Даліна Кадзіша, як магутная катэдра, камяні якой маглі б расказаць не адну святую гісторыю. Прыгожая і небяспечная, месцамі яна нагадвае Вялікі каньён Каларада. Гэта ад вякоў сховішча для хрысціян Лівана. Тут пакутніцкую смерць прынялі тысячы маранітаў.
Кадзіша! Нельга вам паехаць, пакуль вы не убачылі Кадзішу! – гаварылі тыя, каго мы спаткалі ў Ліване. Падарожжа ў горы пры такім складаным плане спатканняў і працы здавалася кветкай, прычэпленай да кажуха. Але мы памыляліся. Таму што візіт у Краіну Кедраў павінен пачынацца тут. Не толькі па прычыне прыгожых краявідаў, але таксама каб зразумець складаную сітуацыю ліванскіх хрысціян у гэтай поўнай канфліктаў краіне. Час як быццам бы тут спыніўся даўным-даўно, калі ў пячорах Кадзішы хрысціяне шукалі паратунку ад пераследаванняў мусульман. Сёння амаль чуецца запах крыві тых, хто цярпеў тут пакуты за Хрыста. Яны паміралі ад голаду і смагі сярод скал. Іншыя гінулі ад агню і мусульманскай зброі. Таму Кадзіша. Бо на сірыйскім дыялекце гэта азначае “святая”.
Выпаленыя раны
Кадзіша гэта пустыня для мінарэтаў, нягледзячы на тое, што ў Ліване амаль 80% насельніцтва -- магаметане. Але тут у іх не атрымалася. Гэта кавалак нашай абяцанай зямлі ў Краіне Кедраў. Мы знаходзімся ў 100 км на поўначы ад Бейрута. Пустынны краявід, танкі, узброеныя з ног да галавы салдаты. “Адсюль вельмі блізка да Сірыі, – тлумачыць Тоні, наш вадзіцель. – Не здзіўляйцеся. Мы ўжо прывыклі, чакайце і вы таксама прывыкнеце”, – смяецца. Раптам за апошнім пад'ёмам дарогі Тоні спыняе машыну. З-за пылу няма магчымасці нікога ўбачыць. “Гэта на пачатак”, – смяецца, бачачы наш страх. “Ты баішся вышыні?” – пытаецца. Мы выходзім і з цяжкасцю хапаем паветра. Ад здзіўлення. Перад намі, як на далоні, Даліна Кадзіша. “Праз тры гадзіны мы будзем у самым сэрцы”, – паказвае наш экскурсавод.
Від уражвае. Святая Даліна мае выгляд літары V даўжынёю 16 км. Зеляніна густых лясоў кантрастуе ў многіх месцах са скаламі. Краявід дапаўняецца бачнымі з-за дрэў касцёльнымі вежамі. На адной са скальных полак – як быццам зросшыся са скалой – стаіць праваслаўная царква. Мы сядаем у аўтамабіль. Тоні выключае акліматызацыю, мы апускаем шыбы. Паветра тут рэзкае і халоднае. Мінаем аліўны гай. Перад намі першая бездань. На некалькі сотняў метраў. Мы едзем вышэй і … хутчэй. На шчасце, інтэнсіўны запах траў і цытрусавых уплывае трохі як наркотык на пачуцці і прытупляе страх вышыні.
