У рамках фінансавай рэформы Ватыкана 13 студзеня 2015 г. набылі моц новыя правілы Бюро фінансавай інфармацыі Апостальскай Сталіцы, якія рэгулююць супрацьдзеянне незаконнаму адмыванню грошай і фінансаванню тэрарызму. Новыя правілы ўтрымліваюць стандарты прафесійнай этыкі і кампетэнтнасці кіраўніцтва ватыканскіх фінансавых інстытутаў, а таксама крытэрыі кантроля рызыкі, ацэнкі капіталу, адносін з няўрадавымі арганізацыямі, унутранага кантролю і магчымых санкцый, якіх павінны будуць прытрымлівацца Ватыканскі банк і іншыя фінансавыя арганізацыі Святога Пасаду.
Правілы тычацца як кіраўніцтва, так і кліентаў фінансавых устаноў Ватыкана. Кіраўніцтва павінна адпавядаць такім патрабаванням, як кампетэнтнасць, досвед у галіне фінансавага кіравання, прафесійная этыка і сумленнасць. На пост кіраўнікоў ватыканскіх фінансавых інстытутаў не можа прэтэндаваць асоба, асуджаная за здзяйсненне фінансавых правапарушэнняў, адказная за банкруцтва, пазбытая права займаць грамадскія пасады, асуджаная за злачынства супраць дзяржаўнай адміністрацыі і грамадскага парадку.
З мэтай супрацьдзеяння фінансаванню тэрарызму ў Ватыкане быў прыняты прапанаваны ААН спіс асоб, з якімі забаронена мець эканамічныя і фінансавыя адносіны.
Паводле radiovaticana.va