Skip to main content

Чаму Маці Божая ўшаноўваецца ў розных абліччах (напр., МБ Кангрэгацкая, МБ Вострабрамская)?

orchid 1709782 1280Чаму Маці Божая ўшаноўваецца ў розных абліччах (напр., МБ Кангрэгацкая, МБ Вострабрамская)? Кацярына, 22 гады

Адказвае кс. Дзмітрый Леўчык

Узгаданыя ў пытанні “абліччы” - гэта ўказанні на пэўныя падзеі ці месцы.

Напрыклад, "Маці Божая Вострабрамская" – гэта абазначэнне санктуарыя, дзе змяшчаецца цудатворны абраз. Варта адзначыць, што Каталіцкі Касцёл у сваім навучанні адносна культу абразоў падкрэслівае розніцу паміж хвалой, якую мы аддаем выключна Богу, і пашанай, выражанай да абраза ( KKK 2132).

У сваю чаргу, напрыклад, "Маці Божая Грамнічная" нагадвае пра падзею прынясення ў святыню Дзіцятка Езуса: Святла свету. Асвячоныя ў гэтае свята свечкі называюць "грамнічнымі", бо іх запальваюць у час навальніцаў, каб апека Маці Божай выратавала ад небяспекі стыхіі. Запаленую грамнічную свечку таксама даюць у рукі паміраючаму, каб Найсвяцейшая Панна Марыя прывяла яго душу ў неба.

У выніку, спасылаючыся на розны змест, мы заўсёды звяртаемся да Маці Божай у адным абліччы: Марыі, Маці Езуса Хрыста.

з пашанай, кс. Дзмітрый

Рэдагавана: 14 Сакавіка 2017