“У каталіцкім выхаванні шмат увагі прысвячаецца грамадзкім справам, але вельмі мала гаворыцца пра лёс чалавека пасля смерці. Секты прыцягваюць абяцаннямі вечнага шчасця”, – кажа спецыялістка па рэлігіі Ўсходу с. Міхаэля Паўлік.
З с.Міхаэляй Паўлік, знаўцай рэлігіі Ўсходу, раўмаўляе Ганна Дэмбска.
- Ці шмат асобаў звяртаецца да Сястры з просьбай дапамагчы вызваліць дзіця з секты?
- Цяпер ужо значна менш такіх сітуацый, чым некалькі гадоў таму. Шмат асобаў шукала дамапогі ў 80-90 гг, калі секты пачыналі інтэнсіўна дзейнічаць. Бацькі не ведалі, як з гэтым вальчыць. Сёння на гэтую тэму больш інфармацыі. Апошнім часам павялічылася колькасць асобаў, што звяртаюцца да мяне з праблемай пазбаўлення ад уплыву дэманаў, а нават і ад апантання.
- Якія секты цяпер найбольш актыўныя і як яны дзейнічаюць?
- Калі гаварыць пра секты, якія базуюцца на рэлігіі Ўсходу, то найбольш папулярныя – гэта буддысты, асабліва тыя, што прапагандуюць эгацэнтрычную медытацыю зэн. Таксама вельмі папулярны рух Харэ Крышна, у якім два накірункі: Таварыства Свядомасці Крышны і Інстытут Ведаў аб Ідэнтычнасці “Місія Чаітаніі”. Яго ўдзельнікі арганізоўваюць спатканні, нібы на тэму здароўя і вегетарыянства, але яны звязаныя з прапагандай культу Крышны і веры ў рэінкарнацыю душы. Вернікі Крышны былі таксама запрошаныя на Прыстанак Вудсток, дзе весела танцуюць, спяваюць, частуюць стравамі, а пры магчымасці раздаюць свае ўлёткі, якія рэкламуюць секту.
Аднак цяпер мы павінны трошкі адыйсці ад слова “секта”, таму што маніпуляцыя псіхікай і рэлігійны фальш, які неслі секты, распаўсюдзіліся паза імі. Цяпер прапаганда рэінкарнацыі з’яўляецца нават у казках для дзяцей, у кампутарных гульнях, прэсе, тэлебачанні, інтэрнэце. Памылковыя кірункі таксама ёсць і ў нетрадыцыйнай медыцыне, спорце, філасофіі. Асабліва грозным сталася распаўсюджванне магіі, чарнакніжнікаў, варажбы, што спрыяе экспансіі сатанізму.
Маніпуляцыя верай і псіхікай мае месца таксама і ў часе розных курсаў удасканальвання духоўнасці, мыслення ці памяці. Можа здарыцца, што кіраўнік эксперыменту ставіць вопыты на тых, хто да яго прыйшоў, і падае ім наркатычныя сродкі або карыстаецца гіпнозам. Калі хтосьці дазнае візіі або несамавітага пачуцця раскошы, гэта значыць, што яго маглі частаваць наркотыкамі альбо галюцынагеннымі сродкамі ЛСД. Сродкі гэтыя часам ужываюцца разам з тэхнікамі, пры дапамозе якіх можна лягчэй здаваць экзамены, але не гаворыцца пра тое, што яны вядуць да залежнасці.
- Шмат гаворыцца пра шкоду йогі. Ці яна заўсёды небяспечная, нават у форме гімнастычных практыкаванняў?
- Гэта факт, што класічная йога (такая, як раджа йога) звязаная з акультыстычнымі сіламі. Сярод каталікоў на пачатак распаўсюджваецца йога ў лагоднай версіі. Напрыклад, сталая жанчына, якой баліць спіна, можа пайсці на гімнастыку, звязаную з йогай, і будзе ўражаная, што ёй дапамагае. Скажам, што яна заахвоціць потым сваю дачку, якая пайдзе і атрымае зусім іншыя практыкаванні, дзе апроч гімнастыкі прыктыкуецца мантра, дыета без бялку, агранічваецца час сну і ўводзіцца паталагічны рытм дыхання. Вядзе гэта да фізіялагічнай змены мозгу і ўсёй нервовай сістэмы, што ўплывае на псіхіку і духоўныя адчуцці.
