Хочаце, шаноўныя, казку? Трымайце.
Мантэнь у сваіх развагах зрабіў акцэнт на тое, што самыя моцныя пачуцці і эмоцыі словамі не выказаць. Таму і я не буду, бо проста не змагу. Але адлюструю тое, што ўзяў для сябе.
Прапаную вашай увазе мульт “Spirited away”. Перакладаць не буду, а толькі скажу, што яго глядзела вялікая колькасць людзей, і ён даволі знакаміты. Анімэ, што не карыстаецца вялікай папулярнасцю. Студыя “Гіблі”, якая калісьці захапіла мяне і не адпускае. Хаяо Міядзакі, каторы проста стварае шэдэўры. Апошні сказ будзе пацвярджэннем адной тэзы, якая для мяне стала нейкім крэда: “Не трэба сачыць за ўсімі фільмамі. За імі проста фізічна не паспееш. Трэба сачыць за вялікімі рэжысёрамі”.
"Spirited away" - гісторыя барацьбы за сябе і дарагіх сэрцу людзей. Пра тое, што скарыць чалавека немагчыма. Самая моцная сіла ў сусвеце – гэта любоў. Гісторыя сталення душы і ўзвышэння над абставінамі.
Музычнае афармленне заслугоўвае асобнай ўвагі. Мелодыі пагружаюць у цудоўны хаос. Анімацыя зашкальвае, а некаторыя карціны ў мозгу застаюцца на застаўцы рабочага стала. Тут усё, канешне, вельмі суб’ектыўна ў такім усхваленні, але я так мяркую і маю рацыю. Не адзін твор я пераглядзеў гэтай студыі. Тэмы, якія былі агучаныя вышэй, праходзяць праз кожны фільм і прымушаюць паверыць у казку, а нават і апынуцца ў ёй.
Шмат чаго я апусціў. Чаму?! Таму што!
Глядзіце і атрымлівайце асалоду, ці наадварот. І гарбата.
Пакуль.
Падрыхтаваў Сяргей Герман