Skip to main content

“Кароль узмацняе краіну справядлівасцю, а надмернымі падаткамі руйнуе яе”

Лічыцца, што велічыня і спосаб збору падаткаў, гэта эканамічна-юрыдычныя пытанні, таму яны не звязаны з маральнасцю. Аднак падатковая палітыка таксама павінна ацэньвацца з пункту гледжання маралі.

 

Нават калі падаткі разглядаць як эканамічную, юрыдычную і практычную справу, усё роўна яны залежаць ад сферы каштоўнасцей. Абавязак плаціць падаткі для існавання дзяржавы зразумелы, аднак іх велічыня залежыць ад таго, наколькі вышэй стаўленне да чалавека, сям’і, ці грамадства. Розныя формы падаткаў у рознай ступені адпавядаюць ідэі справядлівасці.

Якімі прынцыпамі павінна кіравацца дзяржава ў гэтым пытанні? Найлепш пра гэта кажа Кніга Прыпавесцяў Саламона: “Кароль узмацняе краіну справядлівасцю, а надмернымі падаткамі руйнуе яе” (Прып. 29,4). Справядлівасць можа здавацца прынцыпам вельмі агульным, але гэта не так. Адрозніць справядлівасць, ад яе недахопу не так складана.

Біблія і хрысціянская традыцыя прызнаюць абавязак плаціць падаткі, але асуджаюць злоўжыванні ўлады ў гэтай сферы: Такое права цара, які мае над вамі валадарыць: ён возьме сыноў вашых і пасадзіць у калясніцы свае, і зробіць сабе коннікаў і аратых земляў сваіх, і жняцоў пасеваў і кавалёў зброі і калясніц сваіх. А дачок вашых зробіць сабе прадаўшчыцамі духмянасцей, і кухаркамі, і пекаркамі. І забярэ ён найлепшыя вашыя землі, вінаграднікі і падарыць слугам сваім. Але і пасевы вашыя і прыбыткі з вінаграднікаў абкладзе дзесяцінай. Абложыць ён дзесяцінай статкі вашыя і будзеце вы служыць яму (1 Сам. 8, 11- 18).

У гэтых фрагментах Святога Пісання асуджаецца ўціск з боку дзяржавы. Гэтае асуджэнне з'яўляецца пазіцыя Касцёла, напрыклад, Леон XIII напрыканцы энцыклікі Rerum Novarum (1893) кажа, што высокія падаткі з’яўляюцца пагрозай для права ўласнасці.

Нармальнай з’яяўляецца сітуацыя, калі падаткі ідуць на падтрымку таго, што з’яўляецца неабходным у дзяржаве: армія, медыцына, адукацыя, праваахоўныя службы і г.д. Аднак калі дзяржава шмат дапамагае розным прадпрыемствам ці паасобным людзям коштам падаткаў, гэта значыць, што падатковая сістэма служыць выкарыстанню адных людзей другімі. Падобны характар мае таксама ўтрыманне вельмі вялікай адміністрацыйнай сістэмы.

Не можна лічыць, што велічыню падаткаў нельга ацэньваць з пункту гледжання маралі, таму што яна цесна звязана з запаведдзю “не крадзі”. Высокія падаткі затрымліваюць эканамічнае развіццё, і таму людзі губляюць магчымасць палепшыць свой будучы быт. Дзяржава часта спасылаецца на шматлікія і неабходныя выдаткі, але выдаткі грамадзян не менш важныя, пры гэтым яны маюць намнога менш магчымасцей іх аплаціць.

Несумленнасць ўлады праяўляецца і ў падатковым заканадаўстве: часта незразумелым, складаным. Добра вядома, што гэта з'яўляецца прычынай дадатковых выдаткаў і дазваляе падатковым органам прыгнятаць тых, хто плаціць падаткі, а асабліва прадпрымальнікаў.

Усе гэтыя злоўжыванні дзяржавы ў галіне падаткаў вядуць да розных негатыўных эфектаў у эканамічнай сферы. Але найважнейшае тое, што яны не маральныя і несправядлівыя. Розныя формы крадзежы і падману з боку кіруючых знішчаюць эканамічнае і сацыяльнай жыццё. І наадварот, сумленная, зразумелая і ўмераная падатковая сістэма вядзе да эканамічнага поспеху.

Паводле opoka.org.pl

Рэдагавана: 04 Снежня 2015