Skip to main content

2019 год: што святкуем?

new years day 3851603 1280Новы 2019 год неверагодна насычаны круглымі і юбілейнымі датамі. Асаблівым чынам будзем узгадваць другарадных заступнікаў Гродзенскай дыяцэзіі: св. Казіміра, каралевіча, у 535-ую гадавіну яго смерці і 415-ую гадавіну кананізацыі, а таксама св. Максімільяна Марыю Кольбэ, святара і мучаніка, у 125-ую гадавіну яго нараджэння. Якія яшчэ важныя гадавіны стануць сёлета адметнымі для дыяцэзіян?

 

 25-годдзе афіцыйнай рэгістрацыі Дыяцэзіяльнай грамадскай дабрачыннай арганізацыі "Карытас", а таксама 20-годдзе перарэгістрацыі і новага статуса "Карытас" як дабрачыннага каталіцкага таварыства, якое сёння дзейнічае на тэрыторыі Гродзенскай вобласці

akcyja katedra

У сваёй працы “Карытас” удзяляе асаблівую ўвагу дзецям, сіротам, інвалідам, малазабяспечаным асобам, пенсіянерам, шматдзетным і няпоўным сем’ям, а таксама ўсім тым, хто апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, незалежна ад іх рэлігійнай, палітычнай, нацыянальнай і расавай прыналежнасці. Узначальвае таварыства кс. д-р Раман Рачко.

 

10-годдзе Дыяцэзіяльнага апостальства дапамогі чыстцовым душам

kapceuka czyscec 7

Задача членаў апостальства – жыць ва ўсведамленні паклікання да святасці і дапамагаць памерлым, якім патрэбна ачышчэнне. Удзельнікі супольнасці штодзённа ахвяруюць за душы ў чыстцы св. Імшу, Ружанец, Вяночак да Божай міласэрнасці, адпусты, міласціну, добрыя ўчынкі і свае цярпенні. Сёння да Апостальства дапамогі чыстцовым душам у Гродзенскай дыяцэзіі належаць больш за 5 тысяч чалавек.
Імі апекуецца кс. Міхал Ластоўскі.

 

25-годдзе Дыяцэзіяльнага душпастырства чыгуначнікаў

czygunka d 13

Найстарэйшае душпастырства ў Гродзенскай дыяцэзіі паўстала ў 1994 годзе ў Парэччы. У той час адтуль выходзіў участак першай чыгуначнай лініі, пракладзенай на беларускай зямлі. Паступова цэнтр супольнасці перамясціўся ў Гродна. Тут зараз знаходзіцца асноўная частка ўдзельнікаў на чале з душпастырам а. Эдуардам Пяцельчыцам CSsR.

 

10-годдзе Дыяцэзіяльнай асацыяцыі Святой Сям'і з Назарэта

nazaret s

Асацыяцыя з’яўляецца адгалінаваннем Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанак) для свецкіх, якія імкнуцца распаўсюджваць харызму Назарэта – ідэал Святой Сям’і. У супольнасць уваходзяць вернікі, якія прагнуць жыць па прыкладзе Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Юзафа, пераймаць іх у пакоры, любові і прабачэнні.

 

25-годдзе Дыяцэзіяльнага касцёльнага суда ў Гродне

sud

З 1994 года сфера дзейнасці дадзенай судовай установы распаўсюджвалася не толькі на Беларусь, але і на еўрапейскую частку Расіі, Сібір і Казахстан. У такім выглядзе яна праіснавала да пачатку 2009 года, пакуль юрысдыкцыя суда не была звужана да тэрыторыі дыяцэзіі. Афіцыялам Касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі з’яўляецца кс. канонік Цэзарый Міх.

 

20-годдзе Дыяцэзіяльнага хору "Cantate Domino"

hor cd 7

Упершыню хор выступіў у сакавіку 1999 года ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне. Сёння харысты даюць канцэрты як у парафіях дыяцэзіі, так і па-за межамі Беларусі. Музычны калектыў на чале з кіраўніком Генрыхам Давідовічам выконвае спевы на польскай, лацінскай і беларускай мовах. Сярод іх творы на розныя літургічныя перыяды, а таксама творы знакамітых кампазітараў.

 

Юбілеі святынь і круглыя даты ўтварэння каталіцкіх парафій:

. 490-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Начы;

. 110-годдзе пабудовы і 25-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Осаве (дэканат Радунь);

. 490-годдзе пабудовы касцёла св. Мікалая, біскупа, у Геранёнах (дэканат Іўе);

. 480-годдзе ўтварэння парафіі св. Яна Хрысціцеля ў Правых Мастах (дэканат Масты);

. 430-годдзе ўтварэння парафіі і 85-годдзе пабудовы касцёла Маці Божай Ружанцовай у Солах;

. 80-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Войстаме (дэканат Смаргонь);

. 410-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Шкаплернай і 100-годдзе пабудовы касцёла св. ап. Юды Тадэвуша ў Прывалцы;

. 25-годдзе пабудовы касцёла Хрыста Валадара ў Азёрах;

. 15-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юзафа Рамесніка ў Скідзелі (дэканат Гродна-Усход);

. 410-годдзе ўтварэння парафіі св. Міхала Арханёла ў Белагрудзе;

. 25-годдзе ўтварэння парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (дэканат Ліда);

. 270-годдзе пабудовы касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары;

. 250-годдзе пабудовы касцёла св. Яна Хрысціцеля ў Васілішках (дэканат Шчучын);

. 290-годдзе пабудовы касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Стараельні (дэканат Дзятлава);

. 250-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла св. Юрыя ў Варнянах;

. 90-годдзе пабудовы і кансэкрацыі касцёла Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дайлідках;

. 80-годдзе пабудовы і 25-годдзе асвячэння касцёла св. Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (дэканат Астравец);

. 230-годдзе ўтварэння парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне;

. 90-годдзе ўтварэння парафіі Маці Божай Ружанцовай у Лабне (дэканат Сапоцкін);

. 110-годдзе пабудовы касцёла Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Рэплі (дэканат Ваўкавыск);

. 80-годдзе пабудовы кас-цёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Капцёўцы;

. 25-годдзе ўтварэння парафіі і 20-годдзе пабудовы касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (дэканат Гродна-Захад).

 

Сёлета дыяцэзія адзначае яшчэ некалькі важных юбілеяў. 210-годдзе пабудовы касцёла Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях, 25-годдзе абвяшчэння яго Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў і 10-годдзе каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Тракельскай. 255-годдзе пабудовы і асвячэння касцёла Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гудагаі і 5-ая гадавіна яго абвяшчэння Дыяцэзіяльным санктуарыем Маці Божай Шкаплернай.

 

Кінга Красіцкая, паводле "Слова Жыцця" 

 

Рэдагавана: 10 Студзеня 2019