Як паступіць, калі хочаш прыняць удзел у нядзельнай св. Імшы, але з-за хваробы (напрыклад, прастуды) баішся заразіць каго-небудзь з прысутных у святыні? Марыя Жамойда
Адказ на згаданае пытанне дае Катэхізіс Каталіцкага Касцёла.
“Святкаванне нядзелі з’яўляецца выкананнем маральнага правіла, якое натуральным спосабам упісана ў сэрца чалавека…” (ККК 2176).
“Вернікі абавязаныя ўдзельнічаць у св. Імшы ў нядзелі і святочныя дні. Аднак існуюць выключэнні па важных прычынах – напрыклад, хвароба” (KKK 2181).
Няма граху, калі хворы не прымае ўдзел у Эўхарыстыі. У той самы час ён можа паступаць нягодна, калі не дбае пра сваё здароўе і самаадчуванне іншых вернікаў, прыходзячы ў касцёл з прастудай.
З пашанай, кс. Яўген Ціхан