Набліжаецца светлае свята Вялікадня. Па традыцыі гаспадыні пачынаюць фарбаваць яйкі, пячы кулічы, каб у гонар Хрыстовага Уваскрасення паклікаць дадому гасцей і сабрацца за сталом.
Нязменным атрыбутам свята, вядома, з’яўляюцца фарбаваныя яйкі. Яркія і бліскучыя, яны сімвалізуюць пачатак жыцця. Хтосьці аддае перавагу фарбаванню яек па-даўнейшаму – у цыбульнай шалупіне. Мы раскажам пра 5 незвычайных спосабаў афарбоўкі натуральнымі і штучнымі фарбавальнікамі.
Яшчэ адзін з натуральных фарбавальнікаў, які можна выкарыстоўваць для афарбоўкі яек на Вялікдзень, – куркума.
Спатрэбяцца:
яйкі – 5 шт.
вада – 700-800 мл
куркума – 40 г
воцат 9% – 2 ст. л.
соль – 1 дробка
Спосаб афарбоўвання:
Вызначце неабходную колькасць вады для варэння. Для гэтага пакладзіце яйкі ў рондаль, заліце вадой так, каб яна пакрыла яйкі, затым выміце іх.
У куркуму дадайце 2 ст. л. вады і змяшайце, павінна атрымацца кашыца.
Распусціце кашу, якая атрымалася, у адмеранай загадзя вадзе, дадайце воцат і дробку солі. Па адным апусціце яйкі. Давядзіце да кіпення, паменшыце агонь і варыце 10 хвілін. Не дапускайце інтэнсіўнага кіпення, інакш яйкі могуць патрэскацца.
Гатовыя яйкі апусціце ў халодную ваду для астывання, а затым прамакніце папяровым ручніком.
На ярка-жоўтых яйках можна намаляваць малюнкі.
Афарбоўка яек гарбатай каркадэ
Спатрэбяцца:
яйкі – 6 шт.
каркадэ – 4 ст. л.
воцат – 1 ст. л.
Спосаб афарбоўвання:
Пакладзіце ў рондаль гарбату, заліце літрам вады і пастаўце на агонь. Давядзіце да кіпення, здыміце з пліты і дайце астыць.
Тым часам зварыце яйкі ўкрутую ў асобнай пасудзіне. Не забудзьцеся перад гэтым загадзя дастаць яйкі з халадзільніка, каб яны нагрэліся да пакаёвай тэмпературы.
Як толькі яйкі зварацца, астудзіце іх, паклаўшы ў халодную ваду.
Прапусціце адвар праз сіта і пераліце ў зручную ёмістасць.
Пачынаем фарбаваць яйкі ў каркадэ. Дадайце ў адвар воцат. Вазьміце для пачатку 5-6 яек, пакладзіце па чарзе ў гарбату і пакіньце на 2 гадзіны.
Час ад часу правярайце яйкі, каб ацаніць насычанасць колеру.
Калі адвар не пакрыў фарбаванні цалкам, іх трэба рэгулярна пераварочваць, каб усе бакі атрымаліся аднолькавымі па колеры. Калі вам падабаюцца разводы, перавярніце раз ці два.
Праз 2 гадзіны дастаньце яйкі з гарбаты, прасушыце і па неабходнасці, калі жадаеце зрабіць колер цямней, паўтарыце працэдуру, апусціўшы яйкі ў той жа адвар яшчэ на 1-2 гадзіны.
Жаданае адценне шкарлупіны можа атрымацца і раней чым праз 2 гадзіны. У такім выпадку смела вымайце яйкі з адвару і прасушыце на загадзя падрыхтаванай сурвэтцы або падстаўцы.
Яйкі з акварэльным малюнкам
Спатрэбяцца:
яйкі курыныя белыя - 5 шт.
сурвэткі папяровыя шчыльныя
фарбавальнікі харчовыя - некалькі колераў
воцат- 1 ст.
ватныя палачкі
вада
Спосаб афарбоўвання:
Загарніце ў сурвэтку адварное яйка, замацуйце “хвосцік”.
Прамакніце ў шклянцы з вадой, затым з дапамогай ватнай палачкі выкладзіце на вільготную паверхню яйка фарбавальнік.
Колеры лепш не змешваць, інакш яйка будзе выглядаць неакуратна.
Дайце яйкам падсохнуць 30 хвілін. Для гэтага зручна выкарыстоўваць пустую скрынку з-пад іх.
Разгарніце высахлыя яйкі. У вас атрымаецца вясёлкавы акварэльны малюнак.
Афарбоўка яек бураком
Спатрэбяцца:
яйкі – 6 шт.
бурак – 3 шт.
вада – 1 л
воцат – 1 ст. л.
соль – 1 ст. л.
Спосаб афарбоўвання:
Дбайна прамыйце бурак, пакладзіце ў рондаль, заліце літрам вады. Пастаўце на сярэдні агонь.
Давядзіце да кіпення і варыце 30-35 хвілін. Паменшыце агонь, пакладзіце ў адвар соль і апусціце яйкі.
Варыце пры павольным кіпенні да 12 хвілін.
Гатовы бурак дастаньце з адвару. Калі жадаеце выкарыстоўваць гародніну для гатавання якой-небудзь стравы, астудзіце яе пад праточнай вадой. Яйкі пакіньце ў адвары да поўнага астывання.
Адпаліруйце фарбаванкі сланечнікавым алеем перад падачай на стол.
Афарбоўка яек пры дапамозе рысу
Спатрэбяцца:
яйкі – 10 шт.
фарбавальнік харчовы – 4 колеры
вада – 12 ч. л. (па 3 ч. л. на кожны колер)
воцат 9% – 4 ч. л. (па 1 ч.л. на кожны колер)
рыс – 500 гр. (па 120 гр. у кожны мяшэчак)
Спосаб афарбоўвання:
Дзякуючы рысу яйкі атрымліваюцца яркія і незвычайныя, набываюць невялікія ўкрапванні, якія вельмі цікава і арыгінальна глядзяцца.
Бярэм мяшэчкі: 4 ці столькі, колькі ў вас колераў. У кожны насыпаем па 100-120 гр. рысу.
У міску наліваем 3-4 ч. л. гарачай вады, кладзем увесь пачак харчовага фарбавальніку, па інструкцыі ён разводзіцца ў 100 мл вады, тады яйкі будуць насычанага яркага колеру. Дадаем 1 ч. л. 9-працэнтнага воцату.
Наліваем фарбавальнікі ў рыс, размяркоўваем іх раўнамерна па рысе. Калі яйкі зварыліся, іх не трэба зліваць, яны павінны быць гарачымі, таму няхай стаяць у гарачай вадзе.
Бярэм кожнае яйка і апускаем у мяшэчак з рысам, закручваем яго ў рысе так, каб рыс цалкам пакрыў яйка. Дамо яйкам паляжаць 1-2 хвіліны і разгортваем.
Падрыхтавала Вольга Сяліцкая