Навошта гаварыць пра вялікія этычныя каштоўнасці, калі іх захоўванне з'яўляецца абавязкам, а невыкананне выклікае прававыя санкцыі? Нечым іншым з’яўляецца дух у бізнесе – сцвярджае кс. Яцэк Стрышак, душпастар прадпрымальнікаў, у інтэрв'ю са Славамірам Затвардніцкім.
Славамір Затвардніцкі,OPOKA: Айцец, Вы з’яўляецеся душпастарам прадпрымальнікаў. Як здарылася , што Вы выбралі менавіта гэтую “мэтавую аўдыторыю"?
кс. Яцэк Стрышак : Не столькі прадпрымальнікаў, колькі людзей прадпрымальніцтва. Прадпрымальнікі маюць свой уласны бізнес. Паняцце “людзі бізенсу” больш шырэйшае і тычыцца ўсіх, хто ўдзельнічае ў бізнесе і хоць часткова працуе на рызыку. Сутнасць бізнесу на самай справе і ёсць рызыка. Дзяржаўная стаўка дае пачуццё бяспекі.
На мой погляд , гэта адна з самых складаных груп , і амаль ніхто не займаецца гэтымі людзьмі. Можа наадварот. Прадпрымальнікі, натуральна, жывуць ва ўмовах высокіх нагрузак . Часта маюць ненармаваны працоўны дзень. Для такіх людзей вольны час з’яўляецца адносным паняццем. Жыццё ў рызыцы не дае магчымасці што-небудзь планаваць. Я ўжо не веру ў такую рэч, як душпастарства прадпрымальнікаў, бо няма рэгулярнай магчымасці збіраць ўсіх у адным месцы. У дадатак , у гэтых людзей ёсць грошы. Гэта змяняе адносіны. Яны маюць перавагу: у іх ёсць тое, чаго не маюць іншыя, а вельмі хочуць мець. Многія людзі спрабуюць "сябраваць" з прадпрымальнікамі, у тым ліку і святары. Гэта добра, але не заўсёды такая дзейнасць з’яўляецца душпастарствам. І, нарэшце, гэта людзі, якія дасягаюць поспеху ў жыцці і не церпяць, калі хтосьці вучыць іх. А ментарскі тон і да сёння не знікае з амбонаў. Усё гэта гаворыць аб тым, што прыцягненне гэтых людзей з’яўляецца цікавай задачай.
СЗ : Мяне зацікавіла меркаванне, якое Вы выказалі ў адным з нядаўніх інтэрв'ю. Айцец сказаў, што для таго , каб сказаць нешта важнае для прадпрымальнікаў, хопіць 20 секунд. На самай справе хопіць?
ЯС : Я б хацеў мець больш часу. Але ніхто мне яго не дае. Існуе вядомы трэнінг узаемасувязі, так званае “выпрабаванне ліфтам”. Уваходзіце ў ліфт з магчымым дзелавым партнёрам. Ваш час на яго перакананне складае секунды, якія вы знаходзіцеся ў ліфте. У размове з прадпрымальнікамі я пачынаю з "ліфту". Калі я змагу пераканаць каго-небудзь за гэты кароткі час, тады ён задумаецца над сваім жыццём. Я не збіраюся вучыць людзей “як жыць”. Я хачу натхніць іх. Я веру толькі ва ўнутраную матывацыю. Калі хтосьці сапраўды шукае нечага, ён заўсёды гэта знойдзе (так кажа Езус). Большасць маіх паведамленняў нявыказана, таксама і з пропаведзямі. Таму што я не хачу думаць за людзей, я хачу разбудзіць іх мысленне.
Дарэчы, прадпрымальнікі не церпяць, калі іх хто-небудзь аўтарытарна “вучыць жыць”. Яны самі сабе выдатна спраўляюцца. На жаль, многія святары па-ранейшаму лічаць сябе "мудрэйшымі". Гэта адхіляе ад іх шмат людзей. Я лічу сябе шукальнікам і астатніх таксама вучу шукаць.
