Skip to main content

"Пакой слёз": дзе пачынаецца шлях новаабранага Папы

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844 10За алтаром Сікстынскай капэлы знаходзіцца невялікі пакой, дзе толькі што абраны Пантыфік пераапранаецца і праводзіць першыя хвіліны малітвы, усведамляючы сваю новую місію ў Касцёле і свеце.

Гэты невялікі пакой, схаваны за дзвярыма ў сцяне "Страшнага суда" Мікеланджэла, стаў сведкам першых хвілін папства многіх Пантыфікаў. Пакой атрымаў сваю назву "Stanza delle lacrime" (Пакой слёз) у гонар Папы Грыгорыя XIV, які, згодна з надпісам на мемарыяльнай дошцы, праліў слёзы хвалявання адразу пасля свайго абрання 5 снежня 1590 года.

Манcеньёр Марка Агасціні, папскі цырымоніймайстар, у інтэрв'ю ватыканскім СМІ распавёў пра глыбокае духоўнае значэнне гэтага моманту: "Папа там усведамляе, кім ён стаў, кім ён будзе з гэтага моманту. Змена адзення сведчыць аб глыбокай змене яго жыцця".

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844 11

Мемарыяльная дошка ў гонар Грыгорыя XIV, які, згодна з надпісам на ёй , праліў слёзы хвалявання адразу пасля свайго абрання 5 снежня 1590 года

Момант глыбокага ўсведамлення

 "У гэтым месцы Папа разумее, што пасада большая за асобу. Магчыма, адсюль і паходзіць назва "пакой слёз", бо гэта момант, калі ён усведамляе, што постаць Папы нашмат большая за асобу, якая яе прадстаўляе", - падкрэслівае манcеньёр Агасціні.

Пакінуўшы за сабой велічныя фрэскі Мікеланджэла і іншых вялікіх мастакоў Рэнесансу, новаабраны Папа апынаецца ў невялікім, амаль пазбаўленым колеру пакоі. Тут захаваліся толькі фрагменты старажытных фрэсак, маецца просты драўляны стол, два крэслы, чырвоная канапа і вешалка для адзення.

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844 12

"Пакой слёз" у Сікстынскай капэле

Месца пераўтварэння

 "Гэта глыбокая змена, пераступанне асаблівага парогу, бо яна закранае інтымнасць асобы, якая становіцца Папам. Можна сказаць, што гэта закранае самую сутнасць Пятровага служэння: чалавек, які становіцца Папам, кардынал, які становіцца Папам", - тлумачыць цырымоніймайстар.

У гэтым пакоі новаабраны Пантыфік упершыню апранае белую сутану, выбіраючы з трох варыянтаў рознага памеру. Гэта не проста змена адзення, але сапраўдная інвестытура, старажытны і глыбокі рытуал, які мае не толькі фармальнае, але і глыбокае духоўнае значэнне.

cq5dam.thumbnail.cropped.1500.844 13

Фрагмент фрэскі Перуджына з Папам Сікстам IV

Сутыкненне з місіяй

"Мы ведаем, што абраны кардынал суправаджаецца да гэтых дзвярэй, пад "Страшным судом", злева ад алтара, і знікае з майстрам цырымоній, а выходзіць ужо ў папскім адзенні", - заўважае манcеньёр Агасціні.

За сцяной гэтага невялікага пакоя захоўваецца фрэска Перуджына, якая, хоць і схаваная, вядомая па малюнку пачатку XVI стагоддзя з Музея Альберціна ў Вене. На ёй выяўлены Папа Сікст IV, які малітоўна ўкленчыў перад Унебаўзятай Багародзіцай, са знятай тыярай у знак пакоры і ключом святога Пятра на правым плячы – сімвалам місіі і цяжару, які павінен несці Пантыфік.

Як адзначае манcеньёр Агасціні, "каб сузіраць гэтую візію, патрэбны звышнатуральны погляд, патрэбны погляд веры", бо ў гэтым простым пакоі адбываецца нешта надзвычай глыбокае: чалавек становіцца Намеснікам Хрыста, Пераемнікам Пятра, тым, каго святая Кацярына Сіенская называла "пяшчотным Хрыстом на зямлі".

Паводле Vatican News

Рэдагавана: 07 Мая 2025