Skip to main content

Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?

chrost"Ці можна выбраць хросных бацькоў не з ліку католікаў, а сярод іншых хрысціянскіх канфесій?" Надзея, 27 гадоў

Адказвае кс. Андрэй Лішко

 

У таямніцы хросту чалавек упершыню сустракаецца з Богам у Хрысце і Касцёле, адкрывае для сябе магчымасць прыступаць да іншых сакрамантаў. Адказнасць жа за ўзрастанне ў веры ахрышчанай асобы ляжыць не толькі на родных бацьках, але - і на хросных.

cross 1330701 1280

Пытанне адпаведнага выбару хросных бацькоў разглядаецца ў некалькіх дакументах Каталіцкага Касцёла:

Кодэкс кананічнага права Каталіцкага Касцёла (кан. 874) гаворыць, што ахрышчаны некатолік не можа быць хросным бацькам, але можа выступаць у якасці сведкі хросту. 

Папа св. Ян павел ІІ у 1990 годзе для Каталіцкіх Касцёлаў Усходу выдаў Кодэкс Канонаў Усходніх Касцёлаў. У дакуменце, паміж іншым, гаворыцца пра тое, што праваслаўны хрысціянін можа быць хросным бацькам у тым выпадку, калі другі хросны з'яўялецца католікам. 

Наконт хросных бацькоў гаворыць таксама Дырэкторый аб экуменізме: "абапіраючыся на супольным хросце, а таксама на роднаснай і сяброўскай сувязі, ахрышчаная асоба, якая належыць да іншай эклезіяльнай (царкоўнай - заўв аўт.) супольнасці, можа быць сведкам хросту ў тым выпадку, калі другі хросны - католік. У сваю чаргу католік можа спаўняць такую ж ролю адносна асобы, якая збіраецца прыняць сакрамант хросту ў іншай эклезіяльнай супольнасці".

Галоўнае, аб чым трэба памятаць пры выбары хросных бацькоў для свайго дзіцяці, гэта каб яны жылі згодна з Божымі запаведзямі і маглі паклапаціцца аб духоўным развіцці асобы.

З малітвай, кс. Андрэй

Рэдагавана: 16 Лютага 2017