Skip to main content

Нябеснае натхненне. Гісторыя гродзенскага паэта, які пачаў сваю творчасць у сталым узросце

нікалаевы Спадару Паўлу Нікалаеву, які праз некалькі год будзе адзначаць 75-гадовы юбілей, зусім нядаўна давялося сустрэць на сваім жыццёвым шляху Бога, а разам з тым атрымаць ад Яго цудоўны дар паэта. Сваёй гісторыяй і сваімі вершамі дзеліцца ён сёння з нашым парталам.

Інтэрв'ю з Паўлам і яго жонкай Ядзвігай Нікалаевымі.

Спадар Павел, раскажыце крыху пра сябе.

Я нарадзіўся ў гарадку Асавец (Беластоцкі раён), але дзяцінства правёў у Ваўкавыску, дзе скончыў школу і адкуль пайшоў у армію. Затым навучаўся ў шыфравальным вучылішчы і ў сувязі з прафесіяй пабываў на ўсіх астравах Паўночна-Ледавітага акіяна, дзе толькі існавала шыфравальная сувязь авіяцыі дальняга дзеяння. Пасля скончыў гістарычны факультэт педагагічнага інстытута і працаваў дырэктарам сярэдняй школы. У інстытуце пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Ядзвігай, дзяўчынай з веруючай каталіцкай сям’і. Сам быў тады членам КПСС.

Спадарыня Ядзвіга, раскажыце пра сваё знаёмства з мужам і пра яго духоўнае ўзрастанне побач з Вамі.

Пазнаёміліся мы ў інстытуце. Я была вельмі веруючым чалавекам, а ён – камуністам , таму першапачаткова я адмаўлялася выходзіць за яго замуж. Ён здзіўляўся,чаму, бо ведаў, што я яго кахаю. Але ў рэшце рэшт я адважылася, бо бачыла, што ў душы ён - сапраўдны хрысціянін. І мы тайна ўзялі шлюб.

З цягам часу, дзякуючы нашым пастаянным малітвам, мой муж адкрыў для сябе Бога-Айца. Адбылося гэта адносна нядаўна, гадоў 15 таму, калі нам абодвум было ўжо пад 60. З таго часу мы з мужам жывём шчасліва, душа ў душу. Мне здаецца, што з Богам чалавек заўсёды змяняецца, я гэта бачу і па сваім мужу: калі ён быў дырэктарам – быў строгім, вучні яго нават баяліся, а цяпер ён стаў куды больш добрым.

Спадар Павел, я зразумела, што Вы і раней прытрымліваліся хрысціянскіх каштоўнасцей. У такім выпадку, што новага прынесла ў Ваша жыццё пазнанне Бога?

Ну, па-першае, хачу адзначыць, што чалавек па прыродзе сваёй заўсёды прыхільны да хрысціянскіх каштоўнасцей. А што адносна мяне, то не магу сказаць, што зараз я адчуваю глыбокую веру. Але я прызнаў існаванне Бога, што было вельмі складана, бо я вывучаў навуковы атэізм. А сёння я перакананы ў тым, што Езус – гэта сапраўды Божы Сын, Які прынёс сябе ў ахвяру дзеля нашага збаўлення. У той жа час я зразумеў, што ахвяра Езуса - гэта прыклад для ўсіх нас. Мы павінны змагацца за ідэю Бога - Айца і за ідэю ўсеабдымнай любові, не шкадуючы ані здароўя, ані свайго жыцця.

Бог натхніў мяне і паслаў сапраўдную радасць напісання вершаў.

Як часта да Вас прыходзіць натхненне ?

Увогуле пісаць я пачаў год таму, калі ў мяне пачаліся сур’ёзныя праблемы са здароўем: не так даўно я перанёс няўдалую аперацыю на калена, і зараз перамяшчаюся толькі з дапамогай кастылёў. І Божы дар паэта ў дадзенай сітуацыі стаў для мяне праўдзівым выратаваннем. Кожны дзень, часам праз дзень я выдаю па вершу, і мне гэта прыносіць вялікае задавальненне. Я позна кладуся, рана ўстаю, іншы раз пакутую доўга, а часам натхненне прыходзіць імгненна. Я пішу на розныя тэмы, часцей рэлігійныя, але таксама пра любоў, сяброўства, людскія заганы і нават дзіцячыя вершы. Некаторымі з іх ахвотна з Вамі падзялюся.

                       ***

Мария, нас всегда Ты озаряешь светом.

Мария, Ты утешение всей земли.

Как мать Христа, Его ты святостью согрета,

Молись пред Богом за наши тяжкие грехи.

Молись пред Богом теперь и в день смерти нашей -

На милость Божью мы ведь уповаем.

Испили бед и горя мы уж полну чашу -

Тебя заступницей своей считаем.

Воспета Ты в стихах, хоралами, певцами,

Твой образ светлый художник написал.

А мы опять дрожим пред грозными ветрами,

Моли усердно Бога, чтобы нас спасал.

О, добрая Мария, Ты ласк всегда полна,

Тебе спасибо за рождение Бога Сына -

Ему суть человека во всём всегда видна.

Молись за нас, о, сладкая Мария,

За наши неискуплённые грехи.

Ты в тесном окружении херувимов

Любовь к нам, грешным людям, изъяви.

 ***              

Всегда себя мы осуждаем

За совершённые грехи.

И жить мы праведно желаем,

И просим Бога - помоги.

Но любим мы ведь посудачить

И о соседях, о друзьях.

А сами можем начудачить

Иль проиграться в пух и прах.

Как часто мы ведь нарушаем

Завет Христа: живи в любви.

Злословить так же продолжаем,

Хотя порой душа болит.

Не снится нам земное счастье - 

Оно от Бога нам дано.

В погоду или же в ненастье 

Творите людям лишь добро.

                              ***

Если друг тебя обманет - с этой мыслею мирись.

Коль свидание настанет - всепрощеньем отзовись.

Он с извинением придёт, обман осознавая,

Слова он нужные найдёт, без друга - жизнь пустая.

Молитесь за друзей своих, себя лишь укоряя.

Живите как бы за двоих, ошибки им прощая.

 

 

 

          

***                 

Тебя увидел и чуть дыша 

К тебе вознеслась моя душа.

Взирая, вижу лик твой нежный 

И свет очей твоих безбрежный.

Ты озарение Света,

Ты мироздание Земли,

Материнством ты воспета,

У Бога счастья нам проси.

 

 

 

                   

           

 

                      ***

В душе возникло вдохновение, 

И осенила мысль меня.

За долгое со мной терпение

Воспеть в стихах одну тебя.

Какое кроткое создание 

Мне повстречалось на пути.

Она - моё лишь мироздание,

Так вечно нежностью свети.

Сомкнулись крепко наши руки,

И губы сами прошептали:

"Жить не могу с тобой в разлуке,

Ведь мы друг друга долго ждали".

Не оставляй меня, родная,

Не оставляй на день, на час.

На милость Божью уповаю,

Не разлучай Ты только нас.

Хочу любить и быть любимым,

Твой кроткий взгляд в глазах искать. 

И чувствовать себя счастиливым, 

И стан любимой обнимать.

Какое сладостное беремя - 

Лишь для тебя, родная, жить.

Не дай нам Бог такое время,

Чтоб перестали мы любить.

 

Падрыхтавала  Ангеліна Марцішэўская

Рэдагавана: 25 Сакавіка 2015