У чатырох біяграфічных кнігах пра Езуса ў Бібліі Госпаду задаюць 183 пытання. З 183 пытанняў, як вы думаеце, на колькі ён адказаў прама? Чатыры!
На 179 астатніх пытання Ён адказаў або гісторыяй, або якім-небудзь дзеяннем, на большасць жа пытанняў адказваў пытаннем. Езус валодае асаблівым дарам накіроўваць людзей з дапамогай пытанняў. Сам Ён у чатырох Евангеллях задаў 307 пытанняў.
Навошта Езусу, які ведае адказы на ўсе ў свеце пытанні, марнаваць час на тое, каб пытацца звычайных людзей, такіх, як мы з вамі? Магчыма, гэтыя пытанні - адзін з асноўных спосабаў дапамагчы нам зразумець Яго і ўмацаваць з Ім адносіны.
Памятаючы пра гэта, давайце разбярэм чатыры пытанні, якія варта было б задаць сабе, калі ў нас ёсць жаданне ўмацаваць адносіны з Богам.
Што я шукаю?
Першае пытанне, якое Езус задаў сваім паслядоўнікам, зусім не датычыла Бога, граху, палітыкі ці сямейнага жыцця. Першае пытанне было пра саміх паслядоўнікаў Хрыста: "Езус жа, звярнуўшыся і убачыўшы, што яны ідуць, кажа ім: Што шукаеце?" (Ян 1:38)
З дапамогай гэтага пытання Езус стараецца прымусіць нешта ўнутры нас падумаць аб незямным. Мы не зможам даць адказ на гэтае пытанне, калі раней не выпрабуем нашыя сэрцы, жаданні і душу. Як толькі гэтае пытанне ўкараняецца ўнутры нас, мы пачынаем думаць аб тым, што найбольш каштоўна ў жыцці для нас. І толькі пасля таго, як будзе знойдзены сумленны адказ на гэтае пытанне, мы можам параўнаць яго з тым, што Езус кажа пра тое, як лепш за ўсё выкарыстоўваць нашае жыццё.
Што ў Езусе і Яго вучэнні "напружвае" або нават крыўдзіць мяне?
Вучні Хрыста былі незадаволеныя чымсьці з Яго вучэння (Ян 6: 22-70). Ён пытаецца ў іх: "Ці гэта спакушае [крыўдзіць] вас?"
Часам гэтае пытанне падкрэслівае неразуменне, якое ёсць у нас адносна Бога і самой прыроды Евангелля. Часам нам адкрываецца, што мы цэнім больш, чым магчымасць даверыцца і ісці за Богам.
І справа нават не столькі ў пытанні "што нас крыўдзіць", колькі ў наступным - чаму гэта нас крыўдзіць. І хто спрабуе сумленна адказваць на гэтае пытанне, той паглыбляе свае адносіны з Богам.
Ці можа мой "багаж" прымяніць на карысць?
Пад багажом я маю на ўвазе словы і справы іншых людзей (у тым ліку не сказаныя словы, і не зробленыя справы), якiя прычынiлi нам боль, цяжкасці і пакуты. "Багаж" - гэта асабістая гісторыя кожнага чалавека, але ён не абавязаны стаць канцом гісторыі (Кніга Быцця 50:20, Рымлянаў 08:28).
Ужо не памятаю калі, але мой сябар аднойчы распавёў мне пра японскае мастацтва "кінцугі", яго яшчэ называюць "мастацтва залатога шва". Калі разбіваецца што-небудзь глінянае, яго не выкідаюць, а аддаюць майстру, які з дапамогай золата аднаўляе паломку. У выніку выраб не толькі не губляе ў кошце, але, наадварот, становіцца яшчэ больш каштоўным. І сляды аднаўлення не толькі не хаваюць, іх падкрэсліваюць. З дапамогай золата.
Менавіта так часта паступае і Бог, калі ацаляючы нас, Ён выкарыстоўвае наш "багаж" дзеля чагосьці лепшага і вялікага. У любові Ён бярэ нашы слабыя, хворыя месцы і выкарыстоўвае іх, каб паказаць, што Яго ласкі і сілы дастаткова для ўсіх нас (Кар. 12:9).
Такім прыкладам "багажу", які выкарыстоўваецца на карысць, можна лічыць і маю сяброўку, якая вырасла сіратой, яе ніхто так і не ўдачарыў, затое яна сама ўсынавіла двух хлопцаў. Ці іншы мой сябар, ён быў дзіцем з групы рызыкі, таму зараз ён дапамагае менавіта такім дзецям. Яшчэ адзін мой сябар вырас без бацькі, цяпер ён стараецца дапамагчы дзецям у падобнай сітуацыі.
Боль прысутнічае ў кожнага ў жыцці. Але з Божай дапамогай гэты боль можа не стаць канцом гісторыі. Мы можам стаць сведкамі таго, як Бог стварае ў нашым жыцці "залатыя швы", умацоўваючы наш давер Яму.
У чым можна ўбачыць удзел Бога ў маім жыцці?
Адно з часта паўтаральных абяцанняў у Пісанні - Бог ніколі не пакіне Свой народ. Аднак, мы можам жыць дні, тыдні, месяцы нават не думаючы аб прысутнасці Бога ў кожным нашым дні.
І сітуацыя толькі пагаршаецца нашым адчайным бегам па жыцці і гонкай без канца. Часам хто-небудзь спытае нас, што мы сёння рабілі, і прыходзіцца напружыць памяць, каб усе ўспомніць, так шмат усяго адбываецца. Я ўпэўнены, што гэта не толькі са мной так.
Але душэўныя глыбіні поспеху не любяць. Калі мы шукаем духоўнага росту, паглыблення адносін з Богам, нам проста неабходна спыніцца і падумаць. Паспрабуйце задаваць сабе кожны дзень пытанне: "Дзе ў маім жыцці сёння быў прыкметны Бог?"
Як ужо не раз было ў гісторыі, хрысціяне могуць стаяць побач з Богам і зразумець, Хто быў побач з імі, толькі пазней (Лукі 24:32). Калі мы вучымся рэгулярна задаваць сабе тое самае пытанне, з Божай дапамогай мы вучымся і заўважаць Яго прысутнасць значна часцей. Бо Ён заўсёды побач. Проста трэба спыніцца і папрасіць Бога паказаць нам Сябе.
Самі пытанні, зрэшты, не маюць улады паглыбіць нашыя адносіны з Богам. Аднак, з іх пачынаецца шлях, на якім Бог адкрывае што-небудзь новае пра Сябе і Сябе Самога, і праз гэта з'яўляюцца магчымасці паглыблення адносін з Ім. Малітоўная цікаўнасць і пакорлівая вера, гатовая паслядоўна шукаць адказ за адказам кожны новы дзень, аднойчы стануць глыбокім даверам Богу, які не памеркне нават у самы змрочны дзень.
Паводле Хрысціяне