Магдалена Валіньская-Рыедзі ( Magdalena Wolińska-Riedi ), жонка афіцэра Швейцарскай гвардыі і дактарантка ў Грыгарыянскім універсітэце, расказвае часопісу „Wprost” аб жыцці ў Ватыкане: як часта бачыць папу, што дае Ватыканскі пашпарт і колькі такіх дакументаў існуе ўвогуле, што думае пра паставу новага папы і інш.
Сустракаеце Папу падчас сняданку?
Падчас сняданку не. Але на шпацыры ў садах часамі так. Нават сёння я бачыла Папу на двары св.Дамаса перад аўдыенцыяй з кардыналамі ў Клеменцінскай зале. Спадзяюся, што правілы не зменяцца і я далей буду мець шчасце сустракаць Святога Айца ў Ватыкане. Можа, мяне не выкінуць?
Ваш муж тады можа запратэставаць.
Давайце падкрэслім каштоўнасць жанчыны ў Ватыканскай краіне: я магла б запратэставаць.
Цяжка жыць жанчыне ў Ватыкане?
Наадварот, лягчэй. Нас няшмат, усе нас ведаюць і мы адчуваем сябе прывілейна.Канешне, ёсць і абвастрэнні. Муж стаяў каля дзвярэй Сіксцінскай капэлы ў часе канклаву, меў службу ў доме св.Марты ў першую ноч пасля абрання Папы. Я тут знаходжуся як прыватная асоба. Але вельмі шмат прывілеяў мяне датычаць.
Што дае пашпарт Ватыканскай краіны?
Кардыналы маюць дыпламатычныя пашпарты. Мы легітымуемся грамадзянскімі, але нармальна перасякаем межы. Толькі што не патрэбная віза ў ЗША і на мяжы заўсёды выклікаем цікавасць памежнікаў. Такіх дакументаў усяго можа толькі 25 у свеце. Іх лічба вырасла, калі нарадзіліся мае дачкі. Аднак важныя таксама ўнутраныя правы ў Ватыкане – служба здароўя, даходы без падаткаў. На ватыканскія рэцэпты купляем лекі на сімвалічныя 1.50 еўра. Ведаеце, баюся, што пасля гэтай размовы ўсе захочуць пасяліцца ў Ватыкане.
Хто мае права атрымаць такі пашпарт?
Іх атрымоўваюць, галоўным чынам, жонкі ўсіх падафіцэраў і афіцэраў Швейцарскай гвардыі са згоды сакратара стану. Большасць асоб, якія жывуць на тэрыторыі Ватыкана, не з’яўляюцца яго грамадзянамі. Нашым мужам, якія служаць, выдаюць толькі такія пашпарты, якія даюць права пражывання. Пашпартаў не атрымоўваюць, напрыклад, сёстры, якія гатуюць ежу, або гувернанткі. Мая няня з Польшы жыве ў мяне на падставе спецыяльна выдадзенай згоды ад губернатара Ватыкана і мае толькі тэрміновы пашпарт. Яна не можа карыстацца бясплатнай апекай здароўя. Гэта значыць, што лепш закахацца ў афіцэра Швейцарскай гвардыі.
Як Вы пазнаёміліся са сваім мужам?
На плошчы св.Пятра. Ён стаяў у мундзіры, а я была валанцёрам у абходах святога 2000 году.
Але Гвардыя не можа размаўляць падчас службы.
Ну неяк я яго пераканала. Адказаў мне.
Падміргнулі яму? Зрабілі нейкі знак?
Пачала нешта гаварыць і пажартавала, што нельга не адказаць жанчыне. І знайшла мужа. Чалавек ніколі не ведае, што можа здарыцца ў жыцці. Але не ўсё было ўкладзена ружамі. Я павінна была выехаць з роднай Варшавы, пакінуць бацькоў, вучобу. Скончыла ўніверсітэт я ўжо пасля шлюбу.
У часе канклаву Вы маглі размаўляць з мужам?
Не. Галасаванне адбываецца ў закрытым коле асобаў, якія не маюць кантакту са знешнім светам. Ад панядзелку ад 15 гадзіны да шостай раніцай у чацвер яго практычна не было дома. І таксама як і працаўнікі, якія рыхтавалі Сіксціну, ён прысягнуў, што ўсё будзе сакрэтна.
Пад пагрозай экскамунікі?
Канешне.
У Ватыкане спадзяваліся, што канклаў будзе такім кароткім?
Думаю, што так. Я таксама адчувала, што ўжо ў аўторак вечарам будзе вынік. Лічыла нават, што кардыналы паспеюць да 17 гадзін. І чакала сюрпрызу.
І як Вы яго прынялі?
Вельмі пазітыўна. Гэта неверагодна, што робіць гэты папа. Пакінуў свой металічны крыж, хацеў паехаць у Santa Maria Maggiore (базіліка, у якой мянуюць папу – рэд.) на аўто маркі Фокус, а не на лімузіне. Сказаў, што не патрабуе гвардзістаў і аховы. Наш папа (Ян Павел II - рэд.) хіба таксама так сябе паводзіў у першыя гады кіравання.
Думаеце, што так ужо застанецца? Францішак не паддасца людзям, якія будуць шаптаць:” Ты папа, ты павінен…”?
Я думаю, што ён зможа знайсці залатую сярэдзіну, згодзіцца хаця б на сакратара. Пакуль што я бачыла, як у машыне побач з ім сядзеў прэфект Папскага Дому Джордж Гэнсвайн. Такога яшчэ не бачылі. Вось так, у лімузіне папа сядзіць па правым баку, а яго сакратар па левым. Вяртаемся да людскога духа інстытуцыі. Спадзяюся, што папа Францішак “заразіць” гэтым Рымскую Курыю. А калі не “заразіць”, то выкліча некаторыя змены.
Цікава, як выглядалі твары кардыналаў, калі пасля канклава папа сказаў:” Шаноўныя, вяртаемся аўтобусам”?
Бачачы, як сябе паводзіць новы папа Францішак, магу сабе ўявіць гэтую сцэну. Аднак у Ватыкане ўсе павінны саступіць папе. Таксама ўчора, калі рана прачнуўся, запытаўся ў вайскоўца Гвардыі, як яму спалася. “Мы не спалі, мы ахоўвалі Святога Айца” – адказаў і пачуў:” Не маеце чаго рабіць, толькі мяне пільнаваць”.
Самастойны папа. Здаецца, што простасць у Касцёле павінна быць натуральнай. Аднак яна ўсіх здзіўляе.
Цудоўна, што мы вяртаемся да каранёў. Пышнасць Ватыкану здзіўляе ўвесь свет. Я б хацела, каб папа гэта змяніў. Тым больш, што ён езуіт, цэніць простасць, беднасць. Я раблю дактарат сярод езуітаў у Грыгарыянскім універсітэце, таму мне гэта ментальна вельмі блізкае.
У Вас будзе інтэрв’ю для дактарату?
Ну канешне, можа атрымаецца? А можа, Бенедыкт хацеў бы паглядзець на маю працу? Можа і так, бо ён цяпер папа на пенсіі.
Апрацавала Яна Ткачук
Здымак vivathusaria.pl