Апантанасць належыць да тых з’яў, якія суправаджаюць чалавека спрадвеку. Феномен гэты з’яўляецца адным з найстарэйшых вядомых людзям досведаў экстатычнага кантакту з духоўнай рэальнасцю.
Пад тэрмінам апантанасці трэба разумець часовую страту самасвядомасці на карысць іншай істоты, чалавека або боства, што праяўляецца ў радыкальнай змене паводзінаў. Зазвычай даходзіць і да змены знешняга выгляду асобы, якая была апантаная. Для гэтай з’явы могуць быць характэрны і іншыя прыметы, такія як размова на замежных мовах, якіх дагэтуль асоба апантаная ніколі не ведала, або выкарыстанне іншых незразумелых для людзей форм вакалізацыі, канвульсіі, стан трансу і гіпнозу, праяўленне надзвычайнай фізічнай сілы, неадчувальнасць да болю, змена здольнасці пазнання навакольнага асяроддзя, страты прытомнасці.
Аб тым наколькі цяжкім з’яўляецца наданне дакладнай характарыстыкі з’яве апантанасці можа сведчыць той факт, што, з аднаго боку, эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя аднеслі яе да форм псіхічнага расстройства, а з другога боку, 26 студзеня 1999 года ў Ватыкане абвясцілі аб уводзе ў практыку новага рытуалу экзарцызмаў, якія ў каталіцкім Касцёле выконваюць функцыю вызвалення ад сімптомаў апантанасці. Трэба адзначыць, што гэтая з’ява сустракаецца не толькі ў рэлігійных традыцыях, але таксама з’яўляецца важным кампанентам лакальных культаў.
Аднак жа мы павінны памятаць, што не заўсёды феномен страты самасвядомасці на карысць іншай істоты трэба трактаваць як негатыўны досвед. Шматлікія лакальныя культы і рэлігіі адрозніваюць апантанасць пазітіыўную (бажаство “ўвайшло” ў цела) ад негатыўнай (злы дух “заатакаваў” апантанага). Монатэістычныя рэлігіі не ведаюць “апантанасці Богам”, замест гэтага яны гавораць аб “супольнасці, адзінстве с Богам”. Зазвычай станы страты самасвядомасці, якія сустракаюцца ў монатэітсычных рэлігіях, прыпісваюцца іншым фактарам. У хрысціянстве адрозніваюць апантанасць д’яблам, у юдаізме - апантанасць духам памерлай асобы, а ў містычных адгалінаваннях ісламу - апантанасць духам заснавальніка дадзенай супольнасці.
Апантанасць часамі разглядаецца як метафізічная і рэлігійная драма, псіхічнае расстройства і вынікаючыя з яго хваробы, від благаслаўлення або адрознення. Досвед гэтага стану змяняе не толькі перажываючую яго асобу, але глыбока ператварае шырату і якасць адносін, у якіх асоба трывае.
Што азначае “апантанасць д’яблам”?
Тэрмін “апантанасць д’яблам” азначае поўнае зняволенне чалавека сіламі зла. “Гэта звар’яваныя, гвалтоўныя, нячыстыя духам людзі”. Заўважальнай прыкметай апантанасці з’яўляецца сур’ёзны разлад нармальнага ладу жыцця. Апантаныя “гучна крычаць”, адрозніваюцца “дзікімі паводзінамі” і з’яўляюцца небяспечнымі для наваколля з прычыны сваёй звышнатуральнай сілы. Нават сёння дакладныя фактары, якія выклікаюць апантанасць, застаюцца невядомымі. Біблія апісвае два выпадкі ўзнікнення стану апантанасці (Саула [1См 16,23; 18,10] і Юды [Ян13,27]), які наступіў у выніку выключна злых і свавольных дзеянняў чалавека.
Галоўная мэта д’ябла - звесці чалавека з дарогі, якой з’яўляецца Езус Хрыстос. Шатан даводзіць да маральнага падзення праз цвёрдасць сэрца і распусту. Усё часцей людзі аслепленыя рознымі рацыянальнымі ілюзіямі, адчуваючы фальшывы спакой перастаюць распазнаваць прысутнасць зла ў свеце. Многія людзі адмаўляюцца прызнаваць з’яву апантанасці, тым самым не прызнаваючы існаванне д’ябла. Такім чынам яны даюць злу магчымасць свабоды дзеянняў, адкрываючы душу для д’ябальскай рэчаіснасці.
Аўтары Новага Запавету, даючы апісанне выпадкам выздараўлення апантаных людзей, часам злучалі некаторыя захворванні (прычыны ўзнікнення якіх былі невядомыя), такія як эпілепсія, шызафрэнія і істэрыя з дзеяннем злых духаў. Аднак трэба памятаць, што апантанасць радыкальна адрозніваецца ад узгаданых вышэй захворванняў наяўнасцю пэўных кампанентаў ім неўласцівых (стан трансу, неадчувальнсць да болю, валоданне ўкрытымі фактамі).
Апантанасць гэта феномен, які часта сустракаецца ў сучаснай рэальнасці, чаго не жадаюць прызнаваць не толькі некаторыя навукоўцы, але і многія тэолагі. Абараняючы гэтую з’яву, дастаткова спаслацца на той бясспрэчны факт, што Езус сваю грамадскую дзейнасць пачаў ад выгнання злых духаў з апантаных. Прарокі Старога Запавету абвяшчалі вызваленне ад дэманічнага ўплыву, які, паводле Пісання, з’яўляюцца знакам прыйсця Божага Валадарства: “...Але калі Я Духам Божым выганяю шатанаў, значыць прыйшло да вас Царства Божае”(Мц 12,28). “Хрыстос прыйшоў на зямлю, каб “знішчыць справу шатана” (1 Ян 3,8), справядліва асудзіць (Мц 12,22-29) і перамагчы яго збаўчай смерцю на крыжы (Кал. 2,15). Вызваленні з апантанасці, здзейсненыя Езусам, з’яўляюцца паказальнікам таго, што ў Ім і праз Яго Бог паказаў сваю бясконцую сілу, якая пераадолее моц шатана і вызваліць людзей ад ўплыву граху. Сілы, каб змагацца з дэманамі, атрымліваюць ад Езуса Апосталы, а далей іх пераемнікі (біскупы) і належным чынам падрыхтаваныя святары (экзарцысты).
Крыніца: badzwolny.eu
Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская