Права да прыватнай уласнасці маем не толькі мы, але і кожны чалавек. Гэты факт накладвае абавязак дзяліцца з людзьмі, бяднейшымі за нас і забараняе розныя формы легкадумнай траты сваёй уласнасці, яе эгаістычнага ўжывання, выдавання грашовых сродкаў на пустыя справы. “Тыя, хто валодаюць якімі-небудзь матэрыяльнымі сродкамі павінны ўмеркавана іх ужываць, захоўваючы найлепшую частку для госця, хворага і ўбогага” (Катэхізм Каталіцкага Касцёла 2405)
Захоп або бездумная растрата матэрыяльных каштоўнасцей – без увагі на тых, хто іх не мае, парушае справядлівасць і любоў. Нажаль, чалавеку пагражае схільнасць да ужывання матэрыяльных дабротаў эгасістычна, выключна для сябе. Сквапнасць робіць чалавека сканцэнтраваным толькі на сваіх патрэбах, пагарджаючы іншымі. Такі чалавек ніколі нікому не дасць пазыкі, дапамагчы ў цяжкай сітуацыі. Адначасова чалавечая эгаістычнасць робіць вялкія грашовыя расходы на самога сябе: каштоўныя адпачынкі, звышдарагія рэчы, пастаянныя забавы.
Ганарыстасць патрабуе скіравання выдаткаў на тое, што асаблівым чынам прыцягвае ўвагу і захапленне іншых, напрыклад набыццё дарагога аўтамабіля, для ўзбуджэння зайздрасці. Ганарлівая асоба робіць усё з вялікім “размахам”, што вядома спалучаецца з вялікімі выдаткамі. Жаданне заімпанаваць іншым людзям, скланяе эгаіста выкідваць добрыя і функцыянальныя рэчы, замяняючы іх на новыя. Зайздрасць і прага зраўняцца з найбагацейшымі людзьмі (вынікаюць з эгаізму) – адныя з асноўных прычын вялікіх выдаткаў.
Паводле teologia.pl