Skip to main content

Як маліццца Ружанец супакою?

 

prayer 2544994 1280У спадчыну ад пакойнай матулі мне дастаўся ружанец (на фотаздымку ніжэй – заўв рэд.). Падкажыце, калі ласка, як на ім маліцца і чым ён адметны? Лілія Комар

rozaniec supakoju

На выяве прадстаўлены пацеры, на якіх адгаворваюць Ружанец супакою  – старадаўнюю харвацкую малітву.

Спосаб адгаворвання:  

На першай пацерцы каля крыжыка: Веру ў Бога Айца…

На сямі частках па тры пацеркі кожная: Ойча наш...; Вітай, Марыя...; Хвала Айцу…

На заканчэнне: Каралева Супакою, маліся за нас!

Тры першыя тройкі адгаворваюць у інтэнцыі перамогі Марыі. Тры наступныя тройкі – у інтэнцыі паражэння д'ябла. Сёмую тройку – у інтэнцыі трыумфа Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі.

З пашанай, кс. Аляксандр Сямінскі 

 

Рэдагавана: 13 Кастрычніка 2017