Skip to main content

Былы манах сам будуе велізарны храм ужо 53 гады

p16tbgcrhfos55411oht1bm9ssd1Былы манах Хуст Гальего Марцінэс патраціў 53 гады на будаўніцтва сабора ў гонар Багародзіцы Піларскай у Мехарада-дэль-Кампа, у 20 км ад Мадрыда.

У маладосці Гальего Марцінэс быў паслушнікам у цыстэрцыянскім манастыры Санта-Марыя-дэ-Уэрце. Але па сканчэнні 8 гадоў, у 1961 г., ён захварэў на сухоты, і, каб не ствараць небяспеку заражэння для іншых членаў манаскай супольнасці, быў вымушаны пакінуць яе. Тады, вярнуўшыся ў свой родны горад, Хуст пачаў будаваць свой храм на ўчастку зямлі, які ён атрымаў у спадчыну ад бацькоў.

"План сабора ёсць толькі ў маёй галаве, і з часам ён змяняецца і ўдасканальваецца, у залежнасці ад маіх магчымасцяў і натхнення", - распавядае Марцінэс. Былы манах не мае афіцыйнага дазволу ад уладаў Мехарада-дэль-Кампа на будаўніцтва храма. Святыню ён будуе ў прыватным парадку, без бласлаўлення або падтрымкі каталіцкага Касцёла. Марцінэс тлумачыць сваю працу так: "Гэта акт веры". Храм ён завяшчаў каталіцкай епархіі Алькала-дэ-Энарес, да якой г. Мехарада належыць тэрытарыяльна.

Паводле Katolik.ru

Рэдагавана: 08 Снежня 2016