- Як можна бараніцца перад памылкамі, да якіх падштурхоўваюць секты?
- Мы павінны большую выразна адчуваць розніцу паміж веравызнаннямі. Да гэтага часу ў нас было настаўленне, што ўсе рэлігіі добрыя, таму католікі неасцярожныя. Калі хтосьці гаворыць пра іншыя рэлігійныя погляды, трэба застанавіцца, на якой падставе трэба яму верыць. Калі я была ў Індыі і хтосьці мне казаў, што Крышна – гэта бог, я пыталася: якія ў цябе ёсць доказы яго боскасці? Апынулася, што найбольш здзіўлялі яго спрытнасць, знешняя прыгажосць і спакуслівая моц: меў 16 тыс жонак і 180 тыс сыноў. Мы мае мацнейшыя доказы, што толькі Езус ёсць Бог у абліччы чалавека, таму вучыць беспамылкова. Таму ўсё, што стаіць у спрэчнасці з Яго навукай, нявернае.
- Як Касцёл можа растлумачыць вернікам, што толькі хрысціянства абапіраецца на праўдзе?
- Трэба даацаніць нашу веру. Прыблізіць у больш даступнай форме змест Катэхізісу Каталіцкай Царквы і без яго ведання не заахвочваць да чытання Бібліі, бо ўсе секты па -свойму яе інтэрпрэтуюць. Акрамя таго, каталіцкія лісты павінны быць дагматычнымі і апалагітычнымі, ці такімі, што даказваюць слушнасць нашай веры і выказваюць, на чым базуюцца памылкі антыхрысціянскіх поглядаў. Калі хтосьці запытаецца каталіка, на якой падставе Касцёл штосьці кажа, ён павінен умець гэта пацвердзіць і знайсці доказы супраць праціўных ведаў.
У 2000 г была выданая дэкларацыя Домінус Езус – там доказы, што толькі Езус – Збаўца і толькі Касцёл маё поўнае Божае Аб’яўленне. На жаль, выданне вычарпанае. Трэба было б яго ўзнавіць і заахвочваць людзей да чытання.
- Людзі часта шукаюць у сектах заспакойвання праблем духоўнасці, супольнасці, міласці. Чаму яны не могуць знайсці гэтага ў Касцёле?
- Бо не ведаюць, як шмат Касцёл можа ім даць. Пасля вайны была накладзеная цэнзура на навуку Касцёла і змест каталіцкіх лістоў. Не было магчымасці апублікаваць сапраўдную гісторыю Касцёла, Святога Пісання, дагматыкі і містыкі. Супольнасці Касцёла: парафіі, законы былі высмейваныя, таму людзі шукаюць духоўнасці ў іншым месцы. Шмат асобаў, што не ведаюць, на чым базуецца каталіцкая містыка, асацыююць, напрыклад, медытацыю і любоў з Усходам. У сектах нібы ўсе кахаюць адзін аднога, толькі гэта пастаноўка. Людзі перажываюць там несапраўдную эйфарыю і думаюць, што гэта сапраўды штосьці файнае, бо такой эйфарыі не перажылі ў Касцёле. Акрамя таго, у каталіцкім выхаванні зашмат увагі надаецца грамадзкім справам, а мала гаворыцца пра лёс чалавека пасля смерці. Тым часам, секты прыцягваюць абяцаннямі вечнага шчасця.
Некалькі гадоў таму я спаткала хлопца, якога завербавалі да святыні Крышны і выслалі за мяжу. Там ён працаваў на заплечы вегетарыянскага рэстарануг, які трымалі ўдзельнікі секты. Калі ён прынёс ежу, я заўважыла ў яго порцыі рысу лісткі індыйскай канаплі. Ён казаў, што гэта “толькі такая індыйская прыправа”. А гэта канапля напэўна давала яму нейкія візіі, бо ён казаў, што нават меў візію жыцця на планеце Крышны.
- Што робіцца з асобамі, у якіх атрымалася ўцячы з секты?
- Шмат з іх – пашкоджаныя. Хлопец, пра якога я расказвала вышэй, пасля некалькіх гадоў вярнуўся дадому і аказалася, што яго трэба лячыць. Ён перайшоў на інвалідную пенсію. Ён мае абулію волі, г.зн., што ён не ў стане самастойна нічога вырашыць. Распавядаў, што кармілі яго вельмі скромна, абмяжоўвалі час сну і ад ранку да вечара ён працаваў без адпачынку. Праз некаторы час ён хацеў уцякаць з секты, але, калі ўступаў у яе, павінен быў аддаць усе свае дакументы, а за працу не атрымоўваў грошай, таму не меў магчымасці вярнуцца ў Польшу. Працаваў як бязвольны і з энтузіязмам, бо яго ўпэўнілі, што робіць ён гэта для Бога і дзякуючы гэтаму будзе абыходзіць далейшыя дрэнныя ўвасабленні.
- Як Вы размаўляеце з людзьмі, акупаванымі праз секты?
- Я стараюся ўвайсці ў размову так, каб дадзеная асоба мне давярала. Калі хтосьці сапраўды слухае і задумваецца над тым, што я кажу, то ёсць магчымасць пераканаць яго.
Імкнуся ставіць пад сумнеў тэзісы сектаў, спачатку на падставе ведаў пра прыроду (праблема вартасці іх дыеты, дыхання, выпачынку і медытацыйных тэхнік). Потым спрабую даказаць, што ў духоўных справах толькі Езусу можна верыць. Кажу, што нідзе, у кожнай нехрысціянскай рэлігіі ці секце, няма такога аўатрытэту, як Ён. Як доказ Яго боскасці ўзгадваю факты з Евангелля: цуды, безгрэшнае жыццё, універсальная навука, ўваскрашэнне і спаўненне прароцтваў. Пазней, на гэтай падставе стараюся ставіць пад сумнеў рэлігійныя тэзісы секты шляхам звяртання да іншых, якія плывуць з Аб’яўлення і тэалагічных ведаў.
- Што могуць зрабіць бацькі, каб абараніць дзіцё перад сектай?
- Перадусім трэба зацікавіць сваёй рэлігіяй, малітвай, жыццём святых. Трэба ствараць у доме атмасферу любові, шмат размаўляць з дзецьмі, не столькі наказваць, колькі дзяліцца сваёй верай. Па-другое, трэба звяртаць увагу на тое, якія забаўкі і гульні ў дзіцяці, што яно глядзіць у інтэрнэце. Гэта вельмі ўплывае на псіхіку. Напрыклад, калі дзіцё глядзіць вельмі шмат жахлівых фільмаў, казак пра вампіраў, то яго думкі будуць накіраваныя на дэманічную духоўнасць, будзе адчуваць неахвоту да касцёла і малітвы. Калі бацькі па-прыяцельску размаўляюць з дзіцём і вучаць яго любові да Бога, то нават калі яно навяжа кантакт з сектай, будзе чуць інтуіцыйна, што гэта не дарога да Бога. Вельмі моцна трэба падкрэсліваць, які важны ёсць наказ: “Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім”, а таксама:” Не май іншых багоў апроч Мяне”.
Даведка: С. Міхаэля Паўлік (1938) 13 гадоў працавала ў Індыі медсястрой. Каб лепш зразумець культуру індусаў, вучылася ва універсітэце Карнатак у Дхарвад на сацыялогіі. У 1981 уступіла ў Закон Сясцёр Дамініканак Місіянерак Езуса і Марыі ў Зялёнцы каля Варшавы. Выкладала місіялогію навіцыюшкам і трапікальную гігіену на UKSW, катэхізавала ў школах. Цяпер вядзе нефармальную катэхэзу на запрашэнне розных груп, апрацоўвае артыкулы і брашуркі, выдае кніжкі, м.інш.: “ Падманлівы містыцызм Арыенту”, “Не дайе сябе падмануць…”, “Утапійны рай – NewAge”.
Idziemy nr 28 (409), 14 lipca 2013 r.
Пераклад Яны Ткачук