Skip to main content

Як маліцца, калі не атрымоўваецца зачаць дзіця?

17791 rebenok malysh vzglyad golubye glaza 2560x1600 www.GdeFon.ru Падкажыце, як маліцца, калі не атрымоўваецца зачаць дзіця. Ірына, 35 гадоў

Малітва да св. Рыты

Добры Ойча, Творца сусвету, прызнаю, што ўсё, створанае Табою - цудоўна, і Ты благаславіў мужчыну і жанчыну, каб пладзіліся і засялялі зямлю. Дзякуем Табе за жаданне мець дзяцей, якое Ты ўклаў у нашыя сэрцы. Аддалі ад нас бясплоддзе і любую хваробу, якая не дазваляе нам цешыцца сваімі дзецьмі. Дай нам, як бацькам святой Рыты, радасць нараджэння дзіцяці. Пане, Божа жыцця, асвяці розум навукоўцаў, каб вынайшлі спосаб лячэння бясплоддзя, і дапамажы ім з удзячнасцю і павагай адносіцца да таямніцы чалавечага жыцця. Пане, Божа Абрахама, які так многа разоў дазваляў бясплодным радзіць, благаславі нашае сужанства і дай нам радасць, як святой Рыце, бачыць наш дом, перапоўнены радасцю ад прысутнасці дзіцяці. Ойча, з ахвотаю прымаем Тваю волю. Будзь благаслаўлёны цяпер і навекі. Амэн. Ойча наш…, Вітай, Марыя…, Хвала Айцу…

Паводле "Слова Жыцця"

Рэдагавана: 24 Студзеня 2017