Пра дружбу ў Божым Слове

Прыпавесці цара Саламона поўныя ілюстрацый, якія намагаюцца данесці да нас думкі аб сіле і важнасці сяброўскіх узаемаадносін. Ён верыў, што добрыя сябры могуць фарміраваць адзін аднаго - што ўзаемаадносіны "жалеза аб жалеза" прывядуць у выніку да паляпшэння нашага жыцця.
Ён таксама верыў, што дрэнныя ўзаемаадносіны могуць параніць нас. У выніку, ён абвяшчаў, што мы з'яўляемся прадуктам нашай дружбы - добрай, ці дрэннай. Мудры цар разумеў, што чалавек не быў створаны для таго, каб быць адзіночкай. Ён вучыў нас, што Бог часта выкарыстоўвае ўплыў іншых людзей, каб сфарміраваць і падрыхтаваць нашыя лёсы. Мы ніколі не зможам стаць тымі, кім Бог прызначыў нам стаць, без адпаведных людзей у нашым жыцці.
Саламон таксама вучыў, што сапраўдныя сябры заўсёды папраўляюць адзін аднаго. "Шчырыя заўвагі ад таго, хто любіць, і ілжывыя пацалункі ад таго, хто ненавідзіць" (Прыт.27:6). Шкада таго, хто не мае здаровай "раны" ад свайго сябра!
Словы Саламона кажуць нам, што добры сябар прапануе каштоўную раду: "Масць і курэнне радуюць сэрца;так да спадобы (кожнаму) сябар з сардэчнай радай сваёй" (Прыт.27:9) Гэта значыць, што сапраўдны сябар дасць дарэчную, своечасовую і адэкватную раду.
Яшчэ адной характэрнай рысай дружбы з'яўляецца тое, што сябры прапануюць адзін аднаму ўзаемную падтрымку і дапамогу. Кожнаму з нас патрэбен чалавек, які будзе адказны ў дачыненні да нас.
Таму нам варта працаваць над пабудовай дружбы з тымі, хто больш устойлівы, чым мы самі, з тымі, хто не баіцца "быць на адным узроўні" з намі, хто больш уражвае характарам, чым сваімі дасягненнямі.
А што адносна паводзін, якія псуюць дружбу? Саламон прыводзіць цэлы спіс, які ўключае ў сябе плёткі, празмерную гаварлівасць, няправільнае стаўленне да грошай, гнеў і страту самакантролю, ганарлівыя паводзіны.
У рэшце рэшт, нам трэба зразумець, што пры ўздыме на наступны ўзровень жыцця з Богам нам заўсёды спатрэбіцца знаходзіць і развіваць новыя ўзаемаадносіны. І ў той жа час, мы ніколі не павінны адкідваць правераныя часам сяброўскія адносіны. Бенджамін Франклін калісьці сказаў: "Не спяшайцеся ў выбары аднаго, і не спяшайцеся яшчэ больш у яго замене."
Ну, так каму тут патрэбныя сябры? Нават калі ў сучасным грамадстве ганарацца сваёй незалежнасцю і самадастатковасцю.
Падумайце над гэтым! Можа, прыйшоў час для нас з вамі пачуць ляск металу ў нашым жыцці. Жалеза аб жалеза - сябар завастрае сябра. Божа, дай нам добрых, сапраўдных сяброў!
Аўтар Джон Часцін