Ці можна сумяшчаць служэнне Богу і бізнэс?
Адабраеце ці Вы служэнне Богу і паралельнае вядзенне бізнэсу (удзел у звальненнях, спагнаннях персаналу)? (Аляксандр). Паважаны Аляксандр! Дзякуй за Вашае пытанне, якое час ад часу хвалюе веруючых прадпрымальнікаў (ці тых, хто, з’яўляецца прадпрымальнікам, думае пра веру ў Бога, а таксама, магчыма, тых, хто ўжо жыве паўнавартасным жыццём верніка, і падумвае аб заняткам нейкай фінансавай справай).
Зыходзячы з майго пункту гледжання, я б падзяліў Вашае пытанне на дзве часткі:
1.Ці, наогул, сумяшчальна вядзенне бізнэсу і служэнне Богу?
2. Калі так, то якія прынцыпы ў вядзенні бізнэсу (напрыклад - заахвочванне і пакаранне), дапушчальныя?
Для адказу на першую частку пытання прывяду месца з паслання апостала Паўла Цімафею:
«Багатым гэтага веку загадвай, каб лішне высока пра сябе не думалі і не пакладалі надзеі на няпэўнасць багацця, але спадзяваліся на Бога, які шчодра дае нам усё патрбнае для жыцця, каб як найболш рабілі дабра, багацелі добрымі ўчынкамі, былі шчодрымі, дзяліліся, збіралі сабе скарб, як падмурак на будучае, каб атрымаць жыццё сапраўднае (1 Цім 6:17-19).
Часам мы думаем, што ў парафіяльных супольнасцях павінны знаходзіцца толькі бедныя людзі, ну ці максімум людзі сярэдняга дастатку, але з гэтага ўрыўка відаць, што і багатыя таксама могуць быць часткай Божай сям'і. Павел не асуджае іх за багацце і не загадвае ад яго пазбавіцца. Больш за тое - ён раіць такім людзям выкарыстоўваць свае сродкі для служэння Богу. Дабрадзейнасць, добрыя справы, шчодрасць і сяброўства - неад'емная частка характару кожнага сапраўднага хрысціяніна.
У пасланні да Эфесцаў 2:10 той жа Павел кажа: "Бо мы - Яго стварэнне, створаныя ў Хрысце Езусе на добрыя справы, якія Бог прызначыў нам выконваць."
Такім чынам, мы наглядна бачым, што апостал нават заклікае багатых членаў Божай супольнасці да служэння, пры гэтым падкрэсліваючы, што яны не павінны ганарыцца сваім багаццем і ўскладаць на яго свае спадзяванні. Такім людзям трэба быць шчодрымі ў адносінах да іншых, кантактоўнымі і адкрытымі на іншых, і, як кажа Павел - такое ўжыванне багацця паспрыяе ўмацаванню падмурку для будучага жыцця.
Пяройдзем да другой часткі пытання. І для большай яснасці зноў звернемся да Божага Слова:
"Нявольнікі, са страхам і трымценнем у прастаце сэрца падпарадкоўвайцеся цялесным гаспадарам вашым, як Хрысту, не на вачах толькі служачы, каб людзям падабацца, але як паслугачы Хрыстовы, выконваючы волю Божую ад душы, з добрай волі паслуюгучы, як Госпаду, а не людзям, ведаючы, што кожны, хто б зрабіў дабро, той і ад Бога атрымае, ці ён нявольнік ці вольны. І вы, гаспадары, тое самае рабіце ім, змяншаючы пагрозы, ведаючы, што іх і ваш Госпад ёсць у небе і што Ён не ўзіраецца на асобу." (Еф.6: 5-9)
Гэты зварот накіраваны да жыхароў Рымскай імперыі, вялікі працэнт якой складалі рабы, і многія вернікі таго часу таксама былі рабамі. Тут апостал загадвае ім верна служыць сваім гаспадарам, таму што гэтага чакае ад іх Гасподзь. Яны павінны выконваць свае зямныя абавязкі, якімі б незаўважальнымі яны ні былі, і заўсёды памятаць, што Гасподзь назірае за ўсімі. І гэта тычыцца таксама адносін гаспадароў з рабамі. Звярніце ўвагу на верш 9, дзе сказана "змяншаючы пагрозы», і гаворка тут ідзе пра тое, што строгасць у адносінах да падначаленых патрэбна, але яна павінна быць умеранай, разумнай. Трэба памятаць, што Бог усё бачыць і прыйдзе дзень, калі і гаспадары, і рабы паўстануць перад Усявышнім, і тады зямныя чыны і пасады не будуць мець ніякага значэння. Дакладна такія ж прынцыпы дзейнічаюць і сёння ў адносінах работнікаў і працадаўцаў.
Падводзячы вынік пад усім вышэйсказаным, хачу звярнуць увагу на адзін, вельмі немалаважны аспект, які адносіцца як да бізнэсменаў, якія ўжо належаць да супольнасцяў вернікаў, так і да братоў і сясцёр, якія пакуль не маюць бізнесу, але думаюць аб такім. Не варта захапляцца ідэяй заробку грошай для Бога, пасля надзяляючы сябе статусам «забеспячыцеля» розных формаў служэнняў Яму. Гэта вельмі небяспечны стан, у які можа трапіць вернік, маючы пры гэтым нават самыя шчырыя матывы. Трэба памятаць, што ў Слове Божым нідзе не сказана аб такім асаблівым выглядзе служэння. Наадварот, Бог з'яўляецца Творцам і Крыніцай усякага дабра і з ласкі сваёй клапоціцца пра нас, дае нам жыццё і ўсё неабходнае для яго.
"Бог, Які стварыў свет ды ўсё, што ў ім, Ён - Госпад неба і зямлі, не пражывае ў святынях рукатворных ды не патрабуе паслугі рук чалавечых, як быццам Яму чаго не стае, бо Ён сам дае ўсім жыццё, і дыханне, і ўсё." (Дзеі.17: 24-25)
Таму - калі ў вас ёсць здольнасці і магчымасці займацца бізнэсам, і Вы робіце гэта, кіруючыся Божымі прынцыпамі, пры гэтым таксама стараецеся служыць Яму са шчырым сэрцам - Вы дакладна робіце правільна.
Аўтар Руслан Раманюк