Кадзішу ствараюць дзве часткі: даліны Каноўбіна і Кожая. Першую перасякае самая доўгая ў Краіне Кедраў рака Нахр Абоў Алі, якая плыве ажно да Тыру на поўдні Лівану. Тут нарадзіўся і жыў Гібран Кхагіл Гібран, якога называюць лівійскім Віктарам Гюго. У Башарры, яго радзімым мястэчку, стаіць помнік, а ў мясцовай кнігарні можна купіць усе яго творы. Даліна Кадзіша ад IV веку была запоўнена манахамі і ерамітамі. У скалах яны рабілі спальныя месцы. Мараніцкія патрыярхі хаваліся ў Кадзішы ад пераследаванняў. У XII веку, падчас крыжовых паходаў, сюды прыехалі мусульманскія мамалюкі з Егіпту і знішчалі хрысціян. “Яны спалілі пяць вёсак, і ўдалося ім падпаліць патрыярхат”, – расказвае с. Кляменса, якую мы сустракаем у самай старэйшай сядзібе каталіцкага мараніцкага патрыярхату ў Ліване. Сляды агню засталіся і да сённяшняга дня. Як сімвалічны знак ран, якія выпалілі хрысціянам Лівана прыхільнікі ісламу.
15 гадоў таму ў адной з пячор знайшлі целы мараніцкіх патрыярхаў. Яны былі амаль некранутыя, у адзенні. Ляжалі так ад 1283 года. Зараз ідуць навуковыя даследаванні. Незадоўга целы можна будзе ўбачыць у Народным музеі ў Бейруце. “Але калі прызнаюцца пакутнікамі, чаму не ў касцёле?” “Таму што пакутніцтва хрысціян -- гэта справа ўсяго народа. Мы павінны памятаць пра гэта!” – дадае сястра.
Гэта дадае мне веры
Дарога становіцца ўсё больш крутой, бездані ўсё больш глыбокія. Тоні жангліруе рулём. Перад паваротам ён дае сігнал. “Размінацца хіба тут не атрымоўваецца?” – пытаецца наш фотарэпарцёр Хэйнэк. На адказ яму не прыходзіцца чакаць вельмі доўга. Лоб у лоб мы спатыкаемся з другім джыпам. Па правы бок сцяна, па левы - бездань. Дарога вузкая, для адной машыны. Мы спужаліся, ліванцам весела. Той дае задні ход. І такім чынам пераадольваем даволі вялікі кавалак дарогі, пакуль трапляем на больш шырокую яе частку. Сустрэчны аўтамабіль амаль не заязджае на скалу. Мы праязджаем. Уффф…
Мы знаходзімся на поўдні Кадзішы, у Каноўбіне. Назва паходзіць з лацінскага і азначае “грамадскае жыццё”. У гэтай частцы Святой даліны некалі жыло 800 манахаў. У скалах, прымітыўных манастырах, ярэмах. Яны хадзілі па гарах, евангелізуючы язычніцкія вёскі. У касцёле, нагадваючым высечаную ў скале пячору, толькі з аркамі – заснаваў яго Тэадор Вялікі ў IV веку – як раз канчаецца мараніцкая святая Імша. Святло свечак падае на знішчаныя часам фрэскі 300 гадовага ўзросту. У касцёле каля дванаццаці асоб, і так здаецца, што вельмі шмат. Святар удзяляе Камунію ў двух постацях. Сам два разы прымае Цела Хрыста, перад і пасля раздавання Камуніі. Пры чым, перад тым як зрабіць гэта другі раз, ён благаслаўляе ўсіх сабраных пры алтары Эўхарыстычнымі постацямі. Сабраныя паўтараюць словы падзякі. Мяне здзіўляе фармуліроўка: “Езу, Сябар чалавека, змілуйся над намі”. “Я гэта вельмі люблю”, – гаворыць с. Хабіба. – Разуменне, што Ён наш сябра, робіць больш цеснай нашу сувязь”. У канцы св. Імшы яшчэ благаславенства крыжам.
Манастыр у Каноўбіне першы з утвораных у Ліване. З 1440 па 1823 ён быў домам для 24 мараніцкіх патрыярхаў. Яны жылі ў вельмі суровых умовах. Самі апрацоўвалі зямлю, якую трэба было прынесці на руках з ніжэйшых частак даліны. “Сёння патрыярх жыве ў мініпалацы на ўваходзе ў даліну! – дадае з доляй сарказму с. Кляменса. – І мае зімовую рэзідэнцыю пад санктуарыям на Харыссе”. Некалькі патрыярхаў пахаваны пад касцёлам Notre Dame des Champs у Канноубіне. “Вось тут, у скале, а адзін над намі”, – паказвае пальцам манахіня.
