Чалавек становіцца кімсьці ў залежнасці ад таго, што ён робіць. "Пакліканне медсястры ўваходзіць у лік самых ганаровых пакліканняў. Служыць непасрэдна Хрысту – з’яўляецца адным з узнёслых пакліканняў. Хворыя людзі – сапраўды самыя «меншыя браты». Хворыя, як ніхто іншы, залежаць ад міласэрнасці іншых.
Быць медсястрой можа толькі асоба адданая сваёй прафесіі чалавек, які любіць хворых. Медсястра паводле паклікання нікім не пагарджае, цалкам аддавючыся свайму служэнню. Такім чынам праяўляецца любоў да Бога. Пацыенты – гэта Хрыстос, і, мала хто з людзей дакранаецца да Хрыста так непасрэдна . Часам хворы надакучае нам, калі занадта канцэнтруецца на самым сабе, на сваёй болі і адзіноце, калі паўтарае адно і тое ж, але ж ён мае вялікую патрэбу ў нашых словах спагады. Словы любові, спагады, згладжваюць гарачыя раны цярпення змучаных розуму і душы. Іх так лёгка сказаць, але мы так часта затрымліваем іх! А яны ж могуць згладзіць адзіноту, прынесці супакой і радасць, выпрастаць звілістыя шляхі і дапамагчы людзям наноў адчуць сябе любімымі і пажаданымі. Калі медсястра не хоча рабіць нейкую працу, лічачы яе нявартай, няхай успомніць Чалавека, які абмыў ногі сваіх апосталаў. Калі Бог абмыў ногі людзям, значыць, для медсястры няма нічога ганебнага ў яе працы. Наадварот, здзяйсняецца дзіўны ўздым: мы прыніжаемся, каб узвысіцца.
Не чакайце падзякі! Хворыя часта бываюць няўдзячнымі. Медсястра працуе не дзеля падзякі – яна працуе таму, што хворы Хрыстос. Яна бачыць, што яе Умілаваны пакутуе ад болю. Яна згадвае, што Ён памёр на крыжы за яе. Яна дзякуе Яго за тое, што Ён даў ёй лёгкі шлях да Яго сэрца – праз хворых. Медсястра паўтарае за Хрыстом: "Я не для таго прыйшла, каб мне служылі, а каб паслужыць. "Да служэння медсястры трэба ставіцца з глыбокай павагай".
Гэта ўрывак з твораў Кацярыны дэ Гук Доерці (Колышкінай), заснавальніцы каталіцкай суполкі «Дом Мадонны» ў Комбермеры (Канада). Кацярына нарадзілася ў багатай і вельмі набожнай сям'і. Падчас І Сусветнай вайны служыла сястрой міласэрнасці на фронце. Каб пракарміць маленькага сына і хворага мужа, яна працавала прадавальшчыцай, прачкай, пакаёўкай, афіцыянткай. Атрымаўшы высокааплатную працу лектара, наследуючы заклік Езуса, раздала патрабуючым усё, што мела, і стала весці жыццё у малітве і служэнні бедным.
Асновай яе служэння была бескампраміснае жыццё паводле Евангелля, а гэта значыць, жыццё ў любові. Кацярына піша: “Бог кажа: “Я не патрабую ад цябе вялікіх спраў. Я прашу рабіць невялікія справы з вялікай стараннасцю з любові да Мяне”. (...) Выконваць свой абавязак у кожным моманце – значыць засяродзіць усяго сябе: сэрца, душу, цела, пачуцці, розум, памяць і ўяўленне – на тым, што мы робім”.
Давайце задумаемся і паразважаем над сваім пакліканнем. "Думайце пра сваё пакліканне, пра жыццёвае становішча, як пра славу крыжа. Я павінна ляжаць на крыжы, які мне даў Бог, які Ён, Цясляр, зрабіў для кожнага з нас, а не на тым, які я раблю для сябе асабіста”.
Караліна Бутоліна