Ідэя тэстамэнту жыцця не супярэчыць вучэнню Касцёла, але павінна адпавядаць вызначаным патрабаванням, каб не стаць лазейкай для эўтаназіі.
Ян Павел II сур'ёзна захварэў у пачатку 2005 года, а з лютага двойчы знаходзіўся ў шпіталі, дзе яму зрабілі трахеатамію, каб ён мог дыхаць. 30 сакавіка яго стан пагоршыўся настолькі, што ён у чарговы раз трапіў у шпіталь. Як паведаміў прэзідэнт Папскай рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя Хаўер Лазана Барраган (Javier Lozano Barragán), папа спытаў лекара: "Калі вы завязеце мяне ў Джэмэлі, ці зможаце мяне вылечыць?". Яны адказалі, што не змогуць. Тады Ян Павел II сказаў: "Я застаюся тут, давяраюся Богу".
Праз тры дні ён памёр. Ян Павел II адхіліў устойлівыя тэрапіі, і не быў падвергнуты надзвычайным мерам дзеля падтрымання свайго жыцця, калі не было ніякіх шанцаў на вылячэнне. Мэта прапановы скласці тэстамэнт жыцця - забяспечыць людзей, якія знаходзяцца ў такой сітуацыі, правам адмовіцца ад агрэсіўнай медыцынскай дапамогі.
Група юрыстаў і лекараў з Варшаўскага хоспіса для дзяцей ў лістападзе прапанавала прэзідэнту Польшчы праект папраўкі да Закону аб правах пацыентаў, які вызначае правілы выкарыстання тэстамэнту жыцця, а таксама рамкі медыцынскіх паўнамоцтваў. У цяперашні час не існуе ніякіх палажэнняў, якія б рэгулявалі гэтыя пытанні ў польскім праве. Аўтары праекта хочуць, каб прэзідэнт накіраваў яго на разгляд ў сейм. На думку спецыялістаў у галіне біяэтыкі, гэтая прапанова правільная, але патрабуе пэўнай дапрацоўкі, каб яе пастановы не былі выкарыстаны для ажыццяўлення эўтаназіі.
Прапановы зменаў
Папраўкі, якія прапанавалі прэзідэнту, акрэсліваюць правілы жыцця і вызначаюць медыцынскія паўнамоцтвы. Для гэтага ёсць два дакументы - тэстамэнты волі, якія могуць быць пададзены асобай, дасягнуўшай 16-гадовага ўзросту, запісы якіх будуць абавязковымі для лекараў. Тэстамэнт жыцця прадугледжвае, што чалавек, які яго зрабіў, патрабуе спыніць выкарыстанне “любых медыцынскіх працэдур, у тым ліку рэанімацыі і штучнага падтрымання дыхання”, у выпадку, калі б у яго з’явілася "сталая ўтрата здольнасці прымаць абгрунтаваныя рашэнні (…)".
Выраз волі пацыента, паводле вышэй узгаданага дакумента, дазволіць спыніць прагрэсіўнае лячэнне, паколькі яно будзе толькі паглыбляць пакуты хворага. Так сфармуляваны тэстамэнт жыцця будзе абавязковым для выканання ў выпадку пастаяннай утраты здольнасці для прыняцця абгрунтаваных рашэнняў і адносіцца да заключнага этапу чалавечага жыцця.
Другі дакумент - тэстамэнт волі - адносіцца да сітуацыі, калі чалавек часова страціў прытомнасць, і паказвае, якія медыцынскія працэдуры нельга выкарыстоўваць на ім, а якія можна. Напрыклад, Сведкі Іеговы могуць тут запратэставаць супраць пералівання крыві. Папраўка таксама ўводзіць інстытут медыцынскага прадстаўніка. У цяперашні час рашэнне аб лячэнні або нелячэнні ў выпадку недзеяздольнага дарослага пацыента можа прымаць толькі ён, або, калі ён згубіць права прымаць абгрунтаваныя рашэнні, - суд (за выключэннем надзвычайных сітуацый). У адпаведнасці з папраўкай, вызначаны для пацыента медыцынскі прадстаўнік будзе мець права прымаць такія рашэнні ад яго імя. Таксама новым з'яўляецца палажэнне аб тым, што лекар, ацаніўшы з медыцынскага пункту гледжання стан пацыента як тэрмінальны (канчатковы), не павінен ажыццяўляць або працягваць лячэнне дзеля падаўжэння жыцця, нават калі пацыент аб гэтым просіць.
Пастаянная непрацаздольнасць
Біяэтыкі, якіх папрасілі выказаць сваё меркаванне аб праекце, гавораць, што асноўны кірунак прапанаваных зменаў з'яўляецца правільным. Аднак яны папярэджваюць супраць некаторых палажэнняў, паказваючы, што іх можна інтэрпрэтаваць такім чынам, што яны дазволяць спыніць ратаванне жыцця, калі існуе надзея на выздараўленне. Кс. праф. Войцех Болаз, біяэтык з Варшаўскага Каталіцкага Універсітэта і член групы экспертаў па біяэтыцы Канферэнцыі польскага епіскапату, кажа, што папраўка не ўдакладняе, хто з'яўляецца вызначальнікам пастаяннай няздольнасці пацыента да свядомага прыняцця рашэння. І гэта адна з аноўных ўмоў для рэалізацыі тэстамэнту жыцця. “Гэта не празрыста, а таму і небяспечна. Цалкам магчыма, што нехта будзе лічыцца такім, але ў ходзе лячэння ён можа выздаравець, - тлумачыць ён. Па словах кс. праф. Болаза, неабходна працэдура, якая дасць найбольшую гарантыю таго, што страта свядомасці з'яўляецца трывалым станам пацыента.
У хоспісах, напрыклад, цэлая медыцынская брыгада вырашае, ці знаходзіцца пацыент у тэрмінальным стане. Падобныя пярэчанні вылучыла прафесар с. Барбара Хіровіч, этык Люблінскага Каталіцкага універсітэта, член Польскага таварыства біяэтыкі. “Не адкідваючы ідэі інстытута медыцынскага прадстаўніка і тэстамэнту жыцця, трэба выразней указаць на стан, у якім абавязкова павінны выслухаць волю пацыента. Пастаянная страта прытомнасці - гэтага замала. Яе сумненні вынікаюць з высновы, што тэстамэнт жыцця будзе ў стане зрабіць чалавек, які дасягнуў узросту 16 гадоў, і наколькі доўга ён будзе сапраўдным. Кс. праф. Болаз звяртае ўвагу на тое, што здаровы чалавек па-іншаму прымае свае рашэнні, у адрозненні, напрыклад, ад пажылога чалавека. “На мой погляд, мы павінны нейкім чынам вызначыць тэрмін сапраўднасці тэстамэнту жыцця, напрыклад, на працягу паўгода. Без гэтага абмежавання існуе небяспека, што хтосьці можа прыняць рашэнне легкадумна, а гэта вельмі сур'ёзнае пытанне”, - кажа ён.
У імя пацыента
Kс. праф. Пётр Кяневіч з кафедры тэалогіі жыцця Люблінскага каталіцкага універсітэту выступае супраць дэкларацыі аб намерах згоды ці нязгоды з пэўнымі медыцынскімі працэдурамі ў выпадку часовай няздольнасці прымаць рашэнне. На яго думку, цяжка прадказаць дэталі гэтай сітуацыі, ведаць актуальнасць тэрапеўтычных магчымасцяў і прагнозу. “Як следства, гэта можа прывесці да сітуацыі, калі ў выніку прыняцця такога рашэння лекары адыходзяць ад лячэння, якое магло б даць выдатную магчымасць для пацыента вярнуцца да поўнага здароўя. У іх не будзе іншага выбару, таму што лекар павінен звярнуцца да выказанай волі”, - кажа ён. Прафесар паказвае, што сканструяванае такім чынам палажэнне аб выказванні волі нясе ў сабе рызыку намераў, рашэнняў і дзеянняў эўтанатычнага характару калі, напрыклад, хтосьці захоча застрахаваць сябе ад пакутаў ці ад абмежаванняў магчымасці "нармальнага жыцця".
Ён таксама сумняваецца наконт медыцынскага прадстаўніка: ці заўсёды мы зробім правільны выбар чалавека, які будзе дзейнічаць у інтарэсах пацыента. Па словах кс. праф. Болаза, спрэчным таксама з'яўляецца палажэнне, якое дае лекару права адмовіцца лячыць хворага ў тэрмінальным стане, нават калі пацыент звяртаецца з падобнай просьбай. Ён прыводзіць выпадак з жанчынай, якая была так цяжка хворая, што яе лячэнне патрабавала выкарыстання прыстасаванняў надзвычайнай тэрапіі, і лекары не хацелі гэтага рабіць. Тым не менш, яна не згадзілася спыніць сваё лячэнне, таму што мела 12-гадовага ўнука на выхаванні. Яна жыла яшчэ на працягу шасці гадоў, пакуль унук не дасягнуў сталага ўзросту, а затым прыняла рашэнне спыніць тэрапію. “Медыцына, якая абапіраецца на доказы, нічога не вырашае, аказваецца, што нягледзячы ні на што, чалавек можа жыць далей”, - падкрэслівае ён. Мы спыталі аднаго з аўтараў праекта, адваката Андрэя Куркевіча, ці яны гатовыя, каб абмеркаваць яго палажэнні. “Мы адкрытыя для любых каментарыяў, гэты праект разглядаем як запрашэнне да дыскусіі”, - заяўляе ён.
Вучэнне Касцёла
Паводле вучэння Каталіцкага Касцёла, чалавек не абавязаны праходзіць устойлівае лячэнне, калі няма ніякіх шанцаў на вылячэнне, а медыцынская падтрымка толькі падоўжвае агонію. Таксама і лекары не абавязаны выкарыстоўваць устойлівае лячэнне. У Інструкцыі Кангрэгацыі Дактрыны Веры Iura et bona за 1980 год выразна сказана, што калі вы не можаце пазбегнуць смерці пры выкарыстанні даступных сродкаў, “дапускаецца ў сумленні прыняць рашэнне адмовіцца ад лячэння, якое можа прынесці толькі няўстойлівае і балеснае падаўжэнне жыцця". Рашэнне адмовіцца ад лячэння ў гэтым выпадку вы можаце ўвесці толькі праз тэстамэнт жыцця. Але пры адсутнасці лячэння ў дадзеным выпадку не маецца на ўвазе згода на спыненне звычайнага дагляду, якое належыць да пацыента, такое як харчаванне, лячэнне пролежняў, сардэчнай недастатковасці, стасаванне болесуцішных сродкаў.
Гэта была б форма эўтаназіі, як ў выпадку Тэры Шыава (Terri Schiavo) ў ЗША ці Элуаны Энгларо (Eluany Englaro) ў Італіі. Мяжу паміж адказам ад настойлівага лячэння і эўтаназіяй, здаецца, цяжка вызначыць. Варта спаслацца на азначэнне эўтаназіі, якое сфармулявана Янам Паўлам II у яго энцыкліцы Evangelium vitae. Паводле яе, эўтаназія “з'яўляецца дзеяннем або бяздзеяннем, якое само па сабе ці праз асобу, выконваючую гэта, прыводзіць да смерці для таго, каб пазбавіцца ўсіх пакутаў”. У святле гэтай дэфініцыі важным з’яўляецца інтэнцыя, з якой стасуюцца пэўныя метады. Адмова ад настойлівага лячэння або прыняцце непрапарцыянальных тэрапеўтычных мер не мае намеру пазбавіцца ад жыцця, але азначае прыняцце непазбежнай смерці. Мэтай жа эўтаназіі з'яўляецца давядзенне да паскоранай смерці, а спыненне настойлівага лячэння - згода на натуральную смерць.
Крыніца gosc.pl