Асноўныя каштоўнасці грамадскага жыцця
Калі грамадства павінна служыць чалавеку, яго арганізацыя павінна быць заснавана на каштоўнасцях, якія адпавядаюць годнасці чалавека: праўдзе, свабодзе, справядлівасці і любові.
Роля Касцёла ў вызначэнні каштоўнасцяў
Касцёл выказваецца наконт пытанняў грамадскага жыцця, таму што яны датычаць чалавека, развіццё якога, у залежнасці ад арганізацыі сацыяльнага жыцця, будзе рэалізавана ці будзе немагчымым. "З вялікім вопытам у чалавечых справах”, – падкрэсліў Папа Рымскі Павел VI – у той жа час пад кіраўніцтвам Святога Духа, які кіруе нас да поўнай праўды, Касцёл хоча прадставіць для іншых "тое, што толькі яму аднаму ўласціва, а менавіта: глабальнае бачанне як чалавека, так і чалавечых справаў".
Вядома, Касцёл не выказваецца на тэхнічныя пытанні, якія звязаны з часовымі рэаліямі, бо разумее іх аўтаномію і законы, якія імі кіруюць. Аднак, ён не вызваляецца – і гэта правільна – ад ацэньвання зробленых чалавекам выбараў, таму што кожнае прынятае тэхнічнае рашэнне будзе альбо адпавядаць каштоўнасцям, якія Касцёл лічыць самымі важнымі, альбо адмаўляць іх. Павел VI звярнуў увагу на адрозненне зямной улады і Касцёла, даючы апошняму права на даследванне зямной рэальнасці ў перспектыве Евангелля:
“... існуюць дзве розныя па сутнасці ўлады, і кожная з іх – менавіта царкоўная і грамадзянская – з’яўляецца суверэннай. Аднак, знаходзячыся ў рэчаіснасці паміж людзьмі, Касцёл павінен разглядаць знакі часу і тлумачыць іх у святле Евангелля”.
Таксама Бенедыкт XVI у сваёй сацыяльнай энцыкліцы падкрэсліў місію Касцёла: “Касцёл не прапаноўвае тэхнічныя рашэнні і знаходзіцца "як мага далей ад таго, каб умешвацца ва ўрады дзяржаў". Тым не менш, ён павінен выконваць у кожны час і пры любых абставінах місію ісціны для грамадства на карысць чалавека, яго годнасці і паклікання. Без праўды бачанне жыцця становіцца эмпірычным і скептычным, не ў сілах падняцца вышэй практыкі, таму што не шукае вартасці – а часам нават і значэння – якія б дазволілі б яе ацаніць і накіраваць. Вернасць чалавеку патрабуе адданасці праўдзе, якая адзіная гарантуе свабоду (пар. Ян 8,32) і магчымасць інтэгральнага развіцця чалавека.
Асноўныя каштоўнасці грамадскага жыцця
З прыроды чалавека як сацыяльнай істоты вынікае, што абшчына мае важнае значэнне для рэалізацыі чалавечага паклікання. "Каб гэта мэта была дасягнута, павінна ўшаноўвацца належная іерархія каштоўнасцяў, якая "матэрыяльныя і інстынктыўныя памеры падпарадкоўвае ўнутраным і духоўным”. Усведамляючы сваю ролю ў будаўніцтве належнага грамадскага парадку, Касцёл вызначае тыя вартасці, якія павінны ствараць аснову для ўсяго будынка. Зразумела, што яго асноўнымі складнікамі з'яўляюцца мадэлі паводзінаў, пэўныя заканамернасці і нормы, якія, калі будуць зінтэрыярызаваны людзьмі, змогуць надаваць “сэнс, ідэнтыфікацыю і напрамак сацыяльнаму дзеянню”.
Згодна з дакументам Сабора, грамадскі парадак павінен "развівацца, асноўваючыся на праўдзе, будавацца ў справядлівасці, ажыўляць любоўю; у свабодзе трэба знаходзіць як мага больш чалавечай раўнавагі". Такім чынам, каталіцкае сацыяльнае вучэнне пералічае чатыры асноўныя каштоўнасці грамадства: праўду, свабоду, справядлівасць і любоў. Усе яны адпавядаюць чалавечай годнасці і садзейнічаюць як паляпшэнню чалавека, так і развіццю ўсяго грамадства.
Роля каштоўнасцяў у грамадскім жыцці
Калі грамадства павінна служыць чалавечай асобе, яго арганізацыя павінна быць заснавана на каштоўнасцях, якія будуць удасканальваць чалавека. "Грамадскі парадак і яго развіццё павінны нязменна працаваць на карысць людзям, таму што ад іх парадку залежыць падпарадкаванне рэчаў, а не наадварот. Гасподзь паказвае на гэта, кажучы, што субота была створана для чалавека, а не чалавек для суботы”. Адпаведнымі каштоўнасцямі з’яўляюцца праўда, свабода, справядлівасць і любоў – звязаныя з годнасцю чалавечай асобы, якая, дзякуючы ім, можа развівацца.
Практыкаванне менавіта гэтых каштоўнасцяў з’яўляецца "дакладным і неабходным шляхам асабістага ўдасканалення і больш гуманнага сацыяльнага суіснавання; яны становяцца бясспрэчнымі арыенцірамі для асобаў, адказных за грамадскія справы”, якія ў іх перспектыве будуць весці грамадскія рэформы: эканамічныя, палітычныя ці культурныя. Такім чынам, асноўныя каштоўнасці стаяць на службе як для індывіда, так і для арганізацыі і функцыянавання грамадства.
Дзякуючы гэтым каштоўнасцям магчымай з’яўляецца дзейнасць для агульнага дабра,паколькі яны спрашчаюць дасягненне сацыяльнага або нацыянальнага пагаднення. І наадварот, без свядомага прыняцця іх і дзейнасці на іх аснове, грамадства, разарванае партыкулярнымі інтарэсамі, будзе дэгенерыраваць.
Каштоўнасці і прынцыпы сацыяльнага жыцця
Як прынцыпы, так і каштоўнасці служаць будове грамадства, якое адпавядае годнасці чалавечай асобы. Аб сувязі паміж каштоўнасцямі і сацыяльнымі прынцыпамі выказваецца Папская Рада Справядлівасці і Свету:
“Адносіны паміж прынцыпамі і каштоўнасцямі, несумненна, гэта адносіны ўзаемнасці, калі сацыяльныя каштоўнасці выказваюць ацэнку тых канкрэтных аспектаў маральнага дабра, якія прынцыпы хочуць абараніць, прадстаўляючы іх у якасці арыенціраў для правільнай пабудовы грамадскага жыцця і кіравання ім”.
Але патрабуецца не толькі тое, каб каштоўнасці былі ўключаны ў грамадскае жыццё. Трэба таксама іх браць пад увагу ў жыцці індывіда – гаворка ідзе аб практыкаванні тых цнотаў, якія адпавядаюць вышэй згаданым каштоўнасцям.
Славамір Затвардніцкі
Крыніца ekonomia.opoka.org.pl