Час развейваць міфы. Святая Інквізіцыя (частка 1)
Напэўна шмат каталікаў сутыкаючыся са словам “інквізіцыя”, не раз задавалі сабе пытанне, ці сапраўды шчыра адданыя Касцёлу людзі маглі ўчыняць тыя зверствы, якія ім прыпісваюцца? Ці сапарўды справядліва называць інквізіцыю найбольш крывавай старонкай у гісторыі чалавецтва і ставіць яе ў адзін шэраг з гітлераўскім генацыдам і рэпрэсіямі часоў сталінізму? Шукаючы адказаў на так далікатныя пытанні варта не кіравацца вобразамі, створанымі сродкамі масавай інфармацыі ці мастацкімі фільмамі, якія, намагаючыся зрабіць кіналенту больш "эфектнай", часта ўтрыруюць і прыаздабляюць апісваныя падзеі, без звароту да больш глыбокіх і верагодных крыніц.
Дадзены артыкул я заснавала на прадуманых і аргументаваных працах еўрапейскіх аўтараў, якія без прадузятасці ставяцца да тэмы інквізіцыі, што, як мне здаецца, дапаможа крыху разабрацца ў дзейнасці гэтай агорнутай цёмнымі легендамі пра гэтую інстытуцыю.
Кажучы пра інквізыцыю трэба памятаць, каб адрозніваць інквізіцыю свецкую ад інквізіцыі Рыма-Каталіцкага Касцёла, так званай Святой Інквізіцыі. За доўга да ўзнікнення Святой Інквізіцыі ератыкі пераследваліся менавіта свецкімі ўладамі і простым людам, прычым сярэднявечны крымінальны кодэкс не прадугледжваў ніякага пакарання за пакрыўджанне або забіццё ератыка.
Зразумела, што такое стаўленне да ератыкоў прывяло да шмалтікіх і гвалтоўных самасудаў, пад якія не раз пападалі і бязвінныя людзі. Аўтарытэты Каталіцкага Касцёла (напр. Св. Аўгустын) у той жа час займалі зусім супрацьлеглае стаўленне і заклікалі адмовіцца ад прымянення сілы адносна іншаверцаў і менавіта ў сувязі з паўсталай сітуацыяй прынялі рашэнне аб заснаванні строга касцёльных Інквізіцыйных Трыбуналаў, якія павінны былі прадухіляць хаос свецкіх самасудаў, гарантаваць справядлівы судовы працэс кожнаму падазраванаму ў ерасі і абараняць бязвінных людзей. Сведчаннем праявы чалавечных адносін Касцёла да ератыкоў могуць служыць прамова аб ерасі папы Аляксандра III, які сцвярджаў, што “лепш апраўдаць вінаватага, чым праз надмерную жорсткасць замахнуцца на жыццё бязвіннга”, і дэкрэты папы Ганорыя IV, згодна з якімі ён ануляваў суровыя інквізіцыйныя рэгуляцыі імператара Фрыдэрыка IV і загадаў паддаць амністыі ўсіх асуджаных праз імператарa ератыкоў.
Разважаючы над з’явай інквізіцыі вельмі важна таксама ўспрымаць яе з пункту гледжання эпохі, ў якой яна існавала. Каталіцтва ў сярэднявечных часах атаясамлівалася не толькі з рэлігіяй, але і з’яўлялася асновай існуючага сацыяльнага ладу, ў якім функцыянавалі ўсе пласты грамадства. Вынікае, што непахіснасць Каталіцкай веры ўспрымалася як гарантыя ладу і стабілізацыі ў краіне. У сувязі з гэтым барацьбу з ерасю – інквізіцыю - можна ўспрыняць як паслядоўны сродак, якім капысталіся свецкія і духоўныя ўлады.
Падобную сітуацыю можна прасачыць і сёння: мала хто пярэчыць, калі сусветная супольнасць вырашае адправіць з галавы да ног узброеную місію ў пункт, дзе існуе пагроза "дэмакратыі" – аснове сучаснага сацыяльнага ладу. Варта адзначыць, што праз прызму часу мы ўспрымаем таксама прымянне праз свецкія і касцёльныя ўлады катаванняў адносна ератыкоў, што не дазваляе аб’ектыўна асуджаць дадзены факт. Амаль ва ўсіх судовых працэсах сярэднявечнай Еўропы да падсуднага, дзеля рассейвання сумніваў, прымяняліся катаванні, што рабіла іх універсальным спосабам ў вырашэнні судовых спраў. Таму казаць пра катаванні, як пра дзецішча інквізіцыі з’яўляецца непаразуменнем. Зноў жа трэба правесці рысу паміж катаваннямі ўжыванымі інквізіцыяй свецкай і касцёльнай.
Існуе паўсюднае меркаванне, што катаванні з’яўляліся абавязковай практыкай Святой Інквізіцыі, але насамрэч у дзейнасці касцёльнай інквізіцыі катаванні былі хутчэй выключэннем. У ксцёльных інквізітараў, у адрозненне ад свецкіх, дапушчэнне да прымянення катаванняў адбывалася па зусім іншым правілам.
Прымяняць катаванні можна было толькі такім чынам, каб не пакалечыць і не давесці падсуднага да смерці. Нельга было катаваць дзяцей, старых, цяжарных жанчын, што дапушчала свецкае заканадаўства. Таксама дазвалялася катаваць толькі падсуднага, якога ўжо прызналі вінаватым у ерасі, а не падазраванага ў ёй. Што датычыць характару катаванняў, зноў жа, тыя жахлівыя прылады пакаранняў, якія можна назіраць на шматлікіх выставах, былі характэрны свецкай інквізіцыі, у той час калі касцёльная выкарыстоўвала менш суровыя метады: абсалютную ізаляцыю ў турэмнай камеры, прымусовае галаданне і пазбаўленне сну.
Выснову з гэтага можна зрабіць наступную: прымяненне катаванняў праз Святую Інквізіцыю не з’яўляецца міфам. Міфам з’яўляецца толькі ступень жахлівасці і шкала прымянення катаванняў, якія Святой Інквізіцыі прыпісваюцца.
Крыніца: “Абараняючы Святую Інквізіцыю” Рамана Коніка; “Спадар Інквізітар” Хуліо Каро Бароя
Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская