Дзяржава павінна дапамагаць, а не замяняць; рэалізоўваць агульнае дабро, а не свае ўласныя інтарэсы; мінімізаваць падаткі, а не абкрадаць людзей. Тады ствараюцца належныя ўмовы для рэалізацыі падатковых абавязкаў.
Адпраўная кропка
Акрэсліваючы сацыяльнае вучэнне, Касцёл абапірпецца на рацыянальныя меркаванні і веру. Асновай каталіцкага сацыяльнага вучэння з'яўляюцца сацыяльныя нормы, а іх фундаментам – прынцып чалавечай годнасці на чым у сваю чаргу засноўваецца прынцып агульнага дабра, субсідыярнасці і салідарнасці.
Насуперак тым, хто хацеў бы бачыць ў самой Бібліі ясна і абсалютна акрэслены абавязак плаціць падаткі, ці для апраўдання таго, каб плаціць падаткі, ці тым больш дзеля таго, каб вызначыць іх мэты, памеры або ўмовы прымянення, для гэтага не хопіць толькі самой Бібліі. Касцёл справядліва ставіць пытанне пра падатак, як частку свайго сацыяльнага вучэння.
Падатковы абавязак ў Бібліі
Занадта спрошчаным трэба назваць выказванне кс. Бэлха: “У святле Бібліі выплата падаткаў з'яўляецца абавязкам этычным і сацыяльным (...) На пытанне юдэяў, ці трэба плаціць падатак кесару, Езус сцвярджальна адказаў (...) гэтак жа раіць хрысціянам ў Рыме Св. Павел. Абавязак па выплаце падаткаў стаіць перад намі ў якасці маральных абавязацельстваў”. Такая безумоўная падтрымка падатковых абавязкаў знаходзіцца ў канфлікце з тлумачэннем біблейскіх тэкстаў і здаровым розумам, які я паспрабаваў паказаць у тэксце “Падаткі паводле навучання Езуса”.
З Бібліі можна зрабіць выснову, што яна разглядае абавязак па выплаце падаткаў, але асуджае злоўжыванне ўладай; у сваю чаргу, абавязак плаціць падатак трэба замацаваць у пэўных умовах, якія ўзнікаюць з усяго біблейскага вучэння, і таксама з аднаго кароткага, але багатага па змесце закліку Езуса: “Аддавайце цэзару цэзарава, а Богу тое, што належыць Богу”. Інакш кажучы, трэба праявіць “максімум добрай волі ў гатоўнасці плаціць падаткі (...) З іншага боку, немагчыма для разумнага вучня Госпада бесклапотна выказаць здагадку, што выплата падаткаў ніколі не супярэчыць волі Бога". Словы Госпада трэба разумець як папярэджанне супраць абагаўлення ўлады або прызнанне яе абсалютных правоў.
Выплата падаткаў паводле Каталіцкага Сацыяльнага Веравучэння (КСВ)
Са словаў Езуса Касцёл робіць наступнае заключэнне: "Толькі Бог можа патрабаваць чаго-небудзь ад чалавека. У той жа час свецкая ўлада мае права да таго, што ёй належыць”. Мае важную ролю ў зборы сродкаў ад падаткаў, таму што дзяржава павінна мець сродкі для выканання сваіх функцый. Таму Касцёл ставіць падатковыя абавязацельствы ў адпаведнасці з прынцыпам агульнага дабра, за якое адказваюць усе грамадзяне.
Каталіцкае сацыяльнае вучэнне падкрэслівае неабходнасць плаціць падаткі як выраз заклапочанасці пра агульнае дабро. "Гаворка ідзе пра свабоднае і адказнае падпарадкаванне ўладам, якія паважаюць справядлівасць, забяспечваюць рэалізацыю агульнага дабра”. Ухіленне ад выплаты падаткаў Касцёл разумее як праяву індывідуалістычнай этыкі, а падатковае злачынства залічвае да маральнага зла. Трэба памятаць, што ўвесь час гаворка ідзе пра дзяржаву ў стане законнасці, арыентаваную на агульнае дабро. Не можа чакаць улада дзяржавы, якая не клапоціцца аб дабрабыце сваіх грамадзянаў таго, што яны не будуць ухіляцца ад выплаты падаткаў.
