20 верасня ў Гродзенскай дыяцэзіі адбыліся рэкалекцыі для мужчын, якія правёў спадар Дональд Турбіт, каардынатар «Служэння Абнаўлення» (Renewal Ministry) для Польшы і Украіны, а таксама кіраўнік і сузаснавальнік міжнароднага каталіцкага руху «Мужчыны святога Юзафа». Дональд Турбіт разам са сваім найбліжэйшым супрацоўнікам, Рычардам Кернанам згадзіліся адкзаць на пытанні для Grodnensis.by
З якім пасланнем вы прыехалі ў Беларусь?
У нас ёсць некалькі пасланняў, але галоўным з іх з’яўляецца служэнне абнаўлення, Новая Евангелізацыя, якая з’яўляецца часткай Евангелізацыі. Другая мэта – гэта мужчынскае служэнне ў Касцёле. Я прысвячаю шмат працы, дзеля таго, каб заснаваць міжнароднае служэнне мужчын св. Юзафа. Рычард Кернан (знаходзіцца побач), таксама з’яўляецца спецыялістам у мужчынскім служэнні, ён таксама адзін з заснавальнікаў гэтага руху. Таму ў нас патройнае заданне: Рээвангелізацыя, Евангелізацыя і ў межах гэтых асноўных сфер мужчынскае служэнне.
На ваш погляд, як дайсці да сэрца кожнага мужчыны? Магчыма і ў ЗША, і ў Беларусі менталітэт мужчыны амаль што аднолькавы. Напэўна ў мужскога полу ёсць падобныя праблемы веры, ўзаемаадносін з Богам. Што можам мы зрабіць, каб растапіць мужчынскае сэрца і адчыніць яго на Бога?
Адна з асноўных рэчаў, якую мы намагаемся рэалізаваць, дык гэта зрабіць Касцёл больш прыцягальным для мужных мужчын. Мы падкрэсліваем, што Касцёл існуе не толькі дзеля жанчын і дзяцей, але для мужчын, жанчын і дзяцей. Большасць таго, што прапаведуецца ў Касцёле ў асноўным падбудавана на форме прамаўлення для жанчын і дзяцей, чым для мужчын. Гэта ў якімсці сэнсе апраўдана, таму што на дадзены момант у Касцёле прасутнічае большасць жанчын і дзяцей. У апошнія 60-70 гадоў Каталіцкі Касцёл больш прапаведваў для жанчын, чым для мужчын. Нашыя намаганні заключаюцца ў тым, каб звярнуць належную ўвагу на мужчын, каб тое, што мы гаворым і, як мы прапаведуем глыбей уваходзіла ў сэрцы мужчын.
Рычард Кернан: Я бы дадаў, што асноўная рэч якую мы намагаемся зрабіць – глядзець на праклад св. Юзафа. Ён меў асаблівае пакліканне ад Госпада, каб быць мужам, айцом і працаўніком, каб абараняць святую Сям’ю, забяспечваць яе ўсім неабходным. Таму мы – мужчыны св. Юзафа, імкнемся быць найлепшымі мужамі, бацькамі, працаўнікамі і дзяліцца Добрай Весткай з іншымі мужчынамі.
Ці можна лічыць правільным такое меркаванне, што духоўнае аднаўленне грамадства ў большасці сваёй залежыць ад Евангелізацыі мужчын?
