Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Дыяцэзіяльнае выдавецтва: актуальная задача - кнігі ў інтэрнэце

  • Друкаваць
Падрабязнасці

sdat-knigiКаталікі чытаюць! У гэтым перакананы дырэктар выдавецтва Гродзенскай дыяцэзіі. Прычым, сваё меркаванне кс. Тадэвуш Крыштопік пацвярджае фактамі – у выдавецтве ад яго заснавання ў 1994 г. было рэалізавана 277 выданняў. І сёння яно прапануе чытачам карысныя кнігіі, у тым ліку катэхетычнага і душпастырскага напрамку, друкуе рэлігійную літаратуру, папулярную сярод вернікаў.

Напрыклад, катэхізіс для дарослых “Ці верыш ты ў Сына Божага” перажыў ужо больш за пяць выданняў. Таксама малітоўнік “Пане, навучы нас маліцца” быў перавыдадзены ўжо шмат разоў. Выдавецтва прапануе і кнігі для сем’яў, для моладзі, пра жыццё святых. “Аб наследванні Хрыста” Тамаша Кемпійскага выдавалі ўжо тройчы. Таксама вельмі папулярнай стала кніга Вільгельма Хюнермана “Перамоглы д’ябла” пра св. Яна Марыю Віянэя, падзяліўся кс. Тадэвуш.

“Стараемся друкаваць на трох мовах – на беларускай, польскай і рускай. Малітоўнікі друкуюцца на ўсіх трох мовах, кнігі для разважанняў, для адарацыі – на беларускай мове, а кнігі аб’ёмныя, якія патрабуюць даўжэйшага дыялогу з чытачом, стараемся друкаваць на рускай мове, бо яна больш ужываецца сярод нашых вернікаў”, - патлумачыў дырэктар.

А яшчэ кнігі, якія найбольш карыстаюцца папулярнасцю, - “Будзь мужчынам” Лары Рычардса і малітоўнік для мужчын, выдадзены на трох мовах. У выдавецтве падабралі адмысловыя малітвы для мужчын, каб “моцная палова чалавецтва” магла лягчэй знайсці адпаведныя словы для малітвы. Бо некаторыя пабожныя, “жаночыя” спосабы малітвы не заўсёды адпавядаюць менталітэту мужчын, лічыць кс. Тадэвуш.

Рэалізуюцца выданні ў кнігарні дыяцэзіі, а таксама ў “Духоўнай кнізе” ў Мінску. Але ў выдавецтве думаюць і аб тым, каб адкрыць інтэрнэт-старонку, праз якую можна было б замовіць выданні па пошце і спампаваць для чытання. Бо ўсё больш людзей – не толькі моладзь, але і асобы больш сталага веку – карыстаюцца інтэрнэтам і чытаюць кнігі з дапамогай гаджэтаў.

“Калі нас просяць выслаць нейкую кнігу па пошце, мы робім гэта. Бывала, прасілі даслаць у турму, ці старэйшыя людзі дасылалі просьбу даставіць выданне на дом. Мы не супраць, каб людзі чыталі нашы кнігі і ў электронным варыянце. Але пакуль больш заняты друкам, рэдакцыяй, пошукам матэрыялу для кніг. Але, напэўна, усё больш становіцца патрэбным доступ да кніг у інтэрнэце”, - лічыць дырэктар.

Планы на будучы год – па-ранейшаму ўзнаўляць кнігі, наклады якіх разыходзяцца, і па меры магчымасці перакладаць новыя кнігі. Адно з выданняў, якое павінна з’явіцца ў выдавецтве – кніга кс. Пятра Паўлюкевіча “Адказ на цяжкія пытанні”.

Дарэчы, зусім нядаўна ў Гродне выдалі кнігу іспанскай маці 18 дзяцей у перакладзе на беларускую мову “Як жыць шчасліва з 1,2,3... дзецьмі”, якая таксама, як мяркуе дырэктар, стане папулярнай, і не толькі сярод бацькоў-католікаў.

Паводле Ватыканскага радыё

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя