Палітыка, несумненна, уплывае на гаспадарку. Незгоднасць паміж гаспадаркай, заснаванай на справядлівасці, свабодзе, ўласнасці з аднаго боку, а бюракратычнай эксплуатацыі з другога, адлюстроўваецца ў палітычных праграмах.
У Заходняй цывілізацыі дамінуе сістэма, у якой гаспадарка абапіраецца на прыватнай уласнасці, але моцна рэгулюецца дзяржавай. Такая палітычная сістэма называецца сацыяльнай дзяржавай. У сучаснасці мала краін з высокім узроўнем эканамічнай свабоды, як і камуністычных краін, у якіх прыватная ўласнасць моцна абмежавана.
Таталітарныя сацыялістычныя дзяржавы ствараліся праз гвалт. Сацыяльная дзяржава, у такім выглядзе, у якім мы бачым яе сёння, паступова з'явілася са свабоднага рынкавага капіталізму дзевятнаццатага стагоддзя, калі пачаў павялічвацца ўплыў дзяржавы на гаспадарку. У заканадаўстве павялічвалася свабода працаўнікоў і прафсаюзаў, у сферы бюджэту ўводзіліся абавязковыхя пенсійныя ўзносы, дапамога для беспрацоўных, дзяржаўная адукацыя і ахова здароўя. Гэтыя змены прадстаўляюцца, як дапамога з боку дзяржавы, хоць іх кошт пакрываецца выключна за кошт саміх грамадзян.
Прычынай гэтых змен быў рост уплыву сацыялістычнай ідэалогіі, але яны сталі магчымыя па дзвюх прычынах. Першая, гэта зацікаўленасць дзяржаўнага апарата, для якога павялічэнне ролі дзяржавы азначае большую колькасць сродкаў, якімі можна карыстацца. Другой прычынай з’яўляецца павялічэнне багацця капіталістычных краін. Іх грамадзяне лічылі сябе багатымі настолькі, што гэтае багацце моглі раздзяляць, часта затрымліваючы развіццё гаспадаркі.
Паколькі грамадства хоча мець даволі разбудаваны дзяржаўны апарт, а для розных палітычных рухаў гэта прыносіць карысць, яны ўсе, як кансерватыўнай так і ліберальнай накіраванасці, таксама падтрымліваюць ідэю сацыяльнай дзяржавы.
Палітыка кіруе гаспадаркай. І змяняць гэта не хочуць ні палітыкі, ні грамадства. Менавіта таму сёння ва ўсім свеце так моцна развітая бюракратыя. Дапамога чалавеку ўжо не стаіць на першым месцы. Таму трэба негатыўна ацэньваць такую сістэму. Яна абмяжоўвае элементарныя правы чалавечай асобы. Трэба імкнуцца да такой сістэмы, у якой чалавек, яго жыццё, свабода і ўласнасць будуць у большай пашане.
Паводле opoka.org.pl