У поце твару працаваць над адпачынкам
Не трэба разумець адпачынак як марнаванне часу, калі ты нічога не робіш. Лепш выкарыстаць яго для справаў у іншай сферы, чым пасля рабіць гэтыя справы на працягу тыдня.
У характарыстыцы сучаснага чалавека, якога разрываюць супярэчлівыя жаданні, які шукае шчасця ўсюды, толькі не “тут” і не “цяпер”, не знаходзім умення адпачываць. Нават калі прыгнечаны працай чакае адпачынку ад усяго сэрца і ад усёй сілы, калі толькі даць яму волю, тады ён яшчэ больш турбуецца - і альбо трапляе ў працагалізм ці, сумны, пакутліва мучыць сябе і блізкіх, або ў канцы дэпрэсіі здзяйсняе самагубства (па дадзеных, большая колькасць самагубства прыпадае на час адпачынкаў). З цяжкасцю сучаснаму чалавеку прыходзіцца працаваць, але ў поце твару яму трэба і навучыцца адпачываць.
Але ёсць і добрая навіна для нашага правапарушальніка (пры ўмове, што ён яшчэ сябе не загубіў). Хопіць таго, каб не разумець адпачынак як час, калі не трэба нічога рабіць, але як час, каб засяродзіцца на выкананні іншых спраў, не на тых, якія ён выконваў большую частку тыдня. Нават Леон XIII у сваёй сацыяльнай энцыкліцы адзначыў, што дні адпачынку "не варта разумець як бясплодную бяздзейнасць, асабліва ў гэтыя дні нельга рабіць злачынствы і марнаваць грошы, як некаторым хацелася б". Святое Пісанне кажа, што Бог адпачываў на сёмы дзень, але мы не настолькі дурныя, каб думаць, што Бог на самай справе стаміўся. Калі чалавек павінен – як адзначыў Ян Павел II – "пераймаць Бога і працуючы, і адпачываючы", то нам неабходна зразумець адпачынак. Гаворка ідзе не столькі пра адпачынак “ад” намаганняў і набыццё рысаў “жывёлы”, але пра адпачынак “для” таго, каб чалавек развіваўся да сваёй поўні. Такім чынам, аднак маецца на ўвазе праца, але іншая – праца, якую не ўдаецца выканаць, працуючы па прафесіі.
Касцёл прапануе сучаснаму супярэчліваму чалавеку адмовіцца ад супярэчлівасцей.
Можна паддацца спакусе пабожнасці і выкарыстаць рэлігійную мову – тады адпачынак стаў бы аскетычным практыкаваннем: сучасны супярэчлівы чалавек – працаголік (бо не ўмее адпачываць) і летуценнік (бо не можа дачакацца выхадных) – павінен ў вольны час пасціцца ад працы, каб выкарыстоўваць сваю энергію у дасягненні іншай мэты, напрыклад прысвяціць гэты час для сям'і (на самай справе). Можа цяжка будзе для гэтага чалавека, які разрываецца і шукае шчасця ў адпаведнасці з прынцыпам "добра ўсюды, дзе нас няма", паверыць у гэтую простую навіну, але няхай паспрабуе: ні праца, ні адпачынак не з’яўляюцца канчатковай мэтай для чалавека, але яны могуць служыць для яго ўсебаковага развіцця і, у канчатковым рахунку, прывесці да яднання з Богам. Таму ён павінен "святкаваць у нядзелю, аддаючы для сваёй сям'і і сяброў час і намаганні, якія засталіся на апошнія дні тыдня. Нядзеля – час для разважанняў, цішыні, чытання і медытацыі, якія спрыяюць росту ўнутранага і хрысціянскага жыцця" (Катэхізіс Каталіцкага Касцела).