СЗ : Калі б ў Вас было толькі 20 секунд, каб прадставіць Добрую Навіну для бізнесмэнаў, што б Вы сказалі?
ЯС : Мая ідэя простая: больш шчасця ў тым, калі даеш, чым калі атрымліваеш. Маё жыццё пабудавана на гэтай пастанове Езуса, якая ўвайшла ў Дзеі Апосталаў (лагіён, або арыгінальныя словы Езуса; аутэнтычны, хоць і не быў запісаны евангелістамі, цытата Езуса).
Цяпер удакланенне. Многія людзі сканцэнтраваны на грошах і кар'еры . Па шляху, аднак, выгараюць і адчуваюць, што не ведаюць, для чаго яны жывуць. Ідэальным здаецца спалучэнне кар'еры і сямейнага жыцця. Аднак гэта толькі праява клопату пра сябе і сваіх родных. У гэтым няма ні паветра, ні прасторы, і таму няма і шчасця. Толькі тады , калі мы пачынаем дарыць сябе іншым, дапамагаць людзям, заахвочваць іх, мы адкрываем глыток свабоды і шчасця. Вось і ўсё. Далей усё адкрывае Бог, як настаўнік і даўца шчасця, як абсалютнае перакананне кланавасці. Аднак рэлігійнае пасланне я пакідаю на сустрэчу ў касцёле. Хрысціянства з’яўляецца рэлігіяй прысвячэння.
СЗ : Ці існуе такая рэч , як пакліканне быць бізнесмэнам ? І калі так, то як гэта можна ахарактарызаваць?
ЯС : Для мяне людзі дзеляцца на дзве няроўныя часткі. Тых, хто выбірае рызыку, таму што не могуць жыць без яе. І тых, хто аддае перавагу бяспецы. Няроўнасць змяняецца ў залежнасці ад часу і месца. Напрыклад, у ЗША шмат людзей, якія шануюць сваю незалежнасць, плацячы за яе рызыкай. Еўропа імкнецца да стабільнасці. У Польшчы, на шчасце, рызыка ў модзе. Я, напрыклад, не змяшчаюся ні ў якую схему, таму, кіруючы Супольнасцю ВЯСНА, працую на адкрытым рынку з высокай рызыкай.
Адказваючы на пытанне аб пакліканні: так, не дастаткова толькі адкрытасці да рызыкі, неабходна мець нешта такое, з дапамогай чаго ўсё добра ўладкуецца, нягледзячы на няўдачы. Шмат людзей спрабуюць, але шмат праігрываюць. У ЗША добры прадпрымальнік мае за плячыма па меншай меры два банкроцтва. Ён ведае кошт рызыкі і на сваіх памылках навучыўся гэтай прафесіі. Не толькі поспехі, але няўдачы ствараюць сапраўдных прадпрымальнікаў.
СЗ : Падкрэсліваецца важнасць этыкі ў бізнесе. На вашу думку, ці хопіць толькі таго, каб прытрымлівацца этычных прынцыпаў ?
ЯС : Я не вельмі веру ў этыку ў бізнесе. Напрыклад, кажуць, што трэба этычна трактаваць работнікаў. Аднак, калі хто-небудзь парушае этычныя прынцыпы, парушае і закон. Дык навошта казаць пра вялікія этычныя каштоўнасці, калі іх захоўванне з'яўляецца абавязкам, а невыкананне выклікае прававыя санкцыі? Замест таго, каб гаварыць аб этычнай фірме, лепш гаварыць пра фірму, якая дзейнічае згодна з законам.
