Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Ці ёсць у чалавека біяполе? Ці гэта толькі выдумкі экстрасэнсаў?

Падрабязнасці

action 1838330 1280Ці ёсць у чалавека біяполе? Ці гэта толькі выдумкі экстрасэнсаў?

Адказвае кс. Юрый Ясевіч

“ І сказаў Бог: створым чалавека паводле вобразу Нашага, паводле падабенства Нашага; і хай валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над быдлам, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, што поўзаюць па зямлі. І стварыў Бог чалавека паводле вобразу Свайго, паводле вобразу Божага стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх” (Кніга Быцця 26-27).

“Чалавек створаны паводле Божага вобраза ў тым сэнсе, што здольны свабодна пазнаваць і любіць свайго Стварыцеля. Ён — адзінае стварэнне на гэтай зямлі, якое Бог пажадаў дзеля яго самога і якога паклікаў удзельнічаць праз пазнанне і любоў у сваім Божым жыцці. Паколькі чалавек створаны паводле Божага вобраза, ён мае годнасць асобы: з’яўляецца ні чымсьці, а кімсьці, здольны пазнаваць сябе, дабравольна даваць сябе і ўваходзіць у супольнасць з Богам і іншымі асобамі., ..., Чалавечая асоба адначасова з’яўляецца істотай цялеснай і духоўнай. Дух і матэрыя ў чалавеку ствараюць адну натуру. Гэтае адзінства настолькі глыбокае, што дзякуючы духоўнаму пачатку, якім ёсць душа, цела, якое ёсць матэрыяй, становіцца жывым чалавечым целам і ўдзельнічае ў годнасці Божага вобраза" (ККК Кампендый, 66, 69).

Калі мы размаўляем, то карыстаемся пэўнымі словамі, тэрмінамі, паняццямі, фармулёўкамі, каб зразумець адзін аднаго. І гэтыя словы становяцца больш канкрэтнымі, калі мы размаўляем на канкрэтныя тэмы з пэўнай галіны навукі. У матэматыцы адны, у медыцыне іншыя. Таму і гаворачы пра “біяполе”, трэба разумець, да якой сферы гэтае панняцце і з’ява адносяцца і хто імі карыстаецца.

“Біяполе”, “біяэнергія”, “біяэнергатэрапія”….. Паняцці біяполя і біяэнергетыкі вызначаюць з'явы, якія навука не ідэнтыфікавала. Мы ўжо ведаем, што біяэнергатэрапія – гэта выкарыстанне невядомай энергіі, спецыфічныя эфекты якой не можам бачыць, але мы таксама ведаем, што яна не належыць фізічнаму свету, і мы не можам назваць яе. Гэтая энергія не вядомая фізіцы, і адзіным суб'ектам, які можа мець справу з гэтымі энергіямі, з'яўляецца чалавечая псіхіка. Людзі, якія могуць дзейнічаць у свеце акультызму, – гэта тыя, хто можа ўвайсці ў стан зліцця, яднання з гэтымі энергіямі. Мы называем такіх людзей экстрасэнсамі, медыум. Медыум здольны адкрыцца для гэтых энергій, прыняць іх і, магчыма, выкарыстаць потым. І калі чалавек-медыум выкарыстоўвае гэтыя энергіі, ён займаецца магіяй. Большая частка маніпуляцый знахароў – проста магія. Такім чынам, ёсць энергіі, якімі мы не можам кіраваць, і доступ да іх можам атрымаць толькі праз экстрасэнса, які становіцца каналам, які іх перадае. Так адбываецца большасць сакрэтных і акультных практык, якія даюць выгляд цудоўных вылячэнняў. Альтэрнатыўная медыцына не можа рабіць цуды, бо цуды – гэта толькі Божае дзеянне.

“Усе практыкі магіі або вядзьмарства, пры дапамозе якіх чалавек імкнецца атрымаць сакрэтныя сілы, каб выкарыстаць іх і дасягнуць звышнатуральнай улады над бліжнім (нават дзеля здароўя яго), знаходзяцца ў сур'ёзнай супярэчнасці з рэлігіяй. Гэтыя практыкі варта асуджаць, асабліва калі яны суправаджаюцца намерам нанесці шкоду іншаму чалавеку альбо звязаны з умяшаннем дэманаў. Таксама варта асуджаць нашэнне амулетаў. Спірытызм часта ўключае ў сябе варажбу ці магію. Таму Царква заклікае вернікаў сцерагчыся іх”, – чытаем у Катэхізісе Каталіцкага Касцела, параграф 2117.

Чалавек складаецца з душы, цела, вольнай волі і розуму. А ці можа душа ўздзейнічаць на іншага, альбо ці можам дзяліцца душою? Напэўна, можам!

З малітвай кс. Юрый 

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя