Для тых, хто шукае тлумачэнняў ці можна каталіку верыць у сны? Касцёл хутчэй неахвотна ставіцца да таго, каб звяртаць увагу на сны. Але нават у Бібліі мы чытаем аб снах, якія паходзяць ад Бога.
Дазвольце мне даць Вам канкрэтны прыклад такога сну. Аднаму чалавеку прысніўся памерлы бацька і загадаў яму адмовіцца ад дрэннага жыцця, каб пайсці на споведзь, і, нарэшце, пачаць жыць па-хрысціянску. Чалавек сапраўды прыняў гэтае паведамленне, і на самой справе сон стаў паваротным момантам у яго жыцці.
Ці гэты сон быў звышнатуральным умяшаннем у жыццё гэтага чалавека? Асабіста я лічу, што нават калі б гэты сон быў выкліканы чыста прыроднымі механізмамі (напрыклад, гэты чалавек у сваёй падсвядомасці насіў глыбокі папрок, што жыве не так, як яго выхоўвалі), то ён мог бы папросту выявіць таямніцу еднасці святых. Напэўна праз гэты сон, чалавека закранула любоў яго бацькі - нават калі гэта адбылося па чыста натуральных прычынах. А для любові гэта досыць звычайная з’ява, што часам яна прыносіць свой плён толькі праз шмат гадоў.
У той жа час, я думаю, было б проста ганарлівасцю, каб зверху выключыць звышнатуральны характар гэтага сну. Паколькі хто ведае, можа быць, гэта сапраўды сам Бог дазволіў таму ж бацьку нават пасля ўласнай смерці прыйсці да свайго дзіцяці і аказаць яму такую вялікую карысць.
Тлумачэнне гэтага сну было відавочным згодна з праўдай веры, а разам з тым не было ніякіх перабольшанняў ў інтэрпрэтацыі ісціны. Але я распавяду Вам яшчэ адзін сон, які таксама ніякім чынам не супярэчыць праўдзе веры, але з дрэнным пералікам парадаў аб тым, як трэба дзейнічаць. Гэты сон здарыўся ў жыцці святога Альберта Вялікага, у той час, калі прымаў рашэнне ўступіць у Ордэн.
Альберта вельмі прываблівала манаскае жыццё, і ён вельмі хацеў яго распачаць. Аднак, яго хвалявала трывога, ці вытрывае ён на гэтым шляху. Таму яму прыснілася, што ён стаў манахам, і вельмі радаваўся на гэтым шляху, але ў рэшце рэшт высветлілася, што яно было для яго занадта цяжкім, і яму давялося пакінуць Ордэн. Прачнуўся з пачуццём палёгкі, што гэта быў толькі сон, але і з перакананнем, што Бог не раіць яму ўступаць у Ордэн.
Тым не менш, Бог на самой справе увайшоў у гэтую сітуацыю ўжо вечарам таго ж дня. А менавіта, Альберт пайшоў у святыню на малебен і на пропаведзі чуе ні больш, ні менш, толькі такія словы: "Такім чынам бывае так, што нехта сапраўды хоча стаць манахам, але перашкаджаюць яму сумнівы, ці зможа ён вытрываць на гэтым шляху. І калі такому яшчэ сніцца, што ён уступіў у Ордэн, але затым яго пакінуў, а прыме гэта няправільна, за голас Божы, папросту разбурыць сваё пакліканне". Залішне казаць, што гэтая пропаведзь перамагла ўсе апоры Альберта. Без усялякіх ваганняў ён далучыўся да манаскай супольнасці і не толькі быў добрым манахам, але стаў вялікім святым.
Мараль, якая вынікае з гэтай гісторыі ясная: Нельга падпарадкоўваць снам тыя нашыя рашэнні, якія павінны быць старанна вывучаны нашым розумам і здаровым сэнсам, і прынятыя нашай свабоднай воляй. Нават калі гэтыя рашэнні, прапанаваныя ў сне, не супярэчаць праўдзе веры або запаведзям Божым.
Што тычыцца сноў, змест якіх несумяшчальны з вучэннем Бога, яны павінны быць неадкладна і без усялякіх роздумаў адкінутыя, нават калі ў іх ёсць некаторыя прыкметы дакладнасці. "Калі ж паўстане сярод цябе прарок або той, хто скажа, што ён бачыць сон, і дасць табе знак або цуд, і споўніцца той цуд, што ён прадказаў, ды скажа табе снавідзец: “Пойдзем за іншымі багамі, якіх ты не ведаеш і будзем ім служыць”, то не слухай слоў такога прарока або снавідца, бо выпрабоўвае цябе госпад, Бог ваш, каб даведацца, ці любіш ты яго ўсім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёю, ці не”(Друг. Зак. 13,2-4). "Вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: “Не дайце сябе езвесці прарокам вашым, якія сярод вас, і праз вашых варажбітоў; не звяртайце увагі на вашыя сны якія сніце, бо яны вам праракуюць фальшыва, ў імя маё, а Я іх не пасылаў”,- кажа Госпад. (Яр. 29,8-9). Гэтая фраза з кнігі Ярэміі мае ў Бібліі шмат роднасных фразаў. "Я чуў, што сказалі прарокі, якія прарочылі ў імя Маё, няпраўду і казалі, “Меў я сон і сніў я”. Дакуль жа будзе гэта ў сэрцы прарокаў, прадкзваючых няпраўду ды прарочачых падман сэрца свайго? Яны хочуць зрабіць каб праз сны свае, якія адзін аднаму расказваюць, народ Мой забыўся на імя Маё, як забыліся бацькі іх на імя Маё з прычыны Баала. Вось, Я – супраць прарокаў якія прарочаць фальшывыя сны, - кажа Госпад, - яны расказваюць іх і падманваюць народ Мой свяёй няпраўдаю і крывадушнымі абяцаннямі, хаця Я не пасылаў іх і не даручаў ім нічога; няма ад іх аніякай карысці для гэтага народа”, - кажа Госпад. (Яр 23, 25-27. 32).