Нешта іншае стварае дух у бізнесе. Напрыклад, можна звольніць работніка ў адпаведнасці з законам, але бяздушна. Фармальна, нават этычна, усё ў парадку. Але гэта не так. Неабходна адпаведная адчувальнасць, пачуццёвасць. Гэтага нельга прапісаць ні ў адным кодэксе. Я веру ў дух прадпрымальніцтва. Стараюся паказаць людзям , што дух у бізнесе, а ў ім дух Евангелля, стварае канкурэнтную перавагу. Жорстка звольнены работнік - гэта інфармацыя для астатніх, што можа здарыцца з імі. Яны будуць баяцца і перастануць ўкладаць сваё сэрца ў працу. Ці гэта сапраўды акупіцца? Вядома, некаторым так. Цікава, калі б яны праверылі, што адбудзецца, калі зменіцца спосаб разумення людзей. Што стане з прыбыткамі?
Я веру ў дух прадпрымальніцтва. Я выкарыстоўваю яго ў ВЯСНЕ і, як бачыце, набываю канкурэнтную перавагу.
СЗ : У Польшчы актуальным становіцца такое пытанне: ці бізнесмэн (чытай: багаты) можа выратавацца?
ЯС : Перш за ўсё - не кожны бізнесмен багаты. Я праводжу Святую Імшу для бізнесмэнаў. На яе прыходзяць і маладыя, і старыя. І я растлумачваю: можа тут знаходзяцца маладыя прадпрымальнікі, якія цяпер не маюць грошай, але хочуць працаваць і рызыкаваць. Можа ёсць і тыя, хто мае грошы. На свабодным рынку, аднак, можна хутка страціць усё. Такім чынам, нельга ставіць знак раўнавагі паміж паняццямі бізнесмэн і багаты чалавек.
Калі гаворка ідзе пра выратаванне... Існуе дзіўнае выказванне Езуса: "Ты быў верны ў малым, Я пастаўлю цябе над вялікім". Заўсёды ў кантэксце грошай. Іншымі словамі, для Езуса малымі рэчамі з’яўляюцца грошы. Толькі калі хто-небудзь зможа справіцца з імі самастойна, зможа атрымаць вялікае заданне ў Царстве Нябесным. Той, хто пахаваў талент (гэта значыць прыблізна 34 кг золата - вялікія грошы) быў асуджаны. Гэта азначае, што асновай з'яўляецца эфектыўнасць бізнесу. Пасля гэтага ёсць рызыка таго, што хто-небудзь атаясаміць сябе са сваімі грашыма і пачне глядзець на людзей зверху. Як бы не мае значэння тое, кім ён з’яўляецца, але толькі тое, што ён мае. Гэта рэальная пагроза для выратавання. Я пацвярджаю, што такой хваробай пакутуюць многія людзі.
СЗ : У роліку " Wypaśny samochód księdza " Вы сцвярджалі, што быць багатым паводле Езуса гэта добрая справа. Якім чынам багаты пройдзе праз вушка іголкі?
ЯС : Кантэкстам вушка іголкі з’яўляецца прыязьнь да дабротаў гэтага свету. Гаворка ідзе не толькі пра багацце, але і пра сацыяльную пазіцыю, месца і т.п. У рэшце рэшт, памірае не бізнесмэн, але смяротны чалавек. Пасля "голы" ідзе да Бога, нават у сэнсе ўсяго таго, што ён меў. Адзінае, што ён можа паказаць Богу, гэта тое, што ён зрабіў з сабою. Ці стаў НЕКІМ, ці працаваў над сабой, ці развіваў любоў і сяброўства? Бог шукае сяброў, Яму не патрэбна багацце. Мне здаецца, што гэтак жа пакутліва можна прывязацца як да малой, так і да вялікай колькасці грошай. Я не асуджаю нікога, сам баюся за сваё збаўленне.
СЗ: Вялікае дзякуй за інтэрв'ю.
Даведка: Кс. Яцэк Стрышак -выпускнік AGH i PAT, даўні душпастар для студэнтаў, душпастар прадпрымальнікаў, заснавальнік і прэзідэнт супольнасці “Вясна”, арганізатар Шляхецкага Пакету і Акадэміі Будучыні, прапаведнік, стваральнік і арганізатар хэппэнінгаў, перформар, піяравец.
Крыніца ekonomia.opoka.org.pl