Так сфармуляваная агульная навука зараджае праблемы, калі справа даходзіць да вызначэння функцый, якія дзяржава павінна выканаць, і ўмоў, якія павінны быць выкананы для таго, каб падаткавае абавязацельства магло абавязваць у сумленні.
Падаткі, якія абавязваюць заканадаўствам і / або ў сумленні
Аўтар Каталіцкага Сацыяльнага Вучэння паўтарае за кс. Баруткам ўмовы, якія павінны быць выкананы для таго, каб зрабіць іх абавязковымі ў сумленні. “Падаткі павінны быць вынесены толькі кампетэнтнай, законнай уладай і прызначаны для законных мэтаў і (раўнамерна) размеркаваны паміж усімі грамадзянамі". Невыкананне законных падаткаў, і невыкананне толькі што прыведзеных умоў, з’яўляецца грахом.
І таму, калі якія-небудзь з пералічаных умоў не выконваюцца, падаткі не з'яўляюцца абавязковымі ў сумленні. (Але ўсё роўна, вядома, юрыдычна абавязковыя, а ўрад – пра што павінны памятаць грамадзяне, – называецца “меч”, гатовы да выкарыстання, пар. Рым 13,4). Параўнальна лёгка ўявіць сабе экстрэмальную сітуацыю (падаткамі абцяжарвае акупант, урад выкарыстоўвае грошы падаткаплацельшчыкаў для мэтаў, маральна непрымальных, або падаткі ўстаноўлены на ўзроўні вышэйшым, чым магчымасці іх аплаты), у якой няма ніякіх сумненняў у тым, што падаткі не з'яўляюцца абавязковымі ў сумленні. Праблема ў тым, што ў жыцці мы часта сутыкаемся не толькі з чорна-белымі абставінамі.
З прыведзеных вышэй умоў вынікае, што ў выпадку несправядлівых або занадта высокіх падаткаў можна ўхіліцца ад аплаты. На што бы тут можна было б спадзявацца? Бэлх сцвярджае, што “нельга прыбягаць да падпольнага махлярства, але імкнуцца да адмены несправядлівых законаў законным спосабам шляхам мабілізацыі сацыяльнай большасці. Акрамя таго, падатковы байкот быў бы прымальным, пры чым яго трэба ажыццяўляць публічна і быць гатовым да магчымага прыняцця пакарання”. Гэта выклікае дадатковыя пытанні.
Дылемы падаткаплацельшчыка
Мы рухаемся на такім узроўні абстракцыі, што як у практыцы сацыяльнага жыцця, таксама і пры высвятленні, што дакладна ўжо будзе маральным злачынствам, няма спосабу прыйсці да кансенсусу. Выкажам здагадку, што падаткі накладае правазаконная ўлада. Што, аднак, уключыць у сапраўдныя мэты (і хто вырашае, што гэтая мэта правільная – сама ўлада, якая накладае падаткі, або сумленне падаткаплацельшчыка?), і як падысці да справы раўнамернага размеркавання падаткаў паміж грамадзянамі? Сумленне ніжэй падпісанага падаткаплацельшчыка не згаджаецца, напрыклад, з сцвярджэннем, што у выпадку падатка, які залежыць ад даходу, правільна выкарыстоўваць прагрэсію, таму што, маўляў, "прагрэсіўнае падаткаабкладанне Каталіцкае Сацыяльнае Вучэнне матывуе сацыяльнымі абавязкамі, якія ляжаць на ўласнасці".
Відавочна, кожны адшукае апраўданне нявыплаце падаткаў, пра якія ведае, што паслужаць для дасягнення бязбожных мэтаў . Але што ў выпадку, калі невядома, на якую мэту яны прызначаны? Ці – і гэта, бадай, самая распаўсюджаная сітуацыя – калі ёсць усведамленне таго, што грошы падаткаплацельшчыкаў будуць з’едзеныя бюракратыяй і часткова будуць выкарыстаны для непатрэбных мэт, для рэалізацыі якіх дзяржава вырошчвае сабе правы, якія могуць быць рэалізаваны сіламі грамадзян? Ці з'яўляецца парушэнне прынцыпу субсідыярнасці дастатковым для сумлення, каб была магчымасць адмовіцца плаціць падаткі?