Так, канечне! У ЗША было праведзена такое даследаванне, што калі евангелізаваць маладзёна,то 16% сямей пойдуць за ім ў храм. Калі мы евангелізум маці, то 64% сямей прыйдуць за ёй у храм. Але калі евангелізаваць мужа і айца, то 97% членаў сям’і прыйдзе за ім у Касцёл. Таму нават са статыстычнага пункту гледжання вынікае, што найперш мы павінны звярнуць увагу на мужчын. Размаўляючы з біскупамі з Заходняй Еўропы, я задаваў пытанне пра тое, колькі сродкаў яны выдаюць на моладзевае служэнне: большсць з іх адказала, што выдаюцца на гэта некаторыя сродкі. Затым я пацікавіўся, колькі ж выдзяляецца сродкаў на жаночае служэнне – яны адказвалі, што значна менш, чым на моладзевае. Тады я спытаў наконт мужчынскага служэння, і ажно 90% біскупаў адказала, што на гэтыя мэты нічога не прызначаецца. Любая справа, у якую ўкладваюцца вялікія намаганні, каб яна развілася, вядзецца пошук найбольш эфектыўных спосабаў і менавіта туды ўкладваецца найбольш намаганняў і сродкаў. Нажаль Касцёл не засвоіў гэтую лекцыю і мы ўкладваем шмат сілаў у неправільным накірунку. Канечне, няма нічога заганнага ў евангелізацаі жанчын і дзяцей. Аднак калі мы евангелізуем мужчын, мы прыводзім да Касцёла ўсіх астатніх – жанчын і дзяцей! Таму натуральнай справай з’яўляецца найперш евангелізацыя мужчын. Калі б у нас не было жанчын – не магчыма было б уявіць сабе Касцёла без іх. Хвала Пану за жанчын. Аднак нам неабходна вярнуць і ўсталяваць гэты баланс.
Рычард Кернан: Мужчыны вельмі плённыя ў справе Новай Евангелізацыі. Таму што яны заўсёды скіраваныя на мэту. Яны больш схільныя выконваць сваю місію і выходзіць па-за межы ўласнага камфорту. Калі вы дапамагаеце мужчынам стаць больш жывымі ў веры, яны больш схільныя ўзяцца за Новую Евангелізацыю.
Прывесці мужчыну ў Касцёл гэта адна справа. Іншая, больш складаная – затрымаць яго ў Касцёле і больш таго натхніць яго стаць евангелізатарам іншых? На што трэба найперш звярнуць увагу?
Мы лічым, што сустрэчы ў малых групах – гэта найлепшы спосаб дапамагаць мужчынам заставацца ў Касцёле. У ЗША існуе вялікі рух, у большасці сваёй пратэстанцкі, які называецца “Promise keepers”(захавальнікі абяцанняў). На самым пачатку гэты рух быў вельмі паспяховым. Яны ладзілі вельмі вялікія сустрэчы на вялікіх стадыёнах, па 50-80 тысяч чалавек, каб праслаўляць Бога. Кожнае лета яны праводзілі 10 такіх сустрэч. Таму, па меншай меры кожны год збіралася больш, чым паўмільёна мужчын на розных стадыёнах краіны. Арганізатары ладзілі такія сустрэчы на працягу 10-ці гадоў. Потым, яны зазірнулі ў статыстыку, каб даведацца, якія змены адбыліся за гэты час у пратэстанцкіх супольнасцях і ўбачылі, што ў цэрквы не стала з-за гэтага хадзіць больш мужчын і зусім не была бачная іх евангельская актыўнасць. Паводле іх, такія вялікія сустрэчы, павінны былі рэхам адбіцца ў невялікіх мясцовых супольнасцях і паспрыяць іх аднаўленню. Абіраючы масавасць, яны ніколі не паўплывалі на невялікія групы у межах сваіх супольнасцяў. Таму, калі я распачаў рух мужчын св. Святога Юзафа, нашую асноўную мэту я бачыў у стварэнні невялікіх груп. Менавіта там змяняецца жыццё мужчыны. Такія сустрэчы не такія захапляльныя, як тыя, дзе збіраюцца тысячы мужчын, але ў такіх групках мы разглядаем сур’ёзныя, сардэчныя справы. Другі этап, з’яўляецца эфектам сустрэч у малых групах, заключаецца ў тым мы праводзім большыя сустрэчы ў межах дыяцэзій. На такія больш шматлікія дзённыя сустрэчы збіраюцца сотні мужчын. Раз у год мы таксама праводзім рэкелекцыі выходнага дня. Пратэстанты не практыкуюць такіх метадаў служэння. Адным з патрабаванняў для груп мужчын св. Юзафа, каб кожны год, яны абавязкова прымалі ўдзел у рэкалекцыях. Такі метад дзеянняў аказвае добры ўплыў на мужчыну. Вядома, што гэта нашмат павольныя, але найбольш пэўныя і эфектыўныя крокі. Мы перакананыя ў тым, што мужчыны, якія прымаюць удзел у такіх сустрэчах, атрымоўваюць духоўную падбудову, падтрымку і застаюцца ў супольнасці Касцёла. Мы хочам, каб такія групы паўставалі пры кожнай парафіі. Нашая мэта ў тым, каб ахінуць кожнага святара, як мінімум 20-цю мужчынамі. Цяпер звычайна кожны святар акружаны 20-цю жанчынамі. Звычайна, праца, якая выконваецца пры парафіі, з’яўляецца жаночай. Мы не хочам пазбавіцца жанчын, мы хочам вярнуць баланс. Мы жадаем падтрымаць святароў, акружыць іх сапраўднымі, мужнымі мужчынамі. Менавіта такім чынам мы хочам дапамагчы парафіі.
Рычард Кернан: Я прадаўжаю ўдзельнічаць у мужчынскім служэнні, менавіта таму, што мая найбольш важная мэта жыцця – быць збаўленым, прывесці да неба маю сям’ю і наколькі гэта магчыма іншых людзей. Ва ўсіх мужчын такая ж місія. Мы прадаўжаем прыходзіць на сустрэчы ў групы мужчын св. Юзафа, таму што гэта наша місія. Калі мужчына ўсвядоміць, што гэтая справа самая важная ў яго жыцці, ён працягвае ўдзельнічаць у нашых сустрэчах і далей.
Дональд Турбіт: Мужчыны звычайна вераць і любяць Бога, але не вельмі любяць Касцёл, таму што за апошнія 100 гадоў Каталіцкі Касцёл і пратэстанцкія цэрквы сталі больш фемінізаваныя. Калі мы звернем увагу на іншыя рэлігіі, то ў іх большасці там найбольш актыўныя мужчыны. У мусульман, будыстаў, іудэяў іх больш. 100 гадоў таму, Каталіцкі Касцёл таксама меў большасць мужчын.
Я б хацеў, каб баланс і гармонія паміж мужчынамі і жанчынамі вярнуўся ў нашыя супольнасці. Нядобра таксама, калі Касцёл будзе толькі мужчынскі. Тады, калі ў Касцёле пераважалі мужчыны, мы ладзілі крыжовыя паходы – мужчыны гэта маюць у сваёй крыві. Калі яны па сапраўднаму ўладараць – то ўладараць, як тыраны. Я лічу, што жанчыны ўнеслі ў супольнасць добрую збалансаванасць. Мы павінны вярнуць баланс, каб колькасць мужчын і жанчын была аднолькавай. Ёсць меркаванне, што сямейная пара з’яўляецца дасканалым вобразам Бога. Праз сужанства праяўляецца мужчынскі і жаночы характар Бога. Калі захаваецца баланс паміж мужчынамі і жынчынамі, тады мы пачнем праслаўляць Бога супольна больш дасканала. Пра Злучаныя Штаты я магу сказаць, што мы цяпер спяваем песні, якія на тры актавы вышэйшыя, чым мужчына можа заспяваць. Словы ў некаторых песнях такога кшталту “О Езу, я Цябе люблю і хачу прытуліць сваю галаву, табе на грудзі”. Большасць мужчын скажа, “Не, я не хачу так рабіць – я прыйшоў сюды, каб бараніць сваю сям’ю і змагацца з д’яблам, а не прытуліцца да Езуса”. Насамрэч словы песні не з’яўляюцца якімісці неправільнымі – проста неабходная крыху іншая форма выражэння нашай пабожнасці.
Калі вы зразумелі гэтую праблему парушанага балансу ў Касцёле і што паслужыла імпульсам да дзеянняў у гэтым кірунку?
25 гадоў таму я першы раз адчуў пакліканне быць у мужчынскім служэнні. Па прафесіі я пажарнік і працаваў толькі ў мужчынскім калектыве. Там, я адчуваў сябе сапраўдным мужчынам і гэта мне падабалася. Калі я прыходзіў у касцёл, мне было не так зручна. Я прымаў удзел у малітоўных сустрэчах харызматычнага аднаўлення. На іх прыходзіла 70% жанчын і 30% мужчын. З-за такой дыспрапорцыі я адчуваў сябе яшчэ больш нязручна. Я шукаў чагосці больш мужчынскага, мужнага. Таму калі з’явіліся групы „Promise keepers”, я далучыўся да іх, таму што ніякіх мужчынскіх згуртаванняў у Каталіцкім Касцёле ў мой час не існавала. Я стаў лідарам у сваёй дыяцэзіі ў мужчынскім служэнні. Калі кардынал з суседняй дыяцэзіі захацеў заснаваць мужчынскі рух, знаёмы святар патэлефанаваў мне, таму што ён ведаў пра мой занятак. Найперш я заснаваў рух мужчын св. Юзафа ў сваёй дыяцэзіі і толькі пасля гэтага я пачаў распаўсюджваць гэты рух па-за яе. Мяне запрасіў да сябе кард. Дзівіш, у Польшчу, і так рух выйшаў па-за межы ЗША, на міжнародны ўзровень. Ён таксама папрасіў мяне зрабіць гэты рух актыўным ва ўсім Касцёле. Я працую над гэтым тры гады. Мы з’яўляемся каталіцкай арганізацыяй, якая пакуль што, зарэгістраваная ў маёй дыяцэзіі. Спадзяюся, што да канца гэтага года я паеду ў Рым і змагу атрымаць зацвярджэнне Апостальскай Сталіцы. Мы вельмі хочам быць у Касцёле і пад касцёльнай юрысдыкцыяй. Мы стараемся, каб усё нашае навучанне і матэрыялы былі сапраўды каталіцкімі. Мы чэрпаем некаторую практычную інфармацыю і матэрыялы ад пратэстантаў, як напрыклад фільм “Мужныя”. Некалькі месяцаў таму, польскі біскуп даў афіцыйны дазвол (imprimatur), на кнігу паводле якой быў зняты вышэйузгаданы фільм. Ён сказаў, што няма ў ёй нічога, што б супярэчыла каталіцкаму навучанню. Ён таксама заклікаў, каб кожная каталіцкая сям’я праглядзела гэты фільм.
Што б вы пажадалі перш за ўсё беларускім мужчынам?
У Беларусі, як і ў кожнай іншай частцы свету, я жадаю каб пры кожнай парафіі існавалі мужчынскія групы па 8, 10, 15 і 25 чалавек. Каб іншыя вернікі бачылі, як павінен жыць сапраўдны, адданы Богу мужчына. Я ўпэўнены, што мужчыны, якія шчыра імкунуцца да святасці, будуць прыцягваць іншых сваім справядлівым жыццём. Ва ўсіх дыяцэзіях хацелася б бачыць мега-сустрэчы, на якія б прыходзілі тысячы мужчын, каб славіць Бога. Калісьці я ўдзельнічаў у маршы мужчын ў Вашынгтоне. Там сабраўся іх мільён. Ашаламляльна, што такая колькасць мужчын сабралася дзеля таго, каб праславіць нашага Госпада! Гэта было проста неверагодна і захапляльна праслаўляць Госпада разам з мільёнам такіх жа мужчын, як я. Калі мільён мужчын пачынае спяваць, зямля пачынае трэсціся пад нагамі. Асабіста для мяне гэта было прадчуванне таго, што чакае нас на нябёсах. Я хачу, каб кожны мужчына ў Каталіцкім Касцёле дасведчыў штосьці падобнае.
Дзякуй вялікі за размову.
Размаўляў кс. Юрый Жэгарын