Чатыры манахіні прымаюць у Каноўбіне вандроўнікаў. Кожную хвіліну нехта прыязджае. Адныя толькі на ноч, месцяцца ў палатках, іншыя -- на больш доўгі час. Каб падумаць, пабыць у цішыні. – “Яны спяць на зямлі, як нашы даўнейшыя патрыярхі. Як св. Шарбель”, – гаворыць с. Кляменса. Старэйшага ўзросту, невысокага росту, з аганькамі ў вачах, поўная энергіі і запалу. “Гэты наш Шарбель быў трохі вар'ятам, – смяецца. – Ён спаў на двары. З любові да Хрыста. Божы вар'ят! Ён меў, як мы тут гаворым, мікроб святасці. Заразіў нас!”
Ксёндз Сааб кожны дзень прыязджае, каб адправіць Імшу св. Мешка ў Хадэс Эль Джэббэ (Hadeth El Jebbe), на другой старане даліны. Перадае пастарал на самую высокую кропку на скале. Прыгожае мястэчка налічвае 500 жыхароў. Цяжка ў гэта паверыць: на вышыні 1450 метраў над узроўнем мора! Летам прыязджаюць сюды каля 8 тысяч турыстаў. Кс. Сааб пераадольвае дарогу з Каноўбіны спачатку пешшу (круты спуск з санктуарыя), а пасля на асле. “Мы жывем, як у біблійныя часы”, – смяецца. Ён спяшаецца. Павінен паспець перад змярканнем. “Жонка і сыны чакаюць, – дадае і, бачачы наша здзіўленне, тлумачыць, -- Мы, мараніты, можам жаніцца і быць бацькамі”. Мы нібы ведаем гэта, аднак… “Мы застаёмся ў еднасці з Рымам!” – тлумачыць, як бы чытаючы мае думкі, святар. Сястра, якая стаіць каля яго, дадае: “Гэта працяг даўнейшых традыцый Касцёла”. Сястра Хабіба, з вялікімі карымі вачыма, належыць да Ерусалімскай Супольнасці. Жыве ў Парыжы. “Я прыязджаю сюды раз у год набрацца сіл, пабыць у цішыні і сустрэцца з Сябрам, -- сястра усміхаецца. – Гэта дадае мне веры ў жыцці!” – і выбухаем смехам. З-за плячэй выразна чуем: “цішыня”.
На скале
Пасля спуску з Каноўбіна кс. Сааб затрымліваецца каля фігавага дрэва. Выцягвае пастарскі посах і чапляе яго на ветках. Мы зрываем фігі і патанаем у іх соку. Знізу махаюць нам сірыйцы. Уся сям'я жыве ў доме высечаным у скале . Яны зараз сабралі кош пятрушкі. Наразаюць, пасля сушаць каб прадаваць. Нелегальна гоняць самагон. Шмат такіх, як яны, уцяклі сюды ад націску Сірыі. Цямнее. Мы вяртаемся серпантынам у густой цемры. У машыне цішыня.
Даліна Кадзіша мае сімвалічнае значэнне для Лівана. Усё касцёлы будавалі тут некалі ў скалах. Таму што часам камяні ў гэтай даліне асыпаюцца ўніз. Яны могуць пашкодзіць будынкі. Але сімвалічныя Касцёлы былі месцамі паратунку, высечанымі ў скале і на скале. У 1998 годзе ЮНЕСКА унесла Даліну Кадзіша на лісту сусветнай спадчыны, як адзін з найважнейшых на свеце цэнтраў манаскага жыцця. Шмат гісторыкаў прыводзяць у прыклад Кадзіша, як узор жыцця для хрысціян: у суровай прастаце, блізка Бога і толькі з Ім.
Крыніца gosc.pl