Пры праглядзе іканаграфічных малюнкаў (розных, па рэгіёнах паходжання) можна захапляцца толькі з таго, што Езус з'яўляецца сапраўды жывым і вельмі блізкім для людзей з розных культур.
Хоць амаль кожнаму верніку без доўгіх тлумачэнняў будзе зразумела, што Езус быў семітам з тыповымі семіцкімі рысамі знешняга выгляду, не трэба здзіўляцца таму, што кожны народ мае ўласнае мастацкае прадстаўленне Госпада, якое больш адпавядае яго культуры і дапамагае адчуваць большую блізкасць да Хрыста.
Абраз абарыгенаў Аўстраліі. Цікава, што на ёй Езус абараняе цемнаскурых тубыльцаў ад белых людзей.
Негроідная Дзева Марыя з Дзіцяткам.
З пункту гледжання цемнаскурых, Уладар Сусвету - такі ж, як яны.
Абраз племені Масаі.
Апостал Пётр просіць Езуса пакінуць яго лодку, "таму што я чалавек нягодны" ...
Укрыжаванне, Камерун.
Укрыжаванне, Батсвана.
В'етнамская Мадонна з Дзіцяткам.
Японская Мадонна з Дзіцяткам.
"Індыйскі" Хрыстос.
Езус выцягвае з вады Пятра, які засумняваўся. Карэя.
Езус і дзеці. Кітай.
Хрыстос на заірскі лад.
Угандыйскі Езус.
Святы Юзаф вучыць Дзіця Езуса. Індыя.
Езус на Крыжы, Карэя.
Абраз "Жыццё Хрыста" па-тайландскі.
А такой Езус на Філіпінах.
Хрост Езуса Хрыста, Філіпіны.
Божае Нараджэнне. Кітай.
Анёл абвяшчае Добрую Навіну пастушкам.
Прыход пастушкоў.
Тры "кітайскія" каралі прыйшлі на паклон да Езуса.
Паводле апошніх падлікаў, агульная колькасць хрысціянаў у Афрыцы і Азіі складае 670 млн. чалавек - супраць 532 млн. у Еўропе. Сёння афрыканская супольнасць хрысціянаў з'яўляецца трэцяй па колькасці ў свеце. Афрыку актыўна даганяе Азія, дзе евангелізацыя крочыць вялікімі тэмпамі. У Індыі на 1,075 млд. насельніцтва - амаль 67 млн. - хрысціяне. З Кітаем пытанне складанае, таму што там дзейнічае падзел на кантраляваны і падпольны Касцёл, але агульная колькасць таксама дастаткова высокая. На Філіпінах на 84,5 млн. насельніцтва прыходзіцца 75 млн. хрысціян. Расце колькасць хрысціянскіх вернікаў у Інданезіі і В'етнаме.
І хоць у многіх рэгіёнах на дадзены момант хрысціяне церпяць ад пераследу з боку ісламістаў - агульная тэндэнцыя такая, што ў той жа Азіі ў ХХ стагоддзі хрысціянства развівалася ў 4 разы хутчэй, чым расло само насельніцтва.
Паводле Credo