Skip to main content

Каляндар галоўных каталіцкіх святаў у 2019 годзе

pexels photo 1020323Прадстаўляем каляндар святаў і ўрачыстасцяў, якія адзначаюцца ў Каталіцкім Касцёле ў 2019 годзе.

Папялец – пачатак Вялікага посту – адбудзецца 6 сакавіка. Вялікдзень католікі адсвяткуюць 21 красавіка. Адвэнт пачнецца 1 снежня.

Тлустым шрыфтам выдзелены ўрачыстасці, якія могуць прыпадаць на буднія дні, але, як і ў кожную нядзелю, удзел у Імшы і ўстрыманне ад працы для вернікаў у гэтыя дні абавязковыя.

Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня

Аб'яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня

Хрост Пана – 13 студзеня

Ахвяраванне Пана – 2 лютага

Папялец – 6 сакавіка

Святога Юзафа – 19 сакавіка

Звеставанне Пана – 25 сакавіка

Пальмовая нядзеля – 14 красавіка

Вялікдзень – 21 красавіка

Свята Божай Міласэрнасці – 28 красавіка

Унебаўшэсце Пана – 30 мая

Спасланне Духа Святога – 9 чэрвеня

Найсвяцейшай Тройцы – 16 чэрвеня

Цела і Крыві Хрыста – 20 чэрвеня

Найсвяцейшага Сэрца Езуса – 28 чэрвеня

Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі – 29 чэрвеня

Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня

Перамяненне Пана – 6 жніўня

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня

Нараджэнне Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 верасня

Узвышэнне Святога Крыжа – 14 верасня

Усіх Святых – 1 лістапада

Хрыста Валадара – 24 лістапада

Пачатак Адвэнту – 1 снежня

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня

Божае Нараджэнне – 25 снежня

Святой Сям'і – 31 снежня.

JM

 

Рэдагавана: 03 Студзеня 2019