1. Да гэтага часу ў Ерусаліме захаваліся Залатыя вароты, праз якія Езус, верагодна, заязджаў на асле напярэдадні сваіх Мук. У 1530 г. мусульмане замуравалі іх, паколькі існуе габрэйскае паданне (яно споўнілася на Езусе), што Месія заедзе ў Ерусалім менавіта гэтымі варотамі.
2. Ад таго Храма, якім ён быў у часы Езуса, захавалася толькі Заходняя сцяна («Сцяна плачу»). Дарэчы, яна не была часткай самаго Храма, на якім споўнілася прароцтва Езуса, што «не застанецца і каменя на камені», а толькі платформай, на якой ён быў пабудаваны.
3. Святліца (латыні cenaculum) - месца, дзе Езус з апосталамі адбыў Апошнюю Вячэру. Частка гэтага памяшкання яшчэ засталася на гары Сіён. Цікава, што гэтае месца размешчана на магіле цара Давіда зрэшты, габрэі ўсталявалі там труну цара значна пазней, таму што з гістарычных крыніц вядома, што ранейяна была размешчаны зусім у іншай частцы Ерусаліма. Непадалёку ёсць яшчэ адно знакавае месца - базіліка Успення Найсвяцейшай Багародзіцы. Яе пабудавалі над месцам Успення Марыі, якое передаецца ў паданнях.
4. Келіх, які Езус выкарыстаў на Апошняй Вячэры, захоўваецца, паводле падання, у катэдры ў Валенсіі (Іспанія). Спецыялісты перакананыя ў яго сапраўднасці, і ён сапраўды адпавядае патрабаванням велікодных традыцый часоў Езуса. Менавіта гэтая чаша стала аб'ектам сярэднявечных легенд аб Святым Граале. Велікодную вячэру, згодна з прадпісаннямі, пачыналі чытаннем пасхальнай гаґады (некалькі перафарматаванай гісторыі Зыходу Ізраіля з Егіпта), а затым ламалі мацу - прэсны хлеб. Верагодна менавіта ў гэты момант Езус змяніў хлеб у сваё Цела. Таксама загадам пасхальнай вячэры з'яўляецца выпіваць чатыры келіха віна; хутчэй за ўсё, Езус менавіта апошні келіх віна змяніў у сваю Кроў.
5. На Алейнай гары да гэтага часу захоўваецца сад алівак, частка з якіх настолькі старыя, што здаецца, быццам растуць там з часоў Езуса. У базыліцы Народаў, пабудаванай у Гефсіманскім садзе, ёсць камень, пра які набожныя людзі кажуць, што Езус там маліўся перад тым, як яго арыштавалі слугі першасвятара.
6. Непадалёк базілікі Народаў знаходзіцца базіліка Гробу Багародзіцы, а каля яе пячора, у якой Езус часта маліўся са сваімі апосталамі.
7. Над месцам ля падножжа гары Сіёна, дзе калісьці стаяў дом першасвятара Каяфы, пабудавалі царкву Пятровага адрачэння ў памяць пра мукі Езуса ў доме першасвятара і Пятровага адрачэнне і пакаяння.
8. У былым унутраным двары прэторыі, дзе бічавалі Езуса, сёння стаіць капліца бічавання Хрыста, а непадалёк - капліца Суда, дзе Пілат пацвердзіў смяротны прысуд для Езуса.
9. Традыцыйны Крыжовы шлях Езуса зазначаны ў Ерусаліме асобнымі капліцамі, акрамя апошніх стацый, размешчаных у базыліцы Уваскрэсення.
10. Галгофу зараз можна ўбачыць у базыліцы Нараджэння. У прыватнасці, расколіну, якая, паводле паданняў, паўстала ў момант Хрыстовай смерці. Яна ідзе ўпоперак геалагічных слаёў, што супярэчыць законам геалогіі і лічыцца цудам.
11. Акрамя таго, у базыліцы Хрыстовага Уваскрашэння ёсць яшчэ некалькі важных рэчаў, звязаных з Езусавымі мукамі. Там - рэшткі Магілы Гасподняй, месца, куды верныя вучні паклалі мёртвае цела Езуса, і адначасова гэта месца Хрыстовага Уваскрашэння. У 1009 фацімідзкі халіф Абу Алі ал-Мансурал-Хакім моцна пашкодзіў базіліку, пабудаваную ў часы рымскага цэзара Канстанціна Вялікага, і пячору Божага Гроба. Ад Хрыстова Гроба захавалася толькі месца, на якое паклалі мёртвае цела Хрыста. Менавіта спроба знішчэння Хрыстовага Гроба і стала прычынай І Крыжовага паходу.
12. Там ёсць і частка слупа, да якога, верагодна, быў прывязаны Езус падчас бічавання.
13. Непадалёк Гроба Гасподняга ў копцкай капліцы знаходзіцца магіла св. Юзафа з Арыматэі.
14. А пад самой базылікай Хрыстовага Уваскрашэння размешчана капліца св. Алены, зроблена з былой рымскай цыстэрны, у якой маці св. Канстанціна Вялікага, святая царыца Алена знайшла Крыж Хрыста.
Падрыхтавала с. Віргінія Хацян