Многія людзі носяць чырвоную стужку на запясці рукі. Гэты талісман нібы абараняе чалавека ад "злога вока", псотаў, не ўпускае ў "аўру негатыўную энергію". Часта завязваюць яе немаўлятам, каб не ўраклі (ад злога вока). Але калі разгледзім сапраўднае ўзнікнення гэтага звычаю, то ахоплівае жах, а асабліва, калі ты хрысціянін.
Касцёл вучыць: "забабоны несумяшчальныя з верай, таму што гэта грэх супраць першай запаведзі Божай - "Не будзеш мець іншых багоў, апрача Мяне" (Зых. 20:2).
Для хрысціяніна - гэта недапушчальна
Прывязванне стужкі з'явілася задоўга да хрысціянства і азначала прысвячэнне дзяцей язычніцкаму богу Ваалу, а чырвоная стужачка была сведчаннем, што завязвалі яе бацькі або язычніцкі шаман. Калі дзіця вырастала, то сваю цнатлівасць павінна было аддаць Ваалу.
Ваал (Баал, Бел, Баель, Ваэль) - боства, якому аддавалі культ фінікійцы і заходнія семіты. Яго імя перакладаецца як "гаспадар", "уладар"- гэтай мянушкай называлі многіх багоў прылеглых мясцовасцяў (часта дадаючы да тытулу і назву мясцовасці - напр., Ваал-Гал, Ваал-Пэорыя - ці сферу яго "валодання": Ваал-Хаддад - бог буры, Ваал-Шамем - бог сонца і інш). Ваала пачыталі ў Сірыі, Палестыне, Фінікіі, Ханаане, Карфагене, Вавілоне і інш. Паводле міфалогіі лічыўся сынам Дагона і мужам Астарты. Вядомыя яго выявы ў выглядзе быка (сімвал урадлівасці) або воіна, які пранізвае зямлю дзідай. "Святое" дрэва Ваала - кедр. Месцам яго жыхарства лічылася гара Цафон (суч. Гара аль-Акра), фактычна Ваала разглядалі як ўладальніка сусвету. У Егіпце ён атаясамліваўся з Сэтам, у эпоху элінізму - з Зеўсам. Захаваліся сведчанні аб распаўсюджванні культу Ваала не толькі на Паўночную Афрыку, але ў больш познія часы нават на ўсю Еўропу, уключаючы Скандынавію і Брытанскія астравы. Да гэтага часу ў Ірландыі і Уэльсе захаваліся абрады, якія нагадваюць старажытнае пакланенне Ваалу. Ён атаясамліваецца з кельцкім богам сонца Веленам (Belenus, Belinus), а таксама з Вельтанам - кельцкім святам пакланення агню.
Пакланенне Ваалу было галоўным і часта паўтараючымся грахом старажытных габрэяў. Ваалу, як і Малоху, прыносіліся чалавечыя ахвяры ("І зладзілі вышыні Ваалу, каб паліць сыноў сваіх агнём на ўсёспаленне Ваала", Ерамія 19, 5). Культ яму аддаваўся велічна і ўрачыста. Прарок Ілля, а ўслед за ім і іншыя прарокі, горача выступалі супраць культа гэтага ідала (3 Цар. 18).
а. Андрэй Паўлішын
Паводле Рух Світло-жіття