Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Ці гаспадарка можа існаваць без этыкі?

  • Друкаваць
Падрабязнасці

gaspadarkaЧаста можна пачуць, што маральная ацэнка гападаркі перашкаджае ёй развівацца і таму не патрэбная, што гаспадарчая дзейнайсць павінна кіравацца сваімі нормамі і правіламі. Але тут трэба адказаць на пытанне, ці гаспадарка можа існаваць без этыкі? 

Па-першае, бясспрэчна тое, што гаспадарка не магла б існаваць без падпарадкавання асноўным маральным прынцыпам. Калі б дазволіць крадзеж, вытворчасць страціла б усялякі сэнс. Калі б людзі не паважалі дамовы і ўвесь час хлусілі адзін аднаму, грамадства ўвогуле не магло б ісаваць, тым больш гаспадарчая дзейнасць.

Хоць гэта проста выдуманыя сітуацыі, аднак яны паказваюць неабходнасць маральнасці для гаспадарчай дзейнасці. У сваю чаргу можна часта заўважыць, што парушэнне маральных правіл вядзе да розных праблемаў грамадскай і гаспадарчай сферы.

Так несумленнасць вядзе да павялічэння карупцыі, лянота паніжае эфектыўнасць працы, крызіс сям’і вядзе ў будучым пакаленні да ўзросту злачыннасці і наркаманіі і г.д. Права заўсёды абапіраецца на пэўных прынцыпах і вартасцях, вядзе барацьбу з дрэннымі і несумленнымі паводзінамі і спрыяе добрым.

Трэба сказаць некалькі слоў пра канцэпцыю эканомікі, папулярнай сёння, якая сцвярджае, што эканоміка спалучае ў сабе індывідуальныя эгаізмы на карысць грамадства. Іх сума спрыяла бы супольнаму дабру. Аднак Сміт, адзін з заснавальнікаў сучаснай эканамічнай тэорыі, заўважыў, што людзі робяць рэчы, патрэбныя іншым, на карысць сабе. Аднак не можна назваць эгаізмам заклапочанасць пра свой дабрабыт. Тым больш, калі сродкі на ўтрыманне чалавек атрымлівае робячы рэчы патрэбныя іншым. Заспакаенне матэрыяльных патрэбаў неабходная і годная справа. Клопат пра штодзённы хлеб, з’яўляецца адпаведнай праявай хрысціянскай любові да сябе і бліжніх. Калі хтосці са сваёй працы ці тавару атрымлівае даход, гэта значыць, што яны патрэбныя іншым, інакш ніхто б не аддаваў свае грошы. Грамадства складаецца ў асноўным не з эгаістаў, а з людзей, якія прыносяць карысць іншым.

Аднак сувязь маральнасці і эканомікі мае больш глыбокія карані. Кожнае дзеянне чалавека мае нейкую мэту. Мэтай эканамічнай дзейнасці з’яўляецца памнажэнне матэрыяльных каштоўнасцей, якімі маглі б карыстацца людзі, таму можна сказаць, што эканоміка служыць чалавеку і яго патрэбам. Людзям часцей за ўсё здаецца, што іх праца гэта неабходная дзейнасць, да якой яны змушаныя. Мала хто думае, ідучы раніцай на працу, што будзе рабіць штосці добрае і карыснае для іншых. Таму асноўным крытэрыям маральнай ацэнкі эканомікі і гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца тое, наколькі яны служаць чалавеку. Ці дзякуючы ім яны лепш накормленыя, забяспечаныя ад хваробаў, больш духоўна і інтэлектуальна развіваюцца, ці сталі яны больш шчаслівымі?

Падсумоўваючы, можна сказаць, што гаспадарка мае маральны характар па сваёй сутнасці, таму што служыць людскім патрэбам.

Паводле opoka.org.pl

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя