Якія тыпы кар стасуюць касцёльныя ўлады, у якіх акалічнасцях імі карыстаюцца і якія наступствы з іх вынікаюць, - выясняе спецыяліст кананічнага права кс. др Пётр Маер з Папскага Унівэрсітэту Яна Паўла ІІ у Кракаве, з якім размаўляе Івона Свяржэўская.
На працягу апошніх тыдняў у медыях было гучна аб праблемах з непаслухмянасцю святароў біскупам і пра накладаныя на гэтых святароў санкцыях. Чым з'яўляецца суспэнса?
Суспэнса – гэта кара, якую можна застасаваць толькі да духоўных асобаў і азначае спыненне выканання святарскіх абавязкаў. Гэта датычыць як і літургічных функцый, так і ўлады і іншых пасадаў, калі дадзены святар такую касцёльную пасаду займае. Гэтае пакаранне можа мець поўны характар, гэта значыць забараняць спаўняць усе святарскія абавязкі, або толькі некаторыя. У змесце дэкрэту, праз які накладваецца кара, гэта акрэслена.
Як трэба разумець накладванне такой кары?
Суспэнса належыць да так званых выпраўленчых кар, мэтай якой з'яўляецца давядзенне да выпраўлення дадзенага святара, які штосьці парушыў і дзеянне якога ардынарыем было прызнана шкодным і заганным. Належыць памятаць, што кожная кара такога тыпу – гэта канчатковы сродак, якім валодае касцёльная ўлада, і заўсёды павінна быць папярэджана кананічнай перасцярогай і спосабам, у рамках якога дадзены святар мае права прадставіць сваё становішча і абараніцца. Калі суспэнсаваны святар падпарадкуецца наказам свайго ардынарыя, то ў такім выпадку – можа спадзявацца вызвалення з кары.
Што здарыцца, калі дадзены святар надалей будзе стаяць пры сваім і не выправіцца?
Тады могуць быць стасаваныя паступова ўсё больш жорсткія сродкі, аж да выключэння з духоўнага стану.
Якія могуць быць наступствы карыстання з паслугаў суспэнсаваных святароў?
Перадусім, гэта маральныя наступствы. Такія асобы павінны мець свядомасць, што чыняць грэх. З пэўнасцю, - гэта дзеянне скіравана супраць адзінства Касцёла. Не толькі духоўныя маюць абавязак паслухмянасці свайму ардынарыю, але гэта адносіцца да кожнага католіка, таксама свецкага верніка. Хто аказвае непаслухмянасць свайму біскупу, наступніку апосталаў, які згодна з правам штосьці наказвае альбо забараняе, грэшыць. Удзел у літургіі, цэлебраванай суспэнсаваным святаром, умацоўвае яго ў недобрых намерах і перашкаджае зразуменню памылкі, у якой ён знаходзіцца. Так што гэта вельмі шкоднае дзеянне. Сітуацыя бывае іншай у выпадку духоўнай асобы, на якога была накладзена пакаранне суспэнсы, але гэтае пакаранне не задэкларавалі, г. зн. публічна не зацвердзілі. Калі вернік, які не ведае пра накладзеную кару, звяртаецца да святара і просіць удзяліць сакрамант, асабліва ў небязпецы смерці, то ў такім выпадку дзейнічае ў добрай веры, таму не чыніць граху. Аднак у выпадках кар, вядомых вернікам, не можна ўжо казаць пра добрую веру. Удзел у св. Імшы ці прыняцце сакрамантаў ад такога святара – гэта проста саўдзельніцтва ў граху.
Ці сакраманты, якія ўдзеленыя святарамі, пакаранымі суспэнсай, неважныя?
Гэта адносіцца не да ўсіх сакрамантаў. Адносна пакаяння і сужанства, таму што калі гаворка ідзе пра гэтыя сакраманты, апрача сакраманту святарства (якой не дасца пазбавіць карай, бо пасвечанняў ніколі не можна быць пазбаўленым), патрэбныя таксама акрэсленыя правы, надаваныя ардынарыем. Калі святару забараняецца ўдзяляць сакрамэнты, аўтаматычна адбіраюцца ў яго гэтыя правы, якія неабходныя да важнасці сакраманту пакаяння і сужанства. Інакш справа прадстаўляецца ў выпадку сакраманту хросту ці Эўхарыстыі. Гэтыя сакрамэнты важныя, але ўдзеленыя па-за паслухмянасцю Касцёльнай уладзе – негодныя. Я б не пабаяўся ўжыць азначэння, што суспэнсаваны святар – свядомы свайго становішча, дзейнічаючы такім чынам, насмехаецца.
Што можа здарыцца, калі вернікі, не беручы пад увагу перасцярогі, не спыняюцца перад удзелам у літургічных абрадах, якія выконваюцца суспэнсаваным святаром?
Апроч маральных наступстваў, ардынарый можа накласці кару інтэрдыкту ці нават экскамунікі на кожнага верніка за свядомае і настойлівае прыняцце ўдзелу ў сакрамантах і набажэнствах, якія цэлебруе суспэнсаваны святар. У такім выпадку вернік не зможа прымаць сакрамэнты, выковаць касцёльныя функцыі і атрымаць каталіцкага пахавання. Узгаданую кару біскупы прымяняюць даволі рэдка і толькі ў канчатковым выпадку. Да сітуацыі суспэнсы дайшло некалькі гадоў таму, калі не зважаючы на забароны і перасцярогі, некаторыя святары самавольна цэлебравалі сакраманты ў збудаванай капліцы ў садзе, дзе, быццам бы, мелі месца аб’яўленні Багародзіцы. Такія дзеянні былі прычынай звады публічнасці і будаваннем апазіцыі да Каталіцкага Касцёла. Арцыбіскуп Вроцлава (Польша) нагадаў пра небяспеку пакарання інтэрдыктам для ўсіх, хто не зважаючы на забарону, прымалі там святыя сакраманты. Дзякуй Богу, гэтая справа мела добрае завяршэнне. Заўсёды трэба памятаць, што як і ў выпадку свецкіх, так і святара, накладанне кары мае на мэце дапамагчы чалавеку пакінуць памылкова абраны шлях. Таму нават Касцёльныя кары могуць спрыяць збаўленню чалавека.