Другі экуменічны Ватыканскі Сабор – найважнейшая падзея ў Каталіцкім Касцёле ад часоў Трыдэнскага Сабору ў XVI ст., быў урачыста адкрыты папам Янам ХХІІІ 50 гадоў таму, 11 кастрычніка 1962 года. Каментатары прызналі той момант за пачатак заангажавання Касцёла ў жыццё сучаснага грамадства і ў культуру. У рэальнасці ж гэты працэс пачаўся раней, разам з выбарам папы Леона ХІІІ 3 сакавіка 1878 года. У гэтым працэсе пераходу ад каталіцызму контррэфармацыі да каталіцызму новай евангелізацыі ІІ Ватыканскі Сабор адыграў ключавую ролю як каталізатар.
Ян ХХІІІ прагнуў, каб Сабор быў новым досведам Спаслання Духа Святога для Касцёла, дзякуючы якому каталіцызм будзе больш эфектыўна абвяшчаць навіну аб міласэрнасці і любові Бога. Так, Сабор адкрыў вокны Касцёла на сучасны свет. Але адначасова кінуў выклік свету, каб ён таксама адкрыў вокны (і дзверы) на трансцэндэнтную Праўду і Любоў – сапраўдны і праўдзівы надзвычайны свет. У тых мясцовых Касцёлах, якія адчыталі евангелічныя інтэнцыі Сабора і цалкам прынялі яго навучанне, зараз можна заўважыць рост. Яны знайшлі новае разуменне Слова і Сакраманту, а таксама новы запал у абвяшчэнні Евангелля.
Мінула трохі часу. ІІ Ватыканскі Сабор не быў падобны да якога-небудзь іншага экуменічнага сабору ў гісторыі, між іншым таму, што не пакінуў аўтарытэтнага ключа да ўласнай інтэрпрэтацыі: Айцы Сабору не напісалі ніводнага крэдо, не асудзілі ніводнай ерасі, не ўсталявалі новых канонаў права, не акрэслілі ніводнага дагмату.<...>
Божы Провід абудзіў двух геніяў – Яна Паўла ІІ і Бенедыкта XVI, абодва яны былі людзьмі Сабору – каб даць Vaticanum II аўтарытэтную інтэрпрэтацыю. Іх навучанне, якое яны неслі ўсяму свету падчас беспрэцэндэнтнай серыі папскіх пілігрымак, дало Касцёлу праўду аб Саборы, хоць некаторыя католікі здолелі адабраць паведамленне са спазненнем.
Што болей, заклікаючы паўсюдны Касцёл да Вялікага Юбілею ў 2000 годзе, Ян Павел ІІ даў каталіцызму вопыт Пяцідзесятніцы, на якую меў надзею Ян ХХІІІ. Такім чынам ён падрыхтаваў Касцёл да кроку ў трэцяе тысячагоддзе з вялікім місійным запалам, робячы яго здольным да вырастання на глебе новай евангелізацыі.
І гэта ўрэшце з’яўляецца пасланнем ІІ Ватыканскага Сабору для кожнага католіка. Сабор не адкінуў традыцыі Касцёла, не загадаў каталіцызму ў стылі “зрабі гэтае сам”. ІІ Ватыканскі Сабор прыспешыў вялікую гістарычную эвалюцыю ад Касцёла як інстытуцыі духоўных паслуг да Касцёла евангелічнай місіі, а дзякуючы натхняючаму Духам Святым развіццю самасвядомасці Касцёла, навучыў католікаў, што яны кожны дзень праводзяць місіянерскую дзейнасць. Ступень, у якой кожны з нас абвяшчае Евангелле іншым, адлюстроўвае ступень нашага разумення ІІ Ватыканскага Сабору ў залаты юбілей яго адкрыцця.
Джордж Вейгель (George Weigel), gosc.pl
здымак cyrylimetody.marianie.pl