Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Ці можа цяжарная жанчына хрысціць дзіця?

Падрабязнасці

 

hrost 3Ці можа цяжарная жанчына хрысціць дзіця? Алена

Каб адказаць на Вашае пытанне, перш за ўсё варта ўзгадаць вымаганні, якія ставіць да хросных бацькоў кананічнае права.

  1. Хросным можа стаць той, каго выбрала асоба, якая прымае хрост (у выпадку дарослай асобы), або выбралі яе бацькі ці апекуны (у выпадку дзіцяці), а калі і такія не існуюць, тады рашэнне належыць пробашчу ці шафару хросту.
  2. Будучы хросны павінен мець поўныя 16 гадоў пры ўмове, што дыяцэзіяльны біскуп не акрэсліў іншага ўзросту. Або пробашч ці шафар не прызнаў прычыны для таго, каб зрабіць выключэнне;
  3. Гэты чалавек павінен быць католікам, які ўжо прыняў сакраманты канфірмацыі і Найсвяцейшай Эўхарыстыі, а таксама весці жыццё, згоднае з верай (напр., удзел у нядзельных і святочных Імшах. Трэба дадаць, што функцыі хросных не могуць выконваць асобы, якія жывуць у несакраментальным саюзе, паколькі яны не да канца выконваюць патрабаванні, што датычацца сведчання іх веры).
  4. Ён не павінен быць падвергнуты ніякаму кананічнаму пакаранню, накіраванаму ці заяўленаму згодна з правам;
  5. Не можа быць бацькам ці маці асобы, якая прымае хрост. (Кан. 874).

У 1990 г. папа Ян Павел ІІ выдаў Кодэкс канонаў усходніх Касцёлаў. У гэтым дакуменце, між іншым, узгадваецца пра тое, што хросным можа быць праваслаўны хрысціянін у тым выпадку, калі другі хросны з’яўляецца католікам.

Наконт хросных бацькоў гаворыць таксама Дырэкторый аб экуменізме: “Абапіраючыся на супольным хросце, а таксама на роднаснай і сяброўскай сувязі, ахрышчаная асоба, якая належыць да іншай эклезіяльнай (царкоўнай – заўв. аўт.) супольнасці, можа быць сведкам хросту ў тым выпадку, калі другі хросны – католік. У сваю чаргу католік можа спаўняць такую ж ролю адносна асобы, якая збіраецца прыняць сакрамант хросту ў іншай эклезіяльнай супольнасці”. 

Зважаючы на вышэйзгаданае, можна зрабіць выснову: кананічнае права нічога не гаворыць пра тое, што цяжарнай жанчыне нельга хрысціць дзіця.

Але адкуль увогуле ўзнікла падобная думка? На жаль, сёння многія людзі, у тым ліку хрысціяне, схільныя верыць у забабоны. І горш за тое – злучаюць касцёльныя практыкі з рознымі павер’ямі. Напрыклад, замест таго, каб засяродзіць увагу на значэнні хросту і ласках, якія дзіця атрымлівае падчас яго, бацькі клапоцяцца пра тое, каб немаўля заплакала падчас сакраманту (дапусцім, шчыпаюць яго), бо гэта нібы гарантуе шчасце ў будучыні. І меркаванне адносна таго, што цяжарная жанчына не можа стаць хроснай, таксама выводзіцца з забабонаў.

Для веруючага чалавека не павінна існаваць павер’яў. У іх, як правіла, шукаюцца пэўныя прычынныя сілы падзей і здарэнняў людскога лёсу. А спраўчая моц любога дзеяння належыць выключна Богу, і нельга прыпісваць яе каму- або чаму-небудзь іншаму. Абсалютна ўсё знаходзіцца ў Яго руках.

Бог зацікаўлены людскім лёсам і дорыць нам сваю дапамогу ў выглядзе ласкі, якая фарміруе жыццё належным чынам. Ён зарэзерваваў для чалавека стан абсалютнага шчасця, якое мы называем збаўленнем. У сваю чаргу практыка забабонаў, якім прыпісваюцца боскія прэрагатывы, з’яўляецца пагрозай для нашага духоўнага жыцця. Калі хто яе прытрымліваецца, здзяйсняе грэх. Асоба, якая прымае ўдзел у падобнай форме ідалапаклонтсва, адварочваецца ад самаго Створцы.

З пашанай, кс. Андрэй Лішко

 

0
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя