Ніжэй прадстаўлены 12 самых знакамітых статуй Хрыста з усяго свету.
1.Статуя Хрыста-Збавіцеля.
Знакамітая статуя Хрыста з распасцёртымі рукамі на вяршыні гары Каркавадо ў Рыа-дэ-Жанейра з'яўляецца сімвалам Рыа-дэ-Жанейра і Бразіліі ў цэлым. Статую Хрыста-Збавіцеля па праве можна лічыць адным з самых велічных збудаванняў чалавецтва. Яе памеры і прыгажосць у спалучэнні з панарамай, якая адкрываецца з назіральнай пляцоўкі ў падножжа статуі, захопліваюць дух кожнага, хто там апынуўся.
У 1921 надыходзячая стогадовая гадавіна нацыянальнай незалежнасці Бразіліі натхніла ўладу горада на стварэнне манумента Хрыста-Збавіцеля. Часопіс «О Крузейра» абвясціў збор сродкаў па падпісцы на збудаванне помніка. У выніку кампаніі было сабрана 2,2 мільёна рэалаў. Да збору сродкаў падключыўся і касцёл: тагачасны арцыбіскуп Рыа-дэ-Жанейра дон Себасцьян Лемэ прыняў значны ўдзел у справе стварэння манумента. Пабудова статуі працягвалася каля дзевяці гадоў - з 1922 па 1931 гг.
Зроблена статуя Хрыста-Збавіцеля з жалезабетону і мыльнага каменю, і мае вагу 635 тон. Вышыня пагорка, на якім яна ўсталяваная - каля 700 метраў. Вышыня статуі - 39,6 метра, з якіх 9,5 метра - гэта вышыня пастамента. Размах рук Хрыста - 30 метраў. Дзякуючы сваім памерам і месцу размяшчэння, статую добра відаць з даволі вялікай адлегласці.
У 2010 г. статуя падверглася першаму і адзінаму за ўсю сваю гісторыю акту вандалізму. Невядомыя, забраўшыся на будаўнічыя лясы, зрабілі фарбай малюнкі і надпісы на твары Хрыста.
Штогод да падножжа манумента падымаецца каля 1,8 млн. турыстаў. Таму, калі ў 2007 годзе былі названыя новыя сем цудаў свету, у іх спіс трапіла і статуя Хрыста-Збавіцеля.
2.Крышту Рэй
Хрыстос-Цар - статуя Езуса Хрыста ў г. Алмада, Партугалія. Аснова статуі знаходзіцца на вышыні 113 м над узроўнем ракі Тахо. Порцік мае вышыню 75 метраў, вышыня статуі Хрыста - 28 метраў.
Статуя Хрыста-Цара будавалася ў 1949-1959 гг. Стварэнне статуі было адобрана на партугальскай канферэнцыі Епіскапату, праведзенай у Фаціме 20 красавіка 1940, як просьба да Бога выратаваць Партугалію ад уцягвання яе ў Другую сусветную вайну. Яна была пабудавана на народныя ахвяраванні, у асноўным на грошы жанчын. Партугалія не ўдзельнічала ў Другой сусветнай вайне, таму жанчыны ахвяравалі грошы на статую Хрыста, каб падзякаваць Яму за выратаванне ад смерці іх сыноў, мужоў і бацькоў, не дапусціўшы ўдзелу Партугаліі ў ваенных дзеяннях.
3.Хрыстос з бездані
"Хрыстос з Бездані" - устояная назва статуі Езуса Хрыста, якая знаходзіцца на дне мора, у бухце Сан-Фруттуоза, непадалёк ад Генуі, у водах Італьянскай Рыўеры. Статуя вышынёй каля 2,5 метраў была ўсталяваная 22 жніўня 1954 г. на 17-метровай глыбіні.
Таксама ў розных частках свету знаходзіцца некалькі аналагічных статуй. Ідэя стварэння падводнай скульптуры Збавіцеля ўпершыню з'явілася ў італьянскага дайверу Дуіліо Меркантэ падчас падводнай медытацыі. Акрамя чыста рэлігійных аспектаў, Меркантэ таксама хацеў такім чынам увекавечыць памяць іншага дайвера, Дарыё Гонзаці, першага італьянца-аквалангіста, які загінуў на гэтым месцы ў 1947 годзе.
4.Статуя Хрыста Збавіцеля пад вадой
Падводная 13-тонная бетонная скульптура Хрыста знаходзіцца на дне мора непадалёк ад астравоў Святога Паўла Мальтыйскага. Яна была ўзведезна ў гонар першага наведвання Мальты Папам Янам Паўлам ІІ ў 1990 годзе.
5.Статуя Хрыста Валадара.
Гэта самая вялікая ў свеце статуя Езуса Хрыста, ўстаноўленая на паўднёва-усходняй ускраіне горада Свебадзін, Любускага ваяводства Польшчы. Помнік будаваўся на прыватныя ахвяраванні, будаўнікамі з парафіі мясцовага храма.
6.Крыста дэ ла Канкордыя
Статуя Езуса Хрыста, размешчаная на ўзгорку Сан-Пэдра ў Качабамба, Балівія. З'яўляецца найбуйнейшай статуяй у Паўднёвым паўшар'і.
7.Андскі Хрыстос
Помнік Хрысту Адкупіцелю быў узведзены 13 сакавіка 1904 на перавале Бермехо ў Андах - на лініі мяжы паміж Аргенцінай і Чылі. Адкрыццё помніка азнаменавала свята мірнага ўрэгулявання канфлікту з-за спрэчкі аб граніцы паміж дзвюма краінамі, што стаялі на мяжы вайны.
8.Статуя Святога Сэрца Хрыста
Гэтая статуя была ўзведзена ў 1927 яшчэ задоўга да яе аналагаў - манументаў Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра і ў Алмада.
9.Статуя Езуса Хрыста ў Вунгтау
Помнік у Вунгтау быў узведзены ў 1993 годзе на вяршыні гары Нхо, на вышыні 170 метраў над узроўнем мора. Унутры манументу ўстаноўлена вінтавая лесвіца, па якой можна падняцца на вяршыню статуі.
10.Статуя Езуса Хрыста ў Манада
Выраб статуі ў Манадзе (Інданэзія) каштаваў аднаму з найбагацейшых людзей Інданэзіі 540 тысяч даляраў і заняў амаль тры гады.
Інданэзія - пераважна мусульманская краіна, аднак ва ўсходніх раёнах, дзе знаходзіцца горад Манада, пераважае хрысціянскае насельніцтва.
11.Статуя Хрыста-Збаўцы ў Маратэі
У 1965 годзе ў Маратэі (Італія) была ўзведзена статуя Хрыста-Збаўцы, аўтарам якой з'яўляецца фларэнтыйскі скульптар Бруна Іначэнці.
12. Ціхаакіянскі Хрыстоc
Яшчэ адна вялізарная статуя Хрыста Збавіцеля ў Лацінскай Амерыцы. Помнік размешчаны на адным з пагоркаў Мора-Солар ў паўднёвай частцы Лімы. Будаўніцтва статуі Хрыста вялося на сродкі камерцыйных арганізацый. Значнае ахвяраванне з асабістых зберажэнняў зрабіў і прэзідэнт краіны Алан Гарсія. Манумент быў выраблены ў Бразіліі і затым дастаўлены ў Перу па вадзе.
Паводле Alive Faith Media