Адводзячы свае позіркі ад прагляду захапляльных фотаздымкаў з Сочы, варта звярнуць увагу і падумаць пра хрысціянскія карані сучасных алімпійскіх спаборніцтваў.
Афіцыйны дэвіз Алімпіяды “Citius, Altius, Fortius”, у тлумачэнні “Хутчэй, вышэй, мацней” быў абраны П'ерам дэ Кубертэнам, калі той у 1894 годзе засноваў Міжнародны Алімпійскі Камітэт. Але Кубертэн не хаваў, што запазычыў такі дэвіз у свайго сябра Анры Дыдона, дамініканскага святара.
Лічачыся адным з лепшых прапаведнікаў свайго часу, бацька Дыдона быў вялікім прыхільнікам спорту і прыдумаў дэвіз для Парыжскага моладзевага з’езду ў 1891 годзе.
“Галоўнае не перамога, а ўдзел!” Іншы дэвіз Алімпіяды, які выкарыстоўваўся дэ Кубертэнам і, які ніколі не меў афіцыйнага статусу. Крыніца? Паводле афіцыйнага спісу фактаў, прадстаўленаму МАК, дэ Кубертэн пачуў яго ад англіканскага біскупа Пенсільваніі, які выкарыстаў гэтыя словы ў сваёй пропаведзі ў 1908 годзе ў саборы Св. Паўла ў першую нядзелю Алімпійскіх Гульняў, якія праходзілі ў Лондане.
Добрыя адносіны дэ Кубертэна з Касцёлам ніколькі не выклікаюць здзіўлення, улічваючы, што яго сям'я была набожна-каталіцкай, і ў дзяцінстве ён наведваў езуіцкую школу-інтэрнат. Тое, наколькі палымяным вернікам ён заставаўся ў дарослым жыцці, застаецца невысветленым.
Магчыма, каталіцкае выхаванне як раз і натхніла яго на тое, каб арганізаваць сучасныя Алімпійскія гульні. Пачынаючы ад св. Паўла апостала, Касцёл выкарыстоўваў вартасць спорту, і Алімпійскіх гульняў у прыватнасці, як спосаб навучання пра духоўнае жыццё.
І хоць наш цяперашні Катэхізіс папярэлдвае перад “ідэалізацыяй фізічнай дасканаласці і поспеху ў спорце», якая можа з’яўляцца прадаўжэннем язычніцкага “культу цела” (ККК 2289). ІІ Ватыканскі Сабор прэзентуе сабой частку каталіцкай традыцыі, якая прызнае тыя вялікія перавагі спорту, карысці, якія ён прыносіць сусветнай супольнасці, у тым ліку ў наладжванні міжнародных адносін, да чаго і імкнецца Алімпіяда.
“Спорт ... дапамагае захаваць духоўную раўнавагу ў грамадстве, а таксама наладзіць братэрскія адносіны паміж людзьмі ўсіх саслоўяў, нацый і рас”, - гаворыцца ў адным з дакументаў ІІ Ватыканскага Сабору (Gaudium et spes, 61).
Брэнтлі Мілігэн, Aleteia.org