Skip to main content

Ці можна пакараць дзяцей тым, што не дазволіш ім ісці ў касцёл?

Калі дзіця не слухаецца бацькоў, ці можна сказаць: на гэтым тыдні ты не варты ісці ў касцёл, таму застанешся дома?

Адказвае доктар маральнай тэалогіі, рэктар Інстытута тэалагічных навук кс. Віктар Белаус.

Кожнае пакаранне павінна мець выхаваўчы аспект, яно лечыць паводзіны дзіцяці. Караючы дзіця забаронай ісці ў храм, які эфект мы атрымліваем? Нельга палохаць дзіця Богам ці Божымі карамі. Варта паказваць яму Божую любоў. Але, распавядаючы пра Бога міласэрнага, варта паказваць і Бога справядлівага. Дзеці даволі адчувальныя да таго, што добра і што дрэнна, таму ўжо з дзяцінства трэба звяртаць увагу на адказнасць за свае паводзіны.

Нельга караць дзяцей тым, што служыць іх маральнаму ці духоўнаму развіццю. Наадварот, варта іх выхоўваць да ўдзелу ў св. Імшы і да захавання маральных нормаў, якія выцякаюць з нашай веры. У нядзелю кожны хрысціянін мае абавязак прысутнічаць на св. Імшы. Калі мы забараняем дзіцяці ісці ў касцёл, мы ўжо вучым яго пераступаць гэтую запаведзь.

Выкарыстоўваючы ў сваёй выхаваўчай практыцы сцвярджэнне: "на гэтым тыдні ты не варты ісці ў касцёл", можна дайсці да парадоксу, бо, у пэўным сэнсе, ніхто не варты таго, каб набліжацца да Бога. Такім чынам мы выносім прысуд і для саміх сябе.

***

"Дазвольце дзецям прыходзіць да мяне і не забараняйце ім, бо ім належыць Валадарства Божае" (Мк 10, 14).

Паводле Credo

Пераклад Каталіцкі Веснік

 

Рэдагавана: 24 Лютага 2017