Вартаўнічая вежа кліча да паслухмянасці насуперак розуму. Чым гэта пагражае? Размова з Яцкам Захорскім (48 г.), былым сведкам Іеговы, аўтарам блогу, віцэпрэм’ерам таварыства “Збаўленыя”.
Чый Вы вораг?
Я правёў сярод Сведкаў Іеговы чвэрць веку, мы адышлі цэлай сям’ёй тры гады таму. Мы напісалі прыязны шчыры ліст, інфармуючы аб сыходзе. На сыходзе для Сведкаў Іеговы быў прачытаны толькі сухі камунікат, які нічога не тлумачыў, што магло нарадзіць розныя чуткі. І цяпер нас лічаць ворагамі. Не Вы, не біскуп, не католік і не пратэстант, а нават не злодзей ці аферыст. За ворагаў прынятыя людзі, якія былі сярод іх, блізкія. Гэта баліць. Людзі выходзяць з гэтага пакалечанымі. Гэта shunning, г.зн. адштурхоўванне тых, хто асмельваецца мець уласны пункт гледжання, іншы, чым Таварыства Вартаўнічая Вежа. Дзеля дапамогі тым пашкоджаным мы заклалі таварыства “Вызваленыя”.
Вы ўступілі ў секту свядома, калі мелі 20 год. Вы не ведалі, якія правілы існуюць ўнутры?
Не адразу ўсё вядома. Прыцягваюць людзі, да якіх маеш давер, такія элегантныя, пануе цёплая атмасфера, цябе міла прымаюць. Кажуць табе: не маеш працы, маеш клопаты? Не перажывай, Бог пра цябе задбае. Ты павінен толькі апрануць гарнітур, абутак і ісці прапаведваць ад дзвярэй да дзвярэй. Пакуль я падзяляў погляды Вежы, я быў там вельмі шчаслівы, мы з жонкай мелі шмат сяброў. Я не спадзяваўся, што аж з такой нянавісцю мы цяпер спаткаемся. Сведкам Іеговы не можна цяпер сказаць нам “Добры дзень!”, загаварыць на прыстанку. Мая стрыечная сястра, якую я пераканаў уступіць да збору, трактуе нас як паветра. Мая свякроў разарвала з намі кантакты, не бачылася з унукамі тры гады. Мы і так пакінулі сабе прастору, утрымоўвалі кантакты раней з вонкавым светам. Але людзі, якія ад дзіцяці былі выхаваныя ў духу Вежы, калі цэлая сям’я – гэта Сведкі Іеговы і яны не маюць нікога па-па зборам, у адзін момант пакінутыя самім сабе, часам без сродкаў да жыцця. Шмат хто жыве ў так званых дамах Бэтэль (напрыклад, у Надажыне), працуюць за дробныя грошы ці за дошку да спання і мыццё, а пазней па выключэнні застаюцца ні з чым, як хаця б Рэйманд Франц, былы ўдзельнік Кіраўнічага Цела ў Нью-Ёрку, які з увагі на свае погляды быў на старасць адкінуты. Найгоршае, што калі адзін з сужанскай пары адыходзіць, а другі застаецца, калі дзеці і Вежа вымагае лаяльнасці перадусім для яе: Сведкі Іеговы разбіваюць сем’і, сотні тысяч сем’яў.
Што Вам перашкаджала, чаму сышлі?
Доўгі час мы душыліся. Дзеці чуліся адасобленымі, не маглі ўдзельнічаць у выездах, святах, днях нараджэння. Аднойчы нават мы пайшлі на выбары, негледзячы на забарону. Бо канстытуцыя нам гэта дазваляе. Але хтосьці данёс. Бо такія даносы – гэта абавязак у арганізацыі. Іншая справа: я і жонка выпаўнілі дэкларацыі аб адсутнасці нашай згоды на пераліванне крыві. Але калі з’явіліся дзеці, мы пачалі баяцца. Што будзе, калі трэба ратаваць жыццё дзіцяці? Мы не падпісалі дэкларацыі для дачкі і сына. Нягледзячы на забарону чытання іншай рэлігійнай літаратуры апроч Вежы – шмат чыталі. Мы ўжо не маглі слухаць у цемры. Каб знайсці новых удзельнікаў, іх заахвочаюць да аналізавання і крытыкі навук іншых рэлігій. Але потым ты ўжо не можаш самастойна думаць, нічога слухаць і чытаць, акрамя, канешне, Вежы, інакш паглядзець на нейкі фрагмент Бібліі, чым вымагае кіраўнічае цела – гэта практычна злачынства. Адразу ж збіраецца судовы камітэт і ты можаць быць выдалены. Найбольшы грэх – гэта незалежнае мысленне.
Дык можа Вы хацелі папярэдзіць факты? Бо раней ці пазней Вас бы выдалілі за непаслухмянасць? Ну і за адсутнасць эфектаў, бо Вы намовілі толькі 3 асобы за 25 год…
Можа быць. Але я ўжо не мог заплюшчыць вачэй. Я ўсвядоміў сабе, што ўсе гэтыя наказы і забароны – гэта практыкаванне і праверка ступені падпарадкаванасці. Яны кажуць, што звонку няма нічога, толькі пустыня і зло, таму няма чаго туды ісці. Я ўжо ведаў, што па-за арганізацыяй ёсць іншая прастора. Тут адразу прыходзіць аналогія да фільму “Сэксмісія”. За тым штучным купалам ёсць свет. Нармальны.
Сёння Вы папярэджваеце іншых…
Думаю, што людзі маюць права ведаць, хто грукае ў іх дзверы. У апошнім часопісе Вежы, выданым 15 лістапада 2013 года, кіраўнічае цела, яўна намаўляючае да сляпой паслухмянасці сваім наказам, нават калі тыя нагады непрактычныя і безрассудныя. Поўная адсутнасць талеранцыі для любой адменнасці ў спалучэнні са сляпой верай – гэта фанатызм. Я маю таксама доступ да некалькіх неяўных матэрыялаў, якія выцяклі з польскага Аддзелу Таварыства Вартаўнічай Вежы ў Надажыне, адрасаваных да старшых са збору. Там кажацца аб забароне атрымання адукацыі. Ёсць спіс асобаў, якім не можна адкрываць інфармацыю аб арганізацыі. Гэта працаўнікі вымярэння справядлівасці, а менавіта следчыя афіцэры, паліцыя, суддзі. Наказваецца адмова паказанняў перад судом, адмова ператрусу памяшканняў. Дзяржава ў дзяржаве. Сведкам Іеговы выдаецца, што яны ўсе з’яўляюцца ўдзельнікамі Таварыства Вартаўнічай Вежы, што Залы Каралеўства іх супольнай уласнасцю. Яны будуць яе самі, без узнагародаў. Але ў статуце Таварыства ўпісана некалькі дзясяткаў асоб і гэта таварыства з’яўляецца ўладнікам нерухомасці, не збор.
А астатнія? Верныя, кім з’яўляюцца яны ў такім выпадку?
Не ведаю, як гэта назваць. Фан-клуб? Сама Вежа мае з гэтым акрэсленнем клопат: напрыклад у адным з лістоў таварыства да старэйшых збораў ёсць мова аб зборы як аб “незарэгістраванай карпарацыйнай адзінцы”, але што гэта значыць? У польскім праве такі твор не існуе.
Падобным чынам бывае ў іншых касцёлах. Нерухомасць не належыць да верных. І ў кожным касцёле трэба падпарадкоўвацца да засадаў, прымаць дагматы ці каноны.
Але каталікам ці пратэстантам не забараняецца атрымоўванне адукацыі, самастойнае мысленне і не наказваецца ставіць паслухмянасць перад здаровым сэнсам. Гэта арганізацыя намерваецца ў бок дэспатычных, дагматычных, дыктатарскіх сектаў, збудаваных на сляпой паслухмянасці як на Законе Святыні Сонца, які давёў да зборнага самабойства.
Ці Вы вярнуліся да папярэдняй веры?
Я вырашыў, што ніякая прыналежнасць не патрэбна, жонка таксама. Мы чытаем увесь час у сям’і Біблію. Але не трактуем яе ўжо так дагматычна, разумеем, што можна яе інтэрпрэтаваць на шмат спосабаў, трэба выбраць якійсці для сябе і з талеранцыяй адносіцца да іншых.
Паводле блога Яцка Захорскага
Яна Ткачук