Skip to main content

Разбуральнае спажывецтва vs Валадарства Нябеснае

nebaПра тое, што сучасны заходні свет апантаны спажываннем, свецкія філосафы кажуць даўно. Настолькі даўно, што пра гэта пачалі гаварыць нават простыя грамадзяне, што аднак не прывяло да адпаведных зменаў у самым грамадстве. Фільмы і кнігі, якія выкрываюць спажывецтва, з’яўляюцца вельмі запатрабаванымі, аднак лёгка ператвараюцца ў топавыя прадукты спажывання.

Па сутнасці, барацьба са спажывецтвам стала “глыбокай задумай” перанасычаных спажыўцоў, якія ў дзень, калі не ідуць у супермаркет, “практыкуюць” аскетызм, а ў астатнія 364 дні ні ў чым сабе не адмаўляюць.

Не так даўно, тэму спажывецтва актыўна ўзяўся рэанімаваць Ватыкан. Гэты курс быў узяты новым папам ад самага пачатку, калі ён узяў сабе імя Францішка – святога жабрака. “Я хачу беднага Касцёла для бедных” – заявіў ён яшчэ ў сакавіку, і з таго моманту, нястомна крытыкуе існуючы стан спраў, не занадта абмяжоўваючы сябе ўмоўнасцямі паліткарэктнасці. Так, у траўні ён абрынуўся на сучасны капіталізм. “Грошы не могуць правіць, а служыць” – сказаў пантыфік, асудзіўшы эканамічную тыранію. У чэрвені ён выказаўся аб тым, што “выкіданне ежы – гэта абкраданне бедных” і што спажывецтва прымушае нас забывацца аб сапраўднай каштоўнасці ежы. У жніўні папа Францішак быў яшчэ больш прамалінейным, назваўшы спажывецтва атрутай, якая атручвае сучаснае грамадства. Аднак, біскуп Рыма не абмяжоўваецца толькі аднымі выказваннямі. У кастрычніку, падчас аўдыенцыі, ён намякнуў манахам, што яго вельмі засмучае раскоша духоўных, і літаральна ў той жа дзень ужыў жорсткіх санкцый ў адносінах да аднаго з нямецкіх біскупаў, які “адзначыўся” сваім звышспажывецтвам.

Ва ўсім гэтым немагчыма сказаць, што папа займаецца маралізатарствам, атакуючы спажывецкае грамадства, ён – німнога, ні мала – робіць выклік асновам сучаснага капіталістычнага стылю. Прычым, ён не проста ўказвае на грамадскія заганы. Спажывецкае грамадства не ўзнікла проста так, у выніку спалучэння абставінаў. Яго свядома канструявалі, выкарыстоўваючы навуковыя метады. Галоўным інжынерам спажывецтва з'яўляецца Эдвард Бернейс – пляменнік Зігмунда Фрэйда. У пачатку ХХ стагоддзя Бернейс здолеў прымяніць дасягненні псіхалогіі спачатку ў ваеннай прапагандзе, а потым у маркетынгу і палітыцы. Плёнам гэтых заганных саюзаў стала тое, што мы ведаем пра “public relations” або скарочана “піяр”.

“Фабрыка, здольная заваліць сваёй прадукцыяй ўвесь кантынент, не можа чакаць, пакуль гэтая прадукцыя спатрэбіцца вялікай колькасці людзей і таму на дапамогу ёй спяшаюцца рэклама і прапаганда, дзеля падтрымкі пастаяннага кантакту з шырокімі масамі, забяспечвачы там самым пастаянны попыт на прадукцыю і захаванне рэнтабельнасці каштоўнай вытворчасці” – пісаў Бернейс у сваёй кнізе “Прапаганда” (1928). Гэта не было падобна да якіх-небудзь тэарэтычных выдумак, гэтая ідэалогія вельмі добра сябе паказала ў дзеянні.Напрыклад, менавіта Бернейс, спаўняючы просьбу тытунёвых карпарацый, разбурыў адмоўнае грамадскае стаўленне да жаночага курэння, павялічыўшы войска спажыўцоў цыгарэт.

