Сярод разнастайнасці рэлігійных рухаў ва ўлонні Касцёла і іншых хрысціянскіх груп (сект) вельмі цяжка зар’ентавацца і зразумець, хто з іх насамрэч нясе ў сабе хаця б долю праўды. Што да секты, то часамі нават агрэсія або неталерантасць не будуць з’яўляцца прамымі яе вызначальнікамі, бо такія паводзіны можна сустрэць і сярод веруючых хрысціян у межах Касцёла.
А ў стаўленні да іншых канфесій, то нават каталіцкі Касцёл не заўсёды мог заўважыць ісціны, якая ў іх крыецца. Яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў таму каталіцкі Касцёл усе канфесіі, якія ўзялі свой пачатак з Рэфармацыі, называў сектамі. Сытуацыя змянілася толькі пасля Другога Ватыканскага Сабору (1962-1965), які ў дачыненні да пратэстантаў увёў назву “адлучаныя браты” або “браты ў Пане“.
Як вядома, да пратэстантаў залічваюць англа-католікаў, лютэран, метадыстаў, баптыстаў, пяцідзесятнікаў. Ва ўсіх гэтых адламах Эўхарыстыя у большай ці меншай ступені лічыцца Целам Хрыстовым, з тым толькі выключэннем: адны мрякуюць, што хлеб цалкам ператвараецца ў Цела Хрыстова, другія – што Езус прысутнічае і без змены хлеба ў Яго Цела, іншыя – быццам ламаны хлеб з’яўляецца толькі сімвалам Хрыста. Галоўным адрозненнем Божых Касцёлаў ад сект з’яўляецца тое,што ўсе яны вядуць у адным накіраванні, гэта значыць да практыкавання евангелічных вучэнняў Езуса. Цяпер хацелася б вярнуцца да моманту, ў якім каталіцкі Касцёл усвядоміў сваё памылковае меркаванне ў дачыненні да пратэстантаў, гэта значыць у час пасля Другога Ватыканскана Сабору.
Увогуле Другі Ватыканскі Сабор ўнёс шмат навінак у жыццё каталіцкага Касцёла, якія змяшчаюцца ў 16 дакументах. Сярод іх найважнейшую ролю граюць “Lumen gentium” (дагматычная канстытуцыя пра Касцёл) і “Unitatis redintegratio” (дэкрэт пра экуменізм). У гэтых пераломных дакументах Касцёл прызнаў і апраўдаў іншых хрысціян, аб’яднаных праз хрост у Хрысце. Ствердзіў, што шматлікія важныя элементы хрысціянства могуць існаваць па-за межамі каталіцтва, што хрысціянскія абрады, якія выконваюцца праз некаталіцкія супольнасці таксама могуць прынесці шмат ласк божых. І галоўнае, Касцёл згадзіўся з тым, што віна за падзел у хрысціянстве ляжыць у значнай ступені і на католіках, афіцыйна папрасіў прабачэння за “злачынствы супраць адзінства" і пачаў заахвочваць да ўдзелу ў руху еднасці ўсіх хрысціян.
Важным рашэннем, прынятым пасля Другога Ватыканскага Сабору, было таксама ўстанаўленне рэгулярных кантактаў Касцёла са Сусветнай Радай Цэркваў. Гэта арганізацыя аб’ядноўвае Касцёлы, якія прызнаюць Езуса Хрыста Богам і Збаўцам. У яе склад уваходзяць англікане, праваслаўныя і пратэстанты. Сусветная Рада Цэркваў не можа ўстанаўліваць законы для сваіх членаў або дзейнічаць ад іх імя, бо яе галоўнай мэтай не з’ўляецца будаванне супольнага над-касцёла, а толькі імкнененне да еднасці касцёлаў ў Хрысце, узаемнай дапамогі, салідарнасці і ажыццяўленню ўсіх дзеянняў, якія могуць гэтаму спрыяць. Што датычыць секты, каталіцкі Касцёл не дае ёй канкрэтнай характарыстыкі, бо паняцце гэта з’яўляецца занадта шырокім. Даклад Ватыкану пад назвай “Секты і новыя рэлігійныя рухі. Выклік пастырам" вымяняе толькі шэраг рыс тыповых для секты. Сярод якіх менавіта: наяўнасць “прарочых пасланняў”; аўтарытарная структура; асабісты светапогляд, заснаваны на вучэнні адной са святовых рэлігій, але не ідэнтычны з ім; групавы ціск; абуджэнне ў сваіх членаў пачуцця страху, віны.
Асаблівай увагі заслугоўвае з’ява дэструктыўнай секты. Аб ёй мы можам гаварыць пры наяўнасці аб’ектыўных фактаў дэструкцыі, а менавіта: дэпрэсіі, парушэнні псіхічнага здароўя пасля выйсця з секты, распачацці праз былога члена секты судовага працэсу з прычыны злоўжыванняў. Відавочнымі прыкметамі дэструктыўнай секты з’яўляецца таксама наяўнасць заснавальніка-гуру, якія вымагае абсалютнага паслушэнства, іерархічна-таталітарная структура, рытуальныя забойствы і калектыўныя самагубствы. Сумным з’яўляецца той факт, што часцяком дзейнасць дэструктыўных сект выклікае зацікаўленнасць (грамадства) толькі ў тым выпадку, калі даходзіць да трагедыі, якая выражаецца хоць бы праз вядомую справу секты пад назвай “Давідава галіна“. Планавае калектыўнае смагубства членаў гэтай секты, з намовы лідэра Дэвіда Карэша, прывяло да ўмяшання паліцыйных сіл, ў выніку якога загінула 80 чалавек (сярод якіх 30 дзяцей).
На заканчэнне, разважаючы над тым, што сапраўды ў сённяшнім свеце існуе вялікая колькасць “праўд” , хацелася б дадаць: галоўнай праўдай з’ўляецца тое, што недастаткова быць прыналежным да каталіцкага Касцёла або да адной з хрысціянсікх канфесій, трэба мець чыстае сумленне, якое было ачышчана дзякуючы збаўленчай ахвяры Хрыста.
Ангеліна Марцішэўская
Паводле: www.opoka.org.pl, forum.wiara.pl, zbawienieiwiara.com