Ні ў адной іншай краіне не было адзначана такой вялікай колькасці выпадкаў аб’яўлення “Хрыстоў”, як у Расіі. Карані гэтай з’явы можна заўважыць ужо ў сярэдзіне XVII стагоддзя.
1645 год. Селянін Даніла Філіповіч абвясціў сябе Езусам Хрыстом. Ён імкнуўся распаўсюдзіць перакананне, што Бог можа ўцелаўляцца праз годных таго людзей бясконцую колькасць разоў. Даніла Філіповіч сцвярджаў, што прыйшоў на гэтую зямлю, каб перадаць людзям 12 новых запаведзяў замест старых 10. Перад тым, як быць асуджаным і пасаджаным у турму ўладамі, Даніла паспеў знайсці пераемнікаў сваіх перакананняў, якія паспрыялі хуткаму стварэнню секты. На чале секты заўсёды стаяў настаўнік, прарок, або, як яго часта называлі, Хрыстос. Сэксуальная сувязь з жонкай у гэтай абшчыне лічылася кровазмяшэннем, а дзяцей зачатых такім чынам – вылюдкамі.
Праз сто гадоў на расійскіх землях набыў шырокую вядомасць нейкі Кандрат Селіванаў, які абвяшчаў, што чалавечыя геніталіі з’яляюцца знакам і напамінам аб першародным граху і пазбавіцца ад яго можна толькі з дапамогай кастрацыі. Паводле Селіванава, для таго, каб Езус ізноў прыйшоў на зямлю, колькасць людзей падлеглых кастрацыі павінна была дасягнуць 144000. Цікавым і неверагодным з’яўляецца той факт, што Селіванаў атрымаў моцную падтрымку цара Аляксандра I, дзякуючы якой секта пачала хутка расці. Сам Кандрат атрымаў ад цара ў падарунак некалькі кляштараў і раскошны дом, які вызнаўцы секты называлі Новым Іерусалімам.
30-ыя гады ХIX стагоддзя. На польска-рускай мяжы, у вёсцы Грыбаўшчызна, селянін Ілля Клімовіч абвясціў сябе прарокам Іллёй і пачаў сцвярджаць, што надыходзіць канец свету. Ён хутка сабраў вакол сябе святых-самазванцаў: некалькі Багародзіц, Іаана Хрысціцеля і Арханёла Габрыэля, якія павінны былі пабудаваць новую сталіцу свету. Перад пачаткам вайны Ілля Клімовіч пачаў называць сябе Езусам. Людзі верылі, што паўтор падзей з Іерусаліма прынясе збаўленне і вырашылі ўкрыжаваць Іллю Клімовіча з яго ўласнай згоды. Аднак давесці задуманае да канца не атрымался - у апошні момант “Езус” збег баючыся смерці і тым самым ашаламіў вернікаў.
Канец ХХ стагоддзя. На поўдні Краснаярскага краю, у самым сэрцы Сібіры, знаходзіцца вёска з малітоўнай плошчай у цэнтры. Жыццё у вёсцы рэгулююць 60 запаведзяў, сярод якіх ёсць, напрыклад, забарона плётак, знявагі і спажывання мяса, што таксама адносіцца і да жывёлаў. Кожную нядзелю жыхары вёскі падымаюца на гару, каб атрымаць інструкцыі ад настаўніка адносна канкрэтных рэчаў: як трэба паводзіць сябе з жонкай, як правільна рабіць гарбату і г.д. Вёску пабудавалі людзі, якія ў пачатку 90-ых гадоў паверылі, што надыходзіць канец свету і выжыць зможа толькі невялікая група вернікаў сабраная вакол Сяргея Анатольевіча Таропа, былога афіцэра міліцыі. Ён абвясціў сябе Хрыстом на Чырвонай плошчы, прыняў імя Вісарыён і стварыў Царкву Апошняга Запавету. Пасяленне Вісарыёна вядома пад назвай Горад Сонца куды дабрацца можна толькі ўзімку, калі замярзаюць навакольныя балоты. Насяляюць яго толькі абраныя, а на вяршыні гары жыве “Езус” з другой жонкай і васьмю дзецьмі. Жыхары вёскі выглядаюць як персанажы з катэхізіса – ходзяць апранутыя ў доўгія тунікі і пулены. Варта дадаць, што сектанты жывуць ў значна горшых варунках чым іх настаўнік – “Езус”. Нягледзячы на знешні выгляд, яны стварылі сапраўды сучасную секту з уласнай унутранай тэлефоннай сеткай, інтэрнэт – сайтам, студыяй гуказапісу (для распаўсюджвання запісаў з пропаведзямі ) і турыстычнай агенцыяй. Усе навукі супольнасці ўключаюць у сябе створаны Вісарыёнам Апошні Запавет. Сёння Царква Апошняга Запавету налічвае каля 5000 чалавек.
У 400 км ад Масквы дзейнічае жаночая секта, якая пакланяецца прэзідэнту Уладзіміру Пуціну бо лічыць, што ён з’ўляецца рэінкарнацыяй святога Апостала Паўла. Сектанткі апранаюцца як манашкі і моляцца за поспехі прэзідэнта.
Увогуле ў адной толькі Маскве пасля распаду Савецкага Саюза аб’явілася, па меншай меры, 12 ”Езусаў”. На працягу першых сямі гадоў на тэрыторыі Расіі было зарэгістравана ажно 13000 новых рэлігійных рухаў. Сёння там дзенічаюць 80 вялікіх сект, да якіх належыць 800000 чалавек.
Крыніца: National Geographic Polska
Падрыхтавала Ангеліна Марцішэўская
Ад рэдакцыі
Амерыканскі рэжысёр М. Найт Ш’ямалан у 2004 г. зняў фільм пад назвай The Village («Таямнічы лес»), які прадстаўляе гісторыю падобную да апісаных у артыкуле. Вашай увазе прадстаўляем трэйлер стужкі.