Прысвяціўшы два апошнія артыкулы тэматыцы сатанізму, хацелся б яшчэ звярнуць вашу ўвагу на чалавека, жыццёвы шлях якога з’яўляецца прамым сведчаннем разбуральнай сілы сатанізму і вызваленчай моцы навяртання.
Напрыканцы ХХ стагоддзя Дэвід Берковіц, вядомы таксама пад імем “Сын Сэма” (Сэм ад Сэмхейн, адно з імён д’ябла), усяляў страх і паніку ў сэрцы жыхароў Нью Йорка. Сын Сэма жорсткімі спосабамі адабраў жыццё ў 6 маладых дзяўчат і ператварыў ў інвалідаў яшчэ 7 чалавек. Ён атакаваў паліцэйскі ўчастак лістамі з пагрозамі і атрымліваў задаволеннне ад уласнай непаражальнасці і ўлады, якую меў над чалавечым розумам.
Дэвід з малых гадоў быў праблемным дзіцём, часта ўпадаў у гнеў, меў цяжкасці ў навязванні кантактаў з аднагодкамі, мучыў жывёл. Але сур’ёзнай асновы для такіх паводзін не існавала. Не гледзячы на тое, што Дэвід рос ў прыёмнай сям’і, ён ні на сякунду не быў пазбаўлены той любові, дабрыні і апекі, якою бацькі ахінаюць сваіх родных дзяцей.
Асаблівую сувязь і любоў Дэвід адчуваў у стаўленні да сваёй прыёмнай маці, таму яе смерць ад рака (на той час Дэвід меў 16 гадоў) стала для яго цяжкай траўмай і прымусіла прыйсці да заключэння, што Бог пакінуў яго. Да гэтага моманту Берковіц лічыў сябе веруючым чалавекам.
Наступным крокам на шляху да станаўлення серыйнага забойцы быў ад’езд Дэвіда з роднага дома і пачатак яго самастойнага жыцця, у якім Дэвід патрапіў пад уплыў групы сатаністаў. Як Дэвід сам пазней сведчыў , ён неаднаразова чэрпаў натхненне чытаючы сатанінскую біблію і праводзячы абрады пакланення Сатане разам з астатнімі членамі секты. Дэвід лічыў сябе сапраўдным салдатам д’ябла. Менавіта ў той час бацька Дэвіда атрымаў ад свайго сына ліст наступнага зместу: “Бацька, гэта рэчаіснасць становіцца цямней і цямней . Я адчуваю гэта ўсё мацней. Ёсць асобы, якія пачынаюць адчуваць у стаўленні да мяне нежаданне. Не паверыш, колькі людзей мяне цяпер ненавідзіць…..Я іх нават не ведаю, а яны мяне ненавідзяць……Дзяўчыны называюць мяне вырадкам і гэта непакоіць мяне больш за ўсё. Хлопцы з мяне смяюцца. Незалежна ад гэтага неўзабаве ўсё зменіцца да лепшага.”
Несумнеўна, гэты ліст стаў галоўным сігналам таго, што Дэвід канчаткова заграз у сатанізме і вырашыў пачаць сваю забойчую дзейнасць. Пасля першага з нападаў на людзей Дэвід адчуў супакой і сатысфакцыю, якія суправаджалі яго і падчас астатніх злачынстваў, ён шчыра пачаў дзякаваць д’яблу за тое, што той дапамог яму пазбавіцца ад комплексаў і страхаў.
Праз два гады ад часу першага забойства Дэвіда Берковіца арыштавала паліцыя Нью Йорка і суд прыгаварыў яго да 365 гадоў заключэння.
Пачуўшы прыгавор, Берковіц зразумеў, што Сатана не нясе адказнасці за наступствы і не дапаможа яму вызваліцца са зняволення.
На працягу першых гадоў у заключэнні Дэвід Берковіц ствараў шмат праблем. Ён паводзіў сабе недысцыплінавана і канфліктна, ва ўсіх інтэрв’ю твердзіў, што забіваць яго прымушалі дэманічныя галасы і што ніякай адказнасці за здзейсненыя забойствы ён не нясе.
У 1979 г. Берковіца заатакаваў адзін з турэмшчыкаў, намагаючыся перарэзаць яму горла. Дэвід ледзь перажыў напад і ў выніку супакоіўся і стаў больш прыстасаваным да рэалій турмы. Праз некалькі гадоў пасля гэтага выпадку ў рукі да ўжо больш ураўнаважанага Дэвіда патрапіла Біблія. Яго знаёмства са Словам Божым пачалося ад чытання псалмоў і паступова чалавек, які на той момант большую частку свайго існавання прысвяціў разбурэнню свайго жыцця і жыццяў іншых людзей, пачаў пранікацца гэтым Словам. Як адбывалася ўнутранае перараджэнне Дэвіда Берковіца выдатна перадае трыдцаціхвілінны фільм, дзе ён сам распавядае пра ўласны шлях да Хрыста. Вельмі заахвочваю да прагляду.
Жыццё Дэвіда Берковіца з’яўляецца яскравым прыкладам таго, якімі дабротамі Езус можа адарыць чалавека, калі ён толькі прыадчыніць для яго дзверцы сваёй душы, незалежна ад таго, наколькі цёмнай яна з’яўляецца. Адной з галоўных ласк для Дэвіда Берковіца стала яго высвячэнне ў турэмнага капелана. Сёння ён праводзіць шырокую сацыяльную дзейнасць, накіраваную на дапамогу іншым турэмшчыкам, кіруе вэб-старонкай, дзе ўжо носіць імя “Сын Надзеі”, пасродкам якой звяртаецца са Словам Божым да моладзі, перасцерагаючы яе перад памылкамі, якія ён дапусціў у сваім жыцці. Берковіц непасрэдна паспрыяў таму, каб у штаце Нью Йорк устанавілі “Права Сына Сэма”, забараняючае асуджаным праводзіць дзейнасць, якая дазваляла бы ім чэрпаць матэрыяльны даход са сваіх злачынстваў (напр. выданне аўтабіяграфій з дакладным апісаннем забойстваў).
У адным са сваіх апошніх інтэрв’ю Дэвід Берковіц прызнаўся, што забойствы з намовы дэманічных галасоў гэта была толькі выдумка, якой ён карыстаўся, каб пазбегнуць пакарання смерцю; ён прызнаўся, што забіваў, каб адпомсціць на жанчынах за свае няўдачы ў дзяўчат. Прызнанне выклікала шырокае абурэнне ў грамадстве і крытыку яго набожнасці, але ці насупраць не з’яўляецца яно сведчаннем таго, што Дэвід Берковіц сапраўды спазнаў Хрыста, які дапамог яму шчыра раскаяцца? Асабліва цікавым гэта здаецца быць у спалучэнні з фактам, што Дэвід Берковіц адмовіўся скарыстацца з прадстаўленай яму магчымасці падаць апеляцыю аб ўмоўна-датэрміновым вызваленні, сцвярджаючы, што ён ужо з’яўляецца вольным у Хрысце.
Крыніца:
1. Anna Poppek ”Seryjni mordercy XX wieku”, Warszawa 2013
2. terrellclemmons.wordpress.com
Ангеліна Марцішэўская