Такая праца – давайце застанемся на некаторы час у межах набожнага слоўніка – гэта свайго роду сузіранне, якое дазваляе чалавеку бачыць усё ў сапраўдным святле, паводле вобразу Божага, які на сёмы дзень сузіраў прыгажосць створанага свету. Але – давайце спусцімся на зямлю – гледзячы на саму працу важна не працаваць: адпачынак дапамагае паразважаць аб самой працы, можна сказаць, што ён з’яўляецца часткай добрага планавання працы, якое прыносіць большы плён. Няхай тады гэта свеціць для сучаснага працадаўцы, які разрываецца рознымі супярэчлівымі жаданнямі – з аднаго боку, цяжка не бачыць выгарання супрацоўніка, з іншага боку, хацелася б патрабаваць ад яго гераізму – так што нават у чыста эканамічным плане карысна сачыць за адпачынкам работнікаў. Хоць відавочна і не ў гэтым апраўданне для адпачынку – бо ён неабходны для чалавека “з боку яго чалавечай годнасці і звязаныя з ёю рэлігійныя, сямейныя, культурныя і сацыяльныя патрэбы, цяжкія для задавальнення, калі няма гарантаванага па меншай меры аднаго дня на тыдзень, які дасць магчымасць кожнаму для агульнага адпачынку і святкавання". (Ян Павел II).
Каталіцкае сацыяльнае вучэнне з годнасці чалавека выводзіць правы працаўнікоў, сярод якіх ёсць і – як лічыць аўтар энцыклікі аб працы чалавека Laborem Exercens – права на адпачынак. Для самога работніка адпачынак разглядаецца не толькі як закон (разумеецца як прывілей), але як абавязак, таму што менавіта ён развівае інтэгральнае развіццё чалавека. Вядома, адпачынак служыць не толькі таму, хто адпачывае, але робіць свой уклад у грамадскае жыццё (прасцей працаваць з чалавекам, які адпачыў, чым з яго ценем), таму "хрысціяне павінны імкнуцца паважаць рэлігійную свабоду і агульнае дабро для ўсіх, якое заключана ў прызнанні нядзелі і набажэнстваў як святочных дзён" (Кампендыум сацыяльнага вучэння Касцёла). Нават калі іншыя гэтага не разумеюць, таму што ўжо даўно страцілі сваё пачуццё раўнавагі адпачынку, Касцёл нагадвае працадаўцам, работнікам і шырокай грамадскасці, што нельга не адпачываць.
Хрысціяне ўзялі з юдаізму дух працы; навучыліся працаваць у поце твару, і ў гэтым рэалізоўваць волю Бога. Хай цяпер ад габрэяў вучацца, як трэба святкаваць адпачынак, не менш важны для адносінаў з Богам. Давайце паглядзім, як габрэйскі навуковец Якаб Нэўснер тлумачыць сутнасць суботы: "Недастаткова ўстрымлівацца ад працы. Трэба адпачываць. Адпачынак азначае правядзенне аднаго дня ў тыдзень у коле сям'і, у доме (...) З надыходам святога дня ўсё па-іншаму: насіў цяжкасці, але цяпер я пакідаю свой цяжар (...) Раней заўсёды ў руху – цяпер застаюся дома. Раней я займаўся рознымі справамі – цяпер займаюся толькі адным: набіраюся сіл і радуюся".
Давайце, мы, сучасныя людзі, парваныя жаданнем адпачынку, не ўмеючыя адмовіцца ад свайго працагалізму, прызнаемся, што не так проста адсвяткаваць адпачынак. Нам трэба нанова вучыцца радавацца свабодным дням; нам трэба папацець і папрацаваць над тым, каб правільна навучыцца адпачываць.
І потым выканаецца абяцанне прарока:
Калі ўстрымаеш ногі свае ад парушэння суботы,
Каб у дзень мой святы не вырашаць сваіх справаў,
Калі назавеш суботу захапленнем,
А святы дзень Пана – шаноўным,
Калі яго ўшануеш праз пазбяганне падарожжа,
Каб не выконваць сваёй волі
І не абмяркоўваць справаў сваіх,
Тады знойдзеш сваё захапленне ў Пану. (Iz 58,13-14)
Славамір Затвардніцкі
Крыніца opoka.org.pl