Skip to main content

Пры гродзенскай парафіі Маці Божай Анёльскай праходзяць сустрэчы моладзі

franciszkanskaja 4Пры парафіі Маці Божай Анёльскай у Гродне праходзяць сустрэчы францішканскай моладзі. Дзейнасць моладзі ў гэтай парафіі мае шматгадовую традыцыю. На працягу года моладзь актыўна ўдзельнічае не толькі ў парафіяльным жыцці, але і ў розных дабрачынных мерапрыемствах у Гродне і за межамі горада.

Вялікі ўклад у развіццё моладзі робяць святары парафіі, пабуджаючы маладых вернікаў да паглыблення адносін з Богам і да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла.

franciszkanskaja 1

Сустрэчы моладзі ў гродзенскай парафіі праходзяць на розныя тэмы, яны прысвечаны не толькі адносінам паміж чалавекам і Богам, але і адносінам паміж людзьмі: напрыклад, “Якія грахі будуць адпушчаны, а якія – не?”, “Эвалюцыя чалавека”, “Адносіны паміж закаханымі” і інш.

Моладзь парафіі разам адзначае святы, калядуе па вуліцах горада, удзельнічае ў малітоўным чуванні, а летам сустракаецца ў парку, размаўляючы пра розныя рэчы. Акрамя сустрэч у касцёле, маладыя вернікі разам выязджаюць у іншыя месцы: на “Музычную майстэрню” ў Івянец, у Парэчча на рэкалекцыі, на Дыяцэзіяльныя дні моладзі, парафіяду.

franciszkanskaja 6

franciszkanskaja 2

Сустрэчы адбываюцца два-тры разы ў нядзелю: у панядзелак і пятніцу ў 19.30, часам у суботу ў 17.00. Часам моладзь глядзіць фільм, прысвечаны тэматыцы сустрэчы. Маладыя вернікі парафіі не толькі разам моляцца і ўдзельнічаюць у сустрэчах, але і разам адпачываюць.

franciszkanskaja 5

franciszkanskaja 3

Да гэтай супольнасці належаць маладыя людзі ва ўзросце ад 14 гадоў. Таксама ў гэтым годзе пры парафіі Маці Божай Анёльскай узнік музычны гурт, у склад якога ўваходзіць моладзь парафіі. Таму ўсе жадаючыя запрашаюцца ў супольнасць, каб разам маліцца, спяваць, адпачываць і пазнаваць Бога.

Кантактны тэлефон: +375 29 888 97 82

Рэдагавана: 24 Студзеня 2017