І ці на самай справе рашэннем дылемы сумлення з’яўляецца толькі грамадскі байкот і прыняцце на сябе адказнасці за неўнясенне падатку? Было б несправядліва ад абкрадзенага праз дзяржаву грамадзяніна чакаць гераічных адносінаў, таму што, на маю думку, за гэта трэба быць гатовым да пакарання, а не проста хавацца ў "шэрай зоне"? Гэта трохі паходзіць на тое, нібы злодзей пытаецца, дзе гаспадар дому захоўвае грошы, і ён чакае пачуць праўду ад ахвяры злачынства, у адваротным выпадку будзе дзейнічаць бязбожна...
Агульныя высновы для ўлады
Святое Пісанне не дае гатовых рашэнняў, калі справа датычыць памеру падаткаў. Можна толькі сказаць, што "агульны кансэнсус адносна падаткаў спалучаецца з адмовай ад падаткавымагальніцтва”. Можна сказаць, у агульных рысах, што маральна лепшыя больш нізкія падаткі. Варта таксама нагадаць, што першая папская сацыяльная энцыкліка таксама папярэджвала наконт вельмі высокіх падаткаў, і такую выснову рабіла з права ўласнасці, якая вынікала, у сваю чаргу, ад натуральнага права: "Дзяржаўная ўлада не можа знішчыць права прыватнай уласнасці, таму што прырода з'яўляецца яе крыніцай, а не воля чалавека. Яна можа толькі абмяжоўваць яе выкарыстанне і прыстасоўвацца для агульнага дабра. Несправядліва і ганебна дзейнічала б тады, калі з прыватнай ўласнасці збірала ў выглядзе падаткаў больш, чым павінна ".
Каталіцкае сацыяльнае вучэнне падатковыя абавязацельствы абгрунтоўвае як клопат пра агульнае дабро, якое можа быць рэалізавана толькі тады, калі грамадзяне не будуць ўхіляцца ад падатковых абавязацельстваў. З іншага боку, ад улады патрабуецца мудрасць і справядлівасць пры вызначэнні падатковых плацяжоў, пры чым яна павінна памятаць пра тое, што многія фінансавыя разходы, якія бяруцца з падаткаў маглі б нашмат лепш пакрывацца механізмамі свабоднага рынка. Грамадзяне павінны валодаць як найбольшай ініцыятывай, або па іншаму кажучы: дзяржава павінна забіраць матэрыяльных каштоўнасцей як мага менш.
Нельга дзяржаўнай уладзе лічыць, што толькі дзяржава ў стане дбаць пра агульнае дабро. Наадварот, яна павінна займацца толькі тымі справамі, якія сапраўды не могуць быць выкананы іншымі меншымі сіламі (напрыклад грамадскімі арганізацыямі), чым дзяржавай. Таму нельга разумець прынцыпы агульнага дабра як асобна адарваныя ад іншых сацыяльных прынцыпаў, якія рэгламентаваны каталіцкім сацыяльным вучэннем. Уладзе трэба памятаць, што пры вызначэнні неабходнага для дасягнення агульнага дабра, а таксама і аб'ёмаў падаткаў, яна павінна прымяняць прынцып субсідыярнасці, "які заключаецца ў тым, што грамадства больш высокага арганізацыйнага парадку не павінна ўмешвацца ва ўнутраныя справы супольнасці ніжэйшага арганізацыйнага парадку, пазбаўляючы яе ад выканання неабходных функцый, але хутчэй павінна падтрымліваць яе ў выпадку ўзнікнення патрэб і дапамагаць у каардынаванні сваёй дзейнасці з дзейнасцю іншых груп у грамадстве, дзеля агульнага дабра”.
Падвядзем вынік: дзяржава павінна дапамагаць, а не замяняць (прынцып субсідыярнасці); дбаць пра агульнае дабро, а не пра свае ўласныя інтарэсы (прынцып агульнага дабра), мінімізаваць падаткі, а не красці ў грамадскасці (права ўласнасці). Толькі у такім выпадку ствараюцца належныя ўмовы для рэалізацыі абавязку выплаты падатку. Чымсці маральна неправільным з’яўляецца патрабаванне ад сумлення падаткаплацельшчыкаў, дастасавацца да жаданняў дзяржаўных чыноўнікаў, якія самі дзейнічаюць так, як быццам бы не мелі сумлення адносна грамадзян сваёй краіны.
Славамір Затвардніцкі
Крыніца ekonomia.opoka.org.pl