Нагадаем яшчэ адзін вельмі адназначны выраз з кнігі Сіраха: "Чалавек неразумны мае пустыя і падманныя назеі, і сонныя мроі захапляюць неразумных. Ён як быццам хапае цень ды імчыцца за ветрам – так і той, хто верыць у начныя бачанні. Бачанне сноў - аднаго за адным – перад абліччам чалавека падабенства аблічча. Чым можа быць ачышчаны нячысты? І з падману як можа выйсці праўда? Варажба і прадказанні з лёту птушак, і сон – мроі, і, як у парадзіхі, сэрца творыць фантазіі. Хіба што ад Узвышняга будзе дадзена бачанне; не прывязвай да іх свайго сэрца! Сны многіх увялі ў зман і загінулі яны, пакладаючы надзею ў іх"(Сір 34,1-7).
Звярніце ўвагу, што ў прыведзеным вышэй тэксце верш: " Хіба што ад Узвышняга будзе дадзена бачанне; не прывязвай да іх свайго сэрца! ". Асабіста ў мяне няма сумненняў, што гэта Божая ласка, гэта значыць сон згаданы ў першага чалавека, пра нябожчыка бацьку, заклікаў да навяртання. Гэта была б Божая ласка, нават калі сон быў выкліканы чыста прыроднымі механізмамі.
А калі змест сну не згаджаецца так відавочна з верай, то ці мы павінны займацца гэтым сном? Ці можна зверху выключаць, што ён не паходзіць ад Усявышняга?
Прарок Даніэль, якога папрасілі растлумачыць сон, запатрабаваў часу, каб памаліцца і прасіў іншых маліцца аб святле для яго. "Даніэль, пашоўшы, папрасіў цара, каб вызначыў ён яму час на выяўленне сэнсу сну цару; і вярнуўся Даніэль дадому, і расказаў справу сваім сябрам Ананію, Місаэлю і Азарыю, каб прасілі міласэрнасці перад абліччам Бога нябеснага аб гэтай таямнічай справе і каб Даніэль са сваімі сябрамі не загінулі разам з другімі мудрацамі бабілонскімі. Тады Даніэль у начным бачанні атрымаў выяўленне таямніцы, дык дабраслаўляў Даніэль Бога і казаў: “Хай будзе дабраславёна імя Бога ва ўсе вякі вечныя, бо мудрасць і ўсемагутнасць ёсць у Яго; і Ён змяняе часы і вякі, устараняе і устанаўляе цароў, дае мудрасць мудрым і разумнасць разумным. Ён яб'яўляе глыбокае і схаванае і ведае, што знаходзіцца ў цемры і святло жыве з Ім. Цябе, Божа маіх бацькоў, слаўлю і Цябе ўхваляю! Бо даў мне мужнасць і мудрасць і выявіў мне зараз тое, аб чым мы малілі Цябе, бо слова царскае выявіў нам” (Дзеянні. 2,16-23).
Таксама Юзэф егіпецкі вельмі ясна ведаў, што калі некаторыя сны ад Бога, то і "растлумачыць мае Бог" (Быц 40,8; пар. 41,16). Іншымі словамі, нават калі некаторыя сны ад Бога, то іх змест трэба будзе праверыць на яву, супастаўляючы з верай, у малітве і ў адносінах да вучэння Касцёла.
Як прыклад правільнага стаўлення да сну, са зместам - у гэтым выпадку рэлігійным - прывяду апісанне сну, які за дзевяць гадоў да навяртання свайго сына Аўгустына, бачыла святая Моніка: "Ёй прыснілася, што яна стаіць на нейкай драўлянай дошцы і да яе падыходзіць сіяючы юнак, які весела ёй усміхаецца; яна была ў смутку і прыгнечаная горам. Ён пытае яе аб прычынах яе смутку і штодзённых слёз, прычым з такім выглядам, быццам хоча не пазнаць пра гэта, а навучыць яе. Яна адказвае, што сумуе над маёю гібеллю; ён жа загадаў ёй супакоіцца і параіў уважліва паглядзець: яна ўбачыла, што я буду там жа, дзе і яна. Яна паглядзела і ўбачыла, што я стаю побач з ёй на той жа самай дошцы. (...) Калі яна распавяла мне гэта сон, і я паспрабаваў прывесці сваё тлумачэнне: маўляў, ёй няма чаго адчайвацца, што яна будзе там жа, дзе я ... яна адказала адразу ж і без усялякага вагання: "Не, мне не было сказана:"Дзе ён, там і ты", але "Дзе ты, там і ён" (св. Аўгустын, Споведзь, 3.11).
Калі б у выніку гэтага сну Моніка перастала маліцца аб навяртанні сына, гэта б азначала, што паддалася гэтым сонным фантазіям. Тым не менш, яна не толькі малілася за сына, але малілася яшчэ мацней. Гэты сон ўмацаваў яе ў надзеі, што ў канцы Езус знойдзе яе Аўгустына. Яна малілася з упартасцю і цярпеннем на працягу наступных дзевяці гадоў, якія прайшлі з тых часоў, як бачыла сон. І дачакалася навяртанне сына. Сон стаў істотнай дапамогай у цяжкай барацьбе за душу свайго сына. Чаму б не дапусціць, што сапраўды ён прыйшоў ад Бога.
Аўтар а. Яцэк Салій ОР з кнігі Праца над верай