Намаганнямі гэтага “Макіявеллі ад маркетынгу” сапраўдныя патрэбы былі падмененыя штучна створанымі жаданнямі. Калі аб'ектыўныя патрэбы маюць акрэсленыя межы, то фармаваныя рэкламай (г.зн. прапагандай) жаданні – бязмежныя. Памятаеце антычны міф пра Тантала? Яго пакаралі тым, што ён не мог дастаць вады, каб наталіць смагу, хоць быў апушчаны ў яе па шыю. Адносна спажывальніцтва, справы ідуць яшчэ горш: сучасныя танталы п'юць і п'юць, але вада не наталяе іх смагі. Сучасны чалавек асуджаны на вечна панічна баяцца недахопу грошай, таму што яго патрэбы растуць разам з даходамі. Перамяшчаючыся па сацыяльнай лесвіцы, мы вымушаны прытрымлівацца тамтэйшай моды і выходзіць на якасна новыя ўзроўні спажывання. “Мы зыходзім з ненармальных патрэбаў” – усклікаў з горыччу Клайв Льюіс. Што ж, з той пары сітуацыя толькі пагоршылася: з часоў Бернейса нашымі патрэбамі маніпулююць на самым высокім узроўні, распальваючы калі заўгодна абсурдныя жаданні.

Усё гэта бясследна не праходзіць. Мільёны людзей, якіх паганяе рэклама, трапляюць у даўгавую яму. Так, у 2012- м спажывецкі доўг амерыканцаў склаў больш за $ 11 трлн! У такіх краінах, як Украіна, гэтая праблема таксама добра вядомая. Шчодра раздаючы крэдыты, банкі спакушаюць людзей жыць не па сродках, спачатку купляць, а потым расплачвацца. У свеце складваецца сюррэалістычная сітуацыя: адных ў фінансавую кабалу заганяе немагчымасць задаволіць элементарныя жыццёвыя патрэбы, а іншых – пагоня за звышспажывецтвам. І застаюцца яшчэ мільярды людзей, якім пагражае адкрытая крэдытная лінія або канфіскацыя маёмасці, іншымі словамі галодная смерць, ва ўсёй яе жахлівай банальнасці.

Аднак найбольш дэструктыўнымі з’яўляюцца духоўныя наступствы. Па-першае, маніпуляцыі пакупніцкай аўдыторыяй з мэтай нажывы, з’яўляюцца антыхрысьціянскімі па сваёй сутнасці. Гэта парушэнне свабоды волі, дадзенай Богам чалавеку, і выкарыстанне чалавека ў якасці сродка. Бо там, дзе ёсць ўздзеянне на людскую падсвядомасць, дзеянні перастаюць быць вынікам маральнага выбару, таму што мараль патрабуе рэфлексіі, якую маркетолагі імкнуцца адключыць, каб выклікаць ілжывыя мэты і матывы.

Па-другое, у грамадстве спажывання знішчаецца ўяўленне пра агульнае дабро, гэтак значнае для хрысціянаў. Дабрачыннасць, салідарнасць – усё гэта прыносіцца ў ахвяру спажывання, так як спажывец заўсёды індывідуальны і эгаістычны. Відэазапісы з гандлёвых цэнтраў у дні распродажаў ствараюць панурае і шакуючае ўражанне. Істоты, створаныя калісьці паводле Божага вобразу, ператвараюцца ў ашалелых вар'ятаў, гатовых ўчапіцца адзін аднаму ў горла за набор посуду або тэлевізар. Якая ўжо тут хрысціянская аскеза, пакора або любоў да бліжняга... Калі найбуйнейшы банк краіны прапаноўвае карыстальнікам банкаматаў адмовіцца ад чэка дзеля выратавання лясоў – гэта не больш, чым хамская, нядбайная спроба паказаць клопат пра агульнае дабро. Таму што “другой рукой” гэты самы банк свядома правакуе грамадзян згаджацца станавіцца нявольнікамі, прывучаючы іх да жыцця ў доўг.

Па-трэцяе , ідэалогія спажывецтва – паходзіць “з гэтага свету”. Патаканне сваім гіпертрафаваным жаданням ўзводзіцца ў культ, што адстаўляе на другі план нават свецкую этыку, не кажучы пра рэлігійную. Хрысціянскае прапаведванне сціплага і ахвярнага жыцця заглушаецца крыкамі зазывал, якія забіваюць галовы людзей навінкамі рынка і зніжанымі цэнамі. Касцёл, асуджаючы спажывецтва, становіцца на шлях вайны з наймацнейшымі аб’ектамі глабальнай эканомікі, палітыкі і культуры. Сёння іх пазіцыі здаюцца непахіснымі, але хто ведае, магчыма Ватыкан стане для іх Сталінградам...

Максім Віхроў, Іdeas4god

Рэдагавана: 29